Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.2K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⚡️⚡️Сойм Літвы прызнаў Расею тэрарыстычнай дзяржавай

Сойм аднагалосна прагаласаваў за адпаведную рэзалюцыю – 128 галасоў, паведамляе delfi.lt.

‼️Згодна з дакументам, угледжваецца мэта поўнага або частковага знішчэння ўкраінскай нацыі🇺🇦, яе духу шляхам забойства яе членаў цэлымі сем’ямі, у тым ліку дзяцей, выкрадання іх, катаванняў, згвалтаванняў, у тым ліку і непаўналетніх, здзекаў з целаў забітых і закатаваных.

„Сойм Літвы прызнае поўнамаштабную ўзброеную агрэсію супраць Украіны з боку ўзброеных сіл Расейскай Федэрацыі і яе палітычнага і ваеннага кіраўніцтва, распачатую 24 лютага 2022 года, генацыдам украінскага народа”, – гаворыцца ў рэзалюцыі.

У ёй таксама падкрэсліваецца, што ўсе вінаватыя павінны быць прыцягнуты да адказнасці, і што міжнародная супольнасць павінна стварыць Спецыяльны міжнародны крымінальны трыбунал для расследавання і ацэнкі агрэсіі Расеі супраць суверэннай Украіны.

📷 © Reuters / Scanpix

#Літва #вайна #Украіна #генацыд #РФ
‼️Лукашэнка заявіў пра набытыя ў Расеі «Іскандэры» і С-400

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка паведаміў на сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці Глебам Нікіціным.

„Дамовіліся з Пуціным. Купілі ў вас патрэбную нам колькасць гэтых "Іскандэраў", С-400, узброілі наша войска. Цяпер гэта ўжо зусім іншае войска з такім узбраеннем», – цытуе БЕЛТА словы Лукашэнкі. Раней ён заяўляў, што з Беларусі не будуць выводзіцца расейскія ракетныя комплексы, якія ўдзельнічалі ў вайне супраць Украіны🇺🇦.

❗️Таксама ён заявіў, што ў Беларусі пры дапамозе Расеі ствараюць свой ракетны комплекс: „Самі яго зробім, але для гэтага трэба будзе больш за год".

📷 ТАСС

#вайна #Іскандэры #Беларусь #РФ
‼️Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і канцлер Нямеччыны Олаф Шольц у суботу патэлефанавалі Уладзіміру Пуціну.

🔻Размова працягвалася больш за гадзіну.

❗️На сайце федэральнага ўрада Нямеччыны гаворыцца, што падчас перамоў еўрапейскія лідары заклікалі да неадкладнага перамір’я і вываду расейскіх войскаў з Украіны, а таксама заклікалі прэзідэнта Расеі пайсці на наўпроставыя перамовы з прэзідэнтам Украіны і знайсці дыпламатычнае вырашэнне канфлікту.

Макрон і Шольц заклікалі Пуціна забяспечыць паляпшэнне гуманітарнага становішча цывільнага насельніцтва і адзначылі, што Пуцін запэўніў іх у прыхільнасці да нормаў міжнароднага права ў адносінах да палонных.

🔻Таксама, як гаворыцца ў паведамленні, Пуцін запэўніў, што хоча дазволіць экспарт збожжа з Украіны, асабліва па моры.

📷 Reuters/РИА «Новости»

#вайна #Украіна #перамовы #Эмануэль_Макрон #РФ
❗️Уздоўж беларуска-украінскай граніцы стаяць расейскія вайскоўцы з ракетнымі комплексамі “Іскандэр-М”, самалётамі аператыўна тактычнай авіяцыі і зенітна-гарматныя комплексамі “Панцыр-С1” і ракетнымі сістэмамі С-400.

🇺🇦Пра гэта паведамляе Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны.

Адзначаецца, што на Валынскім і Палескім напрамках істотных зменаў у абстаноўцы не адзначаецца.

📷 AFP/GETTY IMAGES

#вайна #Украіна #мяжа #РФ #Іскандэр
❗️Ва Украіне🇺🇦 арыштавалі 420 чыгуначных вагонаў з Беларусі і РФ

📌Іх агульны кошт вымяраецца прыкладна 17-цю мільёнамі злотых. Таксама накладзены арышт на таварна-матэрыяльныя каштоўнасці вартасцю каля 4,4 мільёнаў даляраў.

📌Пра гэта паведаміў Офіс генпракурора Украіны. Там сцвярджаюць, што вагоны з таварамі былі ўвезеныя на тэрыторыю Украіны з парушэннем мытнага заканадаўства.

📷 nikcenter.org

Крыніца: gp.gov.ua

#санкцыі #РФ #вайна #Украіна #вагоны
⚡️Фінляндыя плануе пабудаваць агароджу на мяжы з Расеяй

📌Фінляндыя хоча ўзмацніць гатовасць да абароны ад гібрыдных пагроз, паведамляе Reuters. Для гэтага ўлады краіны плануюць унесці папраўкі ў памежнае заканадаўства. Працягласць мяжы - каля 1 300 кіламетраў, значная яе частка пакрыта лесам і пазначана толькі знакамі. Урад Фінляндыі асцерагаецца, што Расея можа накіраваць да неабароненай мяжы асоб, якія шукаюць прытулку - па прыкладзе Беларусі, якая дазволіла сотням мігрантаў паспрабаваць перасекчы мяжу з Польшчай.

📷 aussiedlerbote.de

#Фінляндыя #мяжа #РФ #вайна #акупацыя
🇺🇦Вайна ва Украіне цягнецца 4 месяц. Калі ў першыя дні расейскай агрэсіі аўтарытэтныя выданні і СМІ свету публікавалі артыкулы пра вайну на першых старонках, то цяпер увага да сітуацыі ва Украіне пачынае паволі згасаць.

Чаму жыхары розных частак свету перасталі цікавіцца гэтай вайной?

Чытаем блог Міколы Бянько "Пра небяспеку падзення інтарэсу да вайны" .

#вайна #Украіна #РФ #СМІ #агрэсія
‼️🇺🇦Вярхоўная Рада прапануе ўзмацніць мяжу з Беларуссю і Расеяй

У Вярхоўную раду ўнесены адпаведны законапраект, паведамляецца на сайце парламента.

📌Праектам закона прапануецца ліквідаваць перашкоды для інжынернага ўладкавання інфраструктуры дзяржаўнай мяжы на землях прыродна-запаведнага фонду Украіны.

📌Прапануецца выдзеліць уздоўж украінска-расейскага і ўкраінска-беларускага ўчасткаў мяжы вялікую долю зямель для ўзмоцненай арганізацыі сродкаў абароны. Маецца на ўвазе, у прыватнасці, упарадкаванне мінных палёў.

📌Таксама прапануецца ў межах двух кіламетраў ад межаў з РФ і Беларуссю ўсталяваць спецыяльны памежны рэжым. Размова ідзе аб забароне свабоднага ўезду, знаходжання, пражывання, перамяшчэння асоб, правядзення работ, якія не звязаны з абаронай або аховай мяжы.

📷 novynarnia.com

#вайна #Украіна #мяжа #Беларусь #РФ
‼️"Беларусь павінна будзе прызнаць сваю адказнасць за ўдзел у падзеях, якія цяпер разгортваюцца ва Украіне. Адказнасць, але не віну”, – лічыць расейскі палітычны і грамадскі дзеяч Максім Кац.

📌У Варшаве Максім Кац сустрэўся з беларускімі журналістамі. Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі вайну ва Украіне, выбары і пратэсты ў 2020 ў Беларусі.

Больш на Радыё Рацыя

#вайна #акупацыя #рэжым_Лукашэнкі #РФ #Беларусь
‼️За спробамі Масквы ўцягнуць Менск у вайну супраць Украіны стаіць жаданне РФ аслабіць Беларусь, - лічыць дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк🇺🇦.

«Расеі патрэбная ўтылізацыя беларускай арміі і страта апоры рэжыму Лукашэнкі. Далей — паглынанне РБ і акупацыя расейскімі z-zомбі», — напісаў ён у Twitter.

📌Нагадаем, у канцы чэрвеня ўкраінская выведка паведаміла, што РФ паспрабуе ўцягнуць Беларусь у ваенны канфлікт з Украінай з дапамогай шэрагу правакацый.

📷 aa.com.tr

#вайна #Украіна #РФ #Беларусь #агрэсія