Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.4K photos
99 videos
10 files
24.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⚡️Больш за 400 дзён знаходзіцца за кратамі журналіст-расследвальнік, гарадзенец, Дзяніс Івашын.

⚡️Палову гэтага тэрміну ён не атрымлівае лістоў. Інфармацыі пра палітвязня мала, але вядома, што ён разам з адвакатам пачаў знаёміцца з матэрыяламі сваёй крымінальнай справы.

⚡️Госця Рацыі - жонка журналіста Вольга Івашына. Яна распавядае пра тое, што адбываецца з яе мужам за кратамі і пра суд, які мае адбыцца.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Івашын #палітвязень #суд #справа #журналіст #Івашына
Дзесьці тыдзень таму атрымалі першыя яго лісты. Дарэчы, атрымалі віншавальныя паштоўкі з Новым годам. То-бок можна лічыць, што ў нас пачаўся Новы год. Кажа маці Дзяніса Івашына.

Родныя журналіста пачалі атрымліваць лісты.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Новы Час

#Івашын #журналіст #лісты #пасылкі #справа
📌“На дадзены момант у нас практычна ніякай інфармацыі няма. Ведаем, што ў канцы чэрвеня справу перадалі ў суд. І ўсё. Пра яго стан ведаем праз тое, што нам перадае адвакат, што ён піша ў лістах”.

📌 Кажа маці журналіста Дзяніса Івашына. Людміла Івашына ведае толькі пра стан яго здароўя і амаль нічога па справе сына.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Івашын #журналіст #справа #турма
‼️ Журналіста Дзяніса Івашына пачнуць судзіць 15 жніўня

📌 Праваабаронцам стала вядома, што справу журналіста Дзяніса Івашына Гарадзенскі абласны суд пачне разглядаць 15 жніўня ў 14:30. Судовы працэс будзе весці суддзя Валерый Раманоўскі.

📌Нагадаем, Дзяніс знаходзіцца за кратамі ўжо 509 дзён. Супрацоўнікі КДБ затрымалі яго 12 сакавіка 2021 года.

📌 Спачатку Дзяніс праходзіў падазраваным па арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў). Пазней яму выставілі абвінавачанне яшчэ і па ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). А нядаўна КДБ абвінаваціў Дзяніса ў супрацоўніцтве з украінскай выведкай.

#Івашын #журналіст #суд #КДБ #Раманоўскі
‼️ Сёння суд над журналістам Дзянісам Івашыным

🔻 КДБ абвінаваціў Дзяніса ў супрацы з украінскай выведкай. Журналісту пагражае ад 7 да 15 гадоў няволі. Судовы працэс будзе весці суддзя Валерый Раманоўскі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Івашын #суд #суддзя #Раманоўскі #КДБ
🔻 «Як бы апісаць свой стан… Я адключылася цалкам, я бачыла толькі Дзяніса. Я крычу: «Сынок, я тут!» Ён пачуў і адказаў: «Мама, у мяне ўсё добра! Не перажывай! Мы пераможам».

🔻 Маці Дзяніса Івашына расказала пра момант, які запомніць на ўсё жыццё.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Івашын #суд #маці #момант