Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
25.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⚡️⚡️У Беларусі сілавікі стралялі «рэйкавым партызанам» па нагах пасля затрымання

Асабістыя дадзеныя пацярпелых ужо вядомыя.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Беларусь #сілавікі #страляніна #супраціў #партызаны
“Самы час для салідарнасці, для згуртаванасці, для мабілізацыі ўсіх сіл і рэсурсаў – гэта неабходна Украіне🇺🇦. І гэтая песня – наш музычны ўнёсак у барацьбу”, - заявілі музыкі Лявон Вольскі, Юрый Стыльскі, Аляксандр Памідораў і Томаш Арганэк, якія запісалі песню “Героям слава!”.

Яе і навінкі ад прадстаўнікоў незалежнай беларускай сцэны мы пачуем у чарговай праграме Алега Хаменкі “Музыка тыдня”.

У перадачы таксама прагучыць песня ў выкананні гурта “Irdorath ”, музыкі якога кінутыя за краты. Гурт “Крыві” прэзентуе песню “Лісты”, прысвечаную беларускім палітвязням. Пачуем песню Юрыя Стыльскага, прысвечаную батальёну Кастуся Каліноўскага. Аўтар тэксту – добраахвотнік Радзівон Батулін.
Слухаем і аналізуем новыя рэлізы і музыку супраціву.

#Алег_Хаменка #Украіна #музыка #супраціў #Беларусь
📌‼️ У Беларусі з'явілася новае экстрэмісцкае фармаванне – «Мая краіна Беларусь».

📌‼️ У яго ўваходзіць група грамадзян, аб'яднаных з дапамогай тэлеграм-каналаў "Вусы Лукашэнка", "Элехтарат", "Historyja", чатаў "Чат Элехтарата", "Чат Вусы Лукашэнка", "Рынкавы пляц каля ратушы", ютуб-канала "Сяргей Бяспалаў", старонак «Мая краіна Беларусь» у Twitter, Facebook, VKontakte, Instagram.

📌‼️«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» ў Беларусі прызнаныя ўжо больш за два дзясяткі аб'яднанняў, фондаў, телеграм-каналаў і медыя.

#рэпрэсіі #экстрэмісцкае_фармаванне #Мая_краіна_Беларусь #апазіцыйныя_тэлеграм_каналы #супраціў

Крыніца: @mediazona_by