‼️6 траўня агучаць прысуд Сафіі Сапезе
🔻Суд над расейкай пачаўся 28 сакавіка, ён праходзіць у закрытым рэжыме. Крымінальную справу разглядае Гарадзенскі абласны суд.
🔻Сафію Сапега разам з Раманам Пратасевічам знялі з борта самалёта Ryanair, які ляцеў з Грэцыі ў Літву і быў пасаджаны ў Беларусі 23 траўня 2021 года. Яе абвінавачваюць у адміністраванні тэлеграм-канала, дзе публікаваліся асабістыя звесткі беларускіх сілавікоў.
🔻Агулам абвінавачанні расейцы выставілі па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса.
🔻 З улікам дасудовага пагаднення са следствам Сафіі пагражае да шасці гадоў зняволення. Сапега пісала прашэнне аб памілаванні. Толькі ў першыя месяцы пасля затрымання яна знаходзілася ў СІЗА КДБ, пасля яе перавялі пад хатні арышт.
🔻Беларускія праваабаронцы яшчэ ў траўні 2021-га прызналі Сафію Сапегу палітзняволенай.
#Сапега #суд #праваабаронцы #прысуд #Гародня

❗️Палітзняволенай Сафіі Сапезе прысудзілі 6 гадоў калоніі
Гарадзенскі абласны суд вынес прысуд грамадзянцы Расеі і палітзняволенай Сафіі Сапезе, якую абвінавачвалі адразу паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
Нагадаем, Сафію затрымалі 23 траўня 2021 года разам з Раманам Пратасевічам — самалёт авіякампаніі Ryanair, у якім яны ляцелі, прымусілі зрабіць пасадку ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск».
Крыніца: https://t.me/viasna96
#Сапега #прысуд #Гародня #суд #Пратасевіч