Беларускае Радыё Рацыя
1.22K subscribers
30.5K photos
100 videos
10 files
24.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️ Затрымалі дырэктарку турагенцтва «Віяполь» Галіну Патаеву

📌У праўладных тэлеграм-каналах з’явілася інфармацыя пра затрыманне кіраўніцы турыстычнага агенцтва «Віяполь» і выкладчыцы кафедры эканамічнай геаграфіі БДУ Галіны Патаевай.

📌Жанчыне інкрымінуюць удзел у пратэстах 2020 года. Яна, па словах сілавікоў, «актыўна падтрымлівала ўдзельнікаў масавых беспарадкаў» і «займалася распаўсюджваннем экстрэмісцкіх матэрыялаў».

📌Таксама ў яе на старонках у сацыяльных сетках нібыта былі лагатыпы незалежных СМІ і нацыянальная сімволіка.

📌Кампанія «Віяполь» ладзіла беларускамоўныя экскурсіі.

📷 Facebook

#Віяполь #Патаева #затрыманне #сілавікі