Беларускае Радыё Рацыя
1.26K subscribers
32.4K photos
102 videos
10 files
25.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 У гайнаўскім амфітэатры пройдзе сёння, 30 ліпеня, фестываль «Ператоча 2022».

📌 У 20-ы раз перад гледачамі прадставяць сваю культуру прадстаўнікі народаў, якія спрадвек кампактна пражываюць на Падляшшы. Што цалкам адпавядае назве гэтага традыцыйнага падляшскага мульці-культурнага фестывалю.

📌 У гэтым годзе калектывы з Польшчы, Украіны ды Літвы прадставяць – польскую, беларускую, жыдоўскую, цыганскую, татарскую, літоўскую ды ўкраінскую культуры. Пачатак фестываю «Ператоча» а 17-й гадзіне ў амфітэатры ў Гайнаўцы.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌‼️ У Берасцейскім абласным судзе адбыўся першы суд за „замах на ўдзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях” (ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса).

📌 Абвінавачаны — 37-гадовы жыхар Берасця Сяргей Вайцюк. Гэта першы чалавек у Беларусі, якога асудзілі за тое, што хацеў стаць добраахвотнікам ва Украіне пасля 24 лютага 2022 года.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У Беларусі сёння ўжо арыштоўваюць не толькі людзей, але і кнігі.

📌 Пісьменнік Уладзімір Арлоў згадвае, што арышты кніг адбываліся і раней, але ніколі не былі яны такімі брутальнымі і масавымі.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Актывіст з Наваполацку Андрэй Галавырын, які ў ЦІПе перанёс гіпертанічны крыз, не выйшаў на волю пасля 45 сутак – ён перазатрыманы па новаму пратаколу.

📌 Паведамляецца, што ў панядзелак чакаецца чарговы суд.

📌 Андрэя затрымалі 15 чэрвеня і змясцілі ў Наваполацкі ЦІП. Вядома, што у гэты дзень над ім адбыўся суд па арт. 19.11 КаАП за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Больш на сайце Радыё Рацыя.
💣 Серыя выбухаў адбылася ў Харкаве

Таксама расейцы абстралялі Мікалаеў і Нікапаль.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Аляксей Рэзнікаў, Twitter

#Украіна #Расея #вайна #Харкаў #Мікалаеў
‼️ Павел Сахарчук выйшаў на волю

Павел адбываў тэрмін у папраўчай калоніі № 22 (Воўчыя норы). Вядома, што адміністрацыя калоніі ўвесь час ціснула на Паўла, яго некалькі разоў змяшчалі ў ШІЗА.

📷 Вясна

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Сахарчук #калонія #ШІЗА #воля
📌 Міжнародны камітэт Чырвонага крыжа звярнуўся з запытам наведаць калонію ў Аленаўцы

📌 Як паведамлялася, у гэтай калоніі 29 ліпеня загінулі прынамсі 53 украінскія вайскоўцы, якія ўтрымліваліся ў палоне.

📷 site.ua

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Аленаўка #Чырвоны_крыж #інспекцыя #палонныя
🔻Палітзняволеную Зінаіду Міхнюк перавялі ў калонію

🔻У Берасцейскім абласным судзе разгледзелі апеляцыйную скаргу палітзняволенай актывісткі прафсаюза РЭП Зінаіды Міхнюк.

🔻 Суддзя Вера Філонік пакінула прысуд без зменаў.Суддзя Вера Філонік пакінула прысуд без зменаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Міхнюк #калонія #Філонік #прысуд
‼️ 220 гадоў з дня нараджэння Ігната Дамейкі

📌31 ліпеня нарадзіўся філамат, удзельнік паўстання 1830-1831 гадоў, беларускі, польскі і чылійскі навукоўца-даследчык, геолаг, мінеролаг, рэктар чылійскага ўніверсітэта, нацыянальны герой Чылі Ігнат Дамейка (1802-1889).

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Дамейка #філамат #мінеролаг #Чылі #даследчык
‼️Аб’яўлена абавязковая эвакуацыя з Данецкай вобласці🇺🇦

‼️ "Чым раней гэта будзе зроблена, тым больш людзей выйдзе зараз з Данецкай вобласці, тым менш людзей расейская🇷🇺 армія заб’е. Таму, калі ў вас ёсць магчымасць пагаварыць з тымі, хто застаецца ў зоне баявых дзеянняў на Данбасе, калі ласка, пераконвайце іх, што выехаць трэба".

🔻 Выказаўся ў сваім новым звароце да ўкраінцаў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Зяленскі #Данецк #эвакуацыя #Расея #Украіна #вайна
⁉️ Расейская прапаганда на старонках раённых выданняў

📌 Кожны нумар рэгіянальнай газеты абавязкова суправаджаецца прарасейскімі публікацыямі і каментарамі розных пракрамлёўскіх экспертаў па палітыцы, эканоміцы і вайне.

📌 Але па назіраннях блогера з Пінска, актывіста Мікалая Клімовіча, гэта не мае вялікага ўплыву на грамадства.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#прапаганда #Расея #Беларусь #вайна #Клімовіч
🔸 Нявестка Аляксандра Лукашэнкі стала гераіняй новага матэрыялу "Альянсу расследвальнікаў Беларусі"

✈️Яны вывучылі яе замежныя паездкі. Па падліках расследвальнікаў, адзін яе палёт на джэце ў "службовую камандзіроўку" абыходзіцца як мінімум у 47 тысяч еўра.✈️

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Лукашэнка #джэт #палёты #камандзіроўкі
🤍❤️🤍Марш годнасці ў Беластоку🇵🇱

🤍❤️🤍 Беларуская дыяспара Беластока запрашае прыняць удзел у масавым шэсці з нагоды другой гадавіны паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#марш #годнасць #Беласток #пратэст #беларусы
😢 Байцы батальёна «Волат» развіталіся са сваім пабрацімам

🔸 Ён загінуў пры штурме ўмацаванай пазіцыі расейскіх агрэсараў.

🔸Па просьбе сваякоў асабістыя звесткі нябожчыка не называюцца.

📷 ілюстрацыйнае фота з адкрытых крыніц

Больш на сайце Радыё Рацыя

#полк #бвтвльён #Волат #нябожчык
‼️Сёлета Дзмітрый Строцаў выехаў за мяжу, дзе працягвае вершамі распавядаць пра беларускую рэвалюцыю. Дзмітрыя Строцава актыўна запрашаюць на розныя літаратурныя фестывалі ў Еўропе. У яго выйшла кніга ў Італіі. Зараз рыхтуецца да выдання кніга ў Нарвегіі. Выказалі цікавасць да яго творчасці выдаўцы з Германіі і Францыі. Пасля пачатку вайны ва Украіне паэт пачаў пісаць і пра ўкраінскія падзеі, падтрымліваючы суседнюю брацкую краіну ў яе змаганні.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/dzmitryj-strotsau-vershami-raspavyadae/
‼️Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка распавёў у эфіры нашага Радыё, чаму не звяртае ўвагу на тое, што пра іх пішуць блогеры і СМІ. Таксама палітык упэўнены, што цяпер да вяртання ў Беларусь апазіцыя бліжэй, чым раней. 🎤Паразмаўлялі з кіраўніком НАУ і пра спрэчкі і непаразуменні з Офісам Ціханоўскай.
"- І мы змаглі дабіцца поўнай ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі на міжнарожнай арэне, з ім ніхто не хоча сустракацца, з яго прадстаўнікамі ніхто не можа камунікаваць, ён не можа падпісваць ніякія міжнародныя дакументы".
https://www.racyja.com/palityka/pavel-latushka-upershynyu-u-gistoryi-such/
‼️Беларусы Вільні выйшлі на акцыю, каб падтрымаць зняволенага ў Беларусі Мікалая Аўтуховіча. Удзельнікі акцыі звярнуліся да Алега Гулака з Хельсінкскага камітэта і Паўла Сапелкі з праваабарончага цэнтра „Вясна” з патрабаваннем 🔈 неадкладна прызнаць Аўтуховіча палітвязнем.

https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/palityka/belarusy-vilni-vyjshli-na-aktsyyu-kab-pa/
На лекцыю з прэзентацыяй выдання ”Ян Няпрэцкі і карта Вялікага Княства Літоўскага” 🌎даследчыка-аматара і збіральніка старажытных беларускіх мапаў Аляксея Адамовіча суботнім вечарам ў Кракаве сабралася каля пяцідзесяці чалавек. 👍

https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/kultura/u-krakave-slukhali-lektsyyu-pra-kartagra/
📌29 ліпеня ў Менску пачаўся разгляд справы аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай ўлады. Абвінавачаныя Рыгор Кастусёў, Юрыяй Зянковіч, Аляксандр Фядута, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук. У студыі Рацыі паразмаўлялі 🎤 з грамадскім актывістам зяцем Рыгора Кастусёва Змітром Антончыкам пра гэтую справу, як закрыты працэс раптам пераўтварыўся ў адкрыты і ці атрымалася трапіць на паседжанне суда блізкім.

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/palityka/zmitser-antonchyk-fyaduta-chastkova-pryz/
‼️Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка адзначыў у нашым эфіры, што справа не ў пасадах і за каго прымаць Ціханоўскую. Пагаварылі 🎤 пра канферэнцыю ў Вільні, пра тое, хто туды запрошаны, пра тое якія стасункі мае Офіс Ціханоўскай з іншымі апазіцыянерамі і ўладамі Украіны.

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/palityka/franak-vyachorka-sprava-ne-u-pasadakh/