Беларускае Радыё Рацыя
1.22K subscribers
30.6K photos
100 videos
10 files
24.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
9 сакавіка супрацоўнікі Падляшскага памежнага аддзела выявілі 69 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. Таксама было некалькі выпадкаў гвалтоўнага перасячэння мяжы.

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/pratsyagvayutstsa-sproby-agresiunaga-far/ #Polska #migranti #Białoruś
17 сакавіка ў 18.00 беларуская дыяспара Беластоку запрашае на беларуска-ўкраінскі вечар у прастору MediaPortBelarus (па адрасе Sienkiewicza, 44).

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/belaruska-ukrainskaya-vecharyna-u-bela/ #Polska #Belarus #беларусыБеластока #Беласток #UkraineRussiaWar
У польскіх бальніцах лячэнне праходзіць каля дзвюх тысяч украінцаў, якія ўцяклі ад вайны. Палова – гэта дзеці. У вялікай ступені шпіталізацыя звязаная з цяжкай дарогай. Гэта кішэчныя інфекцыі, інфекцыі, звязаныя з прастудай, а таксама інфекцыйныя хваробы, якія ўзніклі ў сувязі са знаходжаннем у вялікіх групах людзей.

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/u-polskikh-balnitsakh-lyachenne-prakhodz/ #UkraineRussianWar #Polska #украінцы #уцекачы #лячэнне
Найменей 330 украінскіх дзяцей на гэты час ужо прынялі ў школы Беластоку. Агулам жа па PESEL у Дэпартамент грамадзянскіх справаў у Беластоку ўжо звярнуліся больш за 600 чалавек, што бягуць ад вайны з Украіны.

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/330-ukrainskikh-dzyatsej-prynyali-u-shkoly-be/ #UkraineRussianWar #Bialystok #Ukraina #Polska #уцекачы
Найбольш бежанцаў з Украіны спыніліся ў Польшчы, а гэта ў асноўным жанчыны з дзецьмі. І палякі робяць усё, каб ім дапамагчы. У месцах часовага масавага размяшчэння людзей кормяць, апранаюць, аказваюць медычную і псіхалагічную дапамогу.

Бежанцы з розных гарадоў Украіны аднадушна заяўляюць, што прычына ваеннай агрэсіі Расеі нібыта праз прыцясненне рускамоўных і бясчынствы «бандэраўцаў» – цалкам надуманая.

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/utsekachy-va-ukraine-usyo-bylo-dobra-paku/ #Polska #Ukraina #уцекачы #Украіна #Польшча
За мінулыя суткі больш за 60 мігрантаў спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу з Беларусі

Самая вялікая колькасць выпадкаў нелегальнага перасячэння адбылася ў раёне Кузьніцы, але спробы былі і ў Новым Двары, і ў Ліпску, Белавежы і Дубічах Царкоўных. #Polska #Belarus #нелегалы #мяжа #мігранты

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/za-minulyya-sutki-bolsh-za-60-migrantau-s/
Памежная служба Рэспублікі Польшча падпісала кантракт на будаўніцтва электроннага бар’ера на польска-беларускай мяжы

Даўжыня бар’ера складзе 202 км, і ён ахопіць усе ўчасткі агароджы, якая будуецца, а таксама частку памежных вод. #Polska #Belarus #мяжа #агароджа #мігранты

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/pamezhnaya-sluzhba-polshchy-padpisala-ka/