Беларускае Радыё Рацыя
1.25K subscribers
31.6K photos
100 videos
10 files
24.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 У бліжэйшую суботу ў Гайнаўцы адбудзецца традыцыйны для Падляшша фестываль «Ператоча 2022».

📌 На сцэне гайнаўскага амфітэатра збяруцца мастацкія калектывы, якія прадставяць культуру народаў, што спрадвеку жывуць у Падляшскім рэгіёне.

📌 Больш падрабязна пра фестываль «Ператоча» расказаў яго арганізатар, Госць Рацыі – Мікола Бушко.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Паўтара года калоніі агульнага рэжыму без штрафу за каментар пад відэа аб затрыманні Зэльцэра.

📌 Такое рашэнне вынесла старшыня Бярозаўскага суда Наталля Вакульчык па крымінальнай справе інсуліназалежнага інваліда з Белаазёрску Віктара Хлябца.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌Выкуп палітвязняў у беларускіх уладаў можа толькі пагоршыць сітуацыю. Трэба мяняць усю сістэму і стаўленне да людзей. Ніхто не гарантуе, што колькасць палітвязняў не павялічыцца,” — у гэтым перакананая маці берасцейскага палітвязня Дзяніса Марусевіча — Людміла Марусевіч.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Фонд BYSOL эвакуяваў сям’ю з чатырох палітрэпрэсаваных. Гэта маці і тры дачкі Барысовіч. 22 лютага гэтага году да іх дадому прыйшлі з ператрусам. Дзве з сясцёр падазраваліся ў перакрыцці дарог, ім прысудзілі хімію.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Падляшскі Інстытут Культуры завяршыў экспазіцыю больш за 60 тканых вырабаў, якія на заклік установы прынеслі жыхары Беластоку.

📌 Пра каштоўнасць тканін і тое, ці было праведзена іх параўнанне з ідэнтычнымі дыванамі ды кілімамі Заходняй Беларусі, распавяла супрацоўніца аддзелу народнай культуры Падляшскага Інстытуту Культуры Агнешка Якубіч.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Агляд прэсы: уся справа ў капелюшы

🔻Узброеныя сілы Украіны просяць беларускіх калег трымацца далей ад Украіны.

🔻Арабскія карані энергетычнага крызісу.Візіт Орбана ў Вену: ці варта яго прымаць?

🔻Сужэнцы Зяленскія - героі Vogue. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя

#Украіна #Расея #вайна #Зяленскія #Орбан
⁉️ У якім выпадку беларускія вайскоўцы трапяць пад трыбунал?

🇺🇦 Ва Украіне распачалася праца над стварэннем гібрыднага трыбунала для расейскіх вайсковых злачынцаў - “Трыбунал для Пуціна”. 🇷🇺 Зараз у ім больш за 14 тысяч эпізодаў.

‼️ Пры якіх умовах у спісы трыбунала могуць патрапіць беларускія ваенныя распавяла выканаўчы дырэктар Цэнтра Грамадзянскіх Свабод Аляксандра Раманцава.

📷 Радыё Рацыя і адкрытых крыніц

Больш на сайце Радыё Рацыя

#вайна #Расея #Беларусь #вайскоўцы #трыбунал
📖 Факультатыў па краязнаўстве для супрацоўнікаў бібліятэкі

📌Для супрацоўнікаў Слонімскай раённай бібліятэкі імя Якуба Коласа прайшоў факультатыў па краязнаўстве “Сустрэча з мінулым і сучасным”.

📌На мерапрыемства быў запрошаны беларускі паэт, літаратуразнаўца, гісторык, журналіст Сяргей Чыгрын.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#факультатыў #краязнаўства #бібліятэка #Чыгрын
⚽️ Салігорскі "Шахцёр" выйшаў на першае месца ў чэмпіянаце Беларусі ⚽️

⚽️У перанесеным матчы 14-га тура чэмпіёны краіны абыгралі на сваім полі "Слуцк".

📷 vk.com/fcshakhterby

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Шахцёр #Слуцк #футбол #чэмпіянат
‼️ Схуднеў на 20 кілаграмаў

‼️Адвакат нарэшце змагла сустрэцца з Мікалаем Аўтуховічам, які 20-ы дзень трымае "сухую галадоўку.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Аўтуховіч #вязень #галадоўка #адвакат
📌 З-за паездкі грамадзяніна Беларусі ў краіну паходжання ВНЖ у яго не адбяруць

📌Паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы.🇵🇱

📷 poland1.top

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Польшча #Беларусь #ВНЖ #беларусы #МУС
📌 Аграномы скралі рапсу на 64 тысячы рублёў

Заведзена крымінальная справа.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#аграном #рапс #справа #Зэльва
‼️ Лукашэнка назваў прозвішчы сваіх магчымых пераемнікаў

⁉️ Год таму кандыдаты былі іншыя.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Лукашэнка #пераемнікі #кандыдаты
📌 На Берасцейшчыне нязменная лічба палітвязняў

📌 Частка людзей выходзіць на волю ў сувязі з адбытым пакараннем, а частка – атрымлівае новыя тэрміны па крымінальных палітычна матываваных справах.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Берасцейшчына #палітвязні #справа #пакаранне
‼️ У супрацоўнікаў сілавых структур забіраюць пашпарты

📌Раней праз такую працэдуру прайшлі спецслужбы, далей, верагодна будзе чарга вайскоўцаў, кажуць яны.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#міліцыянты #пашпарты #сілавікі #вайскоўцы
‼️ "Газпром" спыніў пастаўкі газу ў Латвію

Раней "Газпрам" абвясціў пра скарачэнні паставак газу ў Германію.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#гвз #Газпрам #Латвія #Германія
📌 Неўзабаве пачнецца суд над яшчэ адным жыхаром Пінска за перадачу здымкаў вайсковай тэхнікі.

📌 Паводле следства 33-х гадовы пінчук нарабіў 27 лютага фота-матэрыялаў самалётаў і пераслаў іх у прызнаны “экстрэмісцкім фармаваннем” Telegram-канал. Такім чынам грамадзянін абвінавачваецца ў садзейнічанні эксрэмісцкай дзейнасці.

Больш на сайце Радыё Рацыя.