Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.2K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Жыхары Мазыра сведчаць, што расейцы🇷🇺 паводзяць сябе ў горадзе як гаспадары жыцця.

‼️Натоўпамі ў крамах, ходзяць па барах. У крамах бяруць шмат гарэлкі. Чапляюцца да людзей.

Чытай больш:

#расейцы #салдаты #Мазыр #трупы #нарабаванае #вайна #Украіна
‼️"Станцыя пасля сыходу расейскіх вайскоўцаў працуе ў штатным рэжыме", - кажа дырэктар Чарнобыльскай АЭС Валерый Сейда.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#ЧАЭС #расейцы #супрацоўнікі #саркафаг #Сейда #Чарнобыль
⚡️⚡️Міліцыя са зброяй спыніла расейскі вайсковы джып пад Рэчыцай

⁉️Прычына яе выкарыстання застаецца невядомай.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Новы час

#міліцыя #Рэчыца #зброя #расейцы #джып
‼️Беларусам забараняецца наведваць лясы🌳, у якіх былі лагеры расейскіх🇷🇺 вайскоўцаў.

Калі вам цікава, што пасля сябе пакінулі расейцы, чытайце на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Свабода

#лясы #забарона #расейцы #вайскоўцы #лагер #беларусы
‼️Бегунам з Беларусі дазволяць удзельнічаць у Варшаўскім марафоне

Ім давядзецца падпісаць заяву з асуджэннем расейскай🇷🇺 агрэсіі ва Украіне🇺🇦, якая ўчыняецца пры падтрымцы Беларусі. На такіх жа ўмовах у забегу змогуць узяць удзел і грамадзяне Расеі.

Новая форма для рэгістрацыі будзе даступная з 25 красавіка.

20 красавіка стала вядома, што беларусы не могуць зарэгістравацца на марафон у Варшаве. Фонд спартовай салідарнасці правёў перамовы з арганізатарамі, пасля чаго права ўдзелу атрымалі бегуны з сімваламі Вольнай Беларусі: бел-чырвона-белым сцягам і “Пагоняй” – піша тг “Позірк. Навіны пра Беларусь”.

📷 maratonwarszawski.com

#бегуны #марафон #Варшава #беларусы #расейцы #Украіна #вайна
📌 Кожны трэці расеец (гэта ажно 35% ад усяго насельніцтва дзяржавы) перакананы, што Сонца круціцца вакол Зямлі. Такія дадзеныя апытання прывёў днямі Усерасейскі цэнтр вывучэння грамадскага меркавання. Даследнікі дадаюць таксама, што за апошнія 15 гадоў гэты паказнік вырас ажно на 7 адсоткаў. А яшчэ 21% рэспандэнтаў лічыць, што першабытныя людзі маглі прагульвацца побач з дыназаўрамі. Такі светагляд насельнікаў імперыі, якія перакананыя, што яны ёсць цэнтрам усёй асветы і глыбіннай духовасці і ўвесь іншы свет павінен круціцца вакол «русского міра».

📌У сваім блогу Уладзімір Хільмановіч разважае пра тое,куды круціцца “русский мир”.

Чытай больш на сайце Радыё Рацыя

#расейцы #рускі_мір #Зямля #Сонца #апытанне
⁉️ У Грузіі ўвядуць візы для беларусаў і расейцаў?

🇬🇪У грузінскім парламенце адна з апазіцыйных партый – Партыя Лело прапанавала ўвесці візавы рэжым для расейцаў і беларусаў, як саўдзельнікаў вайны ва Украіне.

📌Беларускі праваабаронца Раман Кісляк лічыць, што Грузія як незалежная краіна мае поўнае права на ўвядзенне візавага рэжыму.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#візы #расейцы #беларусы #Грузія #Кісляк
‼️"Можам чакаць рашэння па гэтым пытанні ў найбліжэйшыя тыдні", Заявіў намеснік міністра замежных спраў Польшчы🇵🇱 Петр Ваўжык.

‼️ Польшча працуе над распрацоўкай канцэпцыі, якая б дазволіла не выдаваць візы грамадзянам Расеі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Польшча #віза #Ваўжык #расейцы
🇫🇮 Фінляндыя абмяжуе колькасць віз для расейцаў🇷🇺

🔹 Заявіў кіраўнік МЗС краіны Пека Хаавіста ў інтэрв’ю тэлеканалу Yle.
Ён расказаў, што ўлады ўжо распрацавалі „механізм абмежавання выдачы віз расейцам”. Колькасць звычайных турыстычных віз будзе скарочаная, „прыярытэт будзе аддавацца тым, хто падарожнічае па сямейных абставінах, вучобе або працы”.

🔹 Хаавіста таксама сказаў, што асноўную масу шэнгенскіх віз грамадзянам Расеі цяпер выдаюць Грэцыя, Італія і Іспанія. З гэтымі візамі расейцы могуць падарожнічаць праз Фінляндыю ў астатнія краіны Еўропы.

🔹 На думку кіраўніка фінскага МЗС, краіны ЕЗ усё-такі павінныя выпрацаваць адзіную пазіцыю па гэтым пытанні.

#Фінляндыя #візы #расейцы #МЗС #Хаавіста