Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
16-га сакавіка 32 замежнікі спрабавалі нелегальна перасекчы польска-беларускую мяжу. Адбылося гвалтоўнае парушэнне бяспекі мяжы ў раёне Памежнага паста ў Міхалове.

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/grupa-zamezhnikau-sprabavala-gvaltou/ #Polsca #мігранты #мяжа #Беларусь #памежнікі
За мінулыя суткі больш за 60 мігрантаў спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу з Беларусі

Самая вялікая колькасць выпадкаў нелегальнага перасячэння адбылася ў раёне Кузьніцы, але спробы былі і ў Новым Двары, і ў Ліпску, Белавежы і Дубічах Царкоўных. #Polska #Belarus #нелегалы #мяжа #мігранты

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/za-minulyya-sutki-bolsh-za-60-migrantau-s/
Памежная служба Рэспублікі Польшча падпісала кантракт на будаўніцтва электроннага бар’ера на польска-беларускай мяжы

Даўжыня бар’ера складзе 202 км, і ён ахопіць усе ўчасткі агароджы, якая будуецца, а таксама частку памежных вод. #Polska #Belarus #мяжа #агароджа #мігранты

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/pamezhnaya-sluzhba-polshchy-padpisala-ka/
🇵🇱 Памежная варта Польшчы абвінаваціла беларускіх сілавікоў у нападзе на патруль.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#ЕЗ #Польшча #Беларусь #мяжа #мігранты
🤍❤️🤍"Я стаў беларусам толькі тады, калі паехаў за мяжу і шмат гадоў там правёў. Пачала сніцца Беларусь, мне захацелася назад, неяк рэалізаваць гэтае каханне да Радзімы", - кажа літаратар з Пінска Павел Ляхновіч.

⚡️Па палітычных матывах Беларусь пакінула па розных экспертных падліках ад 200 да 400 тысяч чалавек. Большасць з'ехала ў Польшчу,🇵🇱 Літву,🇱🇹 Грузію.🇬🇪

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Ляхновіч #мігранты #Польшча #Літва #Грузія
‼️Роберт Тышкевіч: Гэта вельмі добрая і доўгачаканая навіна для жыхароў Падляшша

🇵🇱З 1 ліпеня перастае дзейнічаць пастанова Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі аб часовай забароне знаходжання ў 183 населеных пунктах прыгранічнай з Беларуссю зоны Падляшскага і Люблінскага ваяводстваў. Да гэтага часу - паводле графіка - на польска-беларускай мяжы павінна быць пабудаваная сцяна.

"Гэта вельмі добрая і доўгачаканая навіна для жыхароў гэтага рэгіёну, для турыстычнай індустрыі, для самаўрадаў, для простых людзей. Варта прыгадаць, што цягам 10 месяцаў жылі ў стане лакдаўну. З верасня мінулага году, амаль год такія мясцовасці, як Белавежа, Крушыняны, Крынкі, Янаў-Падляшскі, і вельмі шмат іншых населеных пунктаў не маглі нармальна функцыянаваць", – сказаў ў нашым эфіры дэпутат польскага Сойму ад Грамадзянскай Платформы Роберт Тышкевіч.

📌Часовая забарона на знаходжанне ў памежнай з Беларуссю зоне дзейнічае да 30 чэрвеня.

#Роберт_Тышкевіч #міграцыйны_крызіс #Падляшша #мігранты #мяжа
🔸19 нелегалаў спрабавалі праз раку дабрацца з Беларусі ў Польшчу

Паведамілі ў Памежнай службе Польшчы. Сярод іх былі грамадзяне Непала і Індыі.

Падзеі адбываліся каля Белавежы, Мельніка, Дубіч Царкоўных і Пласкай.

Як паведамляе Памежная служба, замежнікі перасякалі мяжу, у тым ліку, праз балоты рэк Правая Лясная і Ваўкушанка.

🔸 Учора і сёння раніцай на мяжы з Літвой таксама былі затрыманыя нелегалы і іх памагатыя. Сёлета польскія памежнікі затрымалі ўжо 320 мігрантаў і 54 памагатых.

📷 twitter.com/Straz_Graniczna

#Беларусь #Польшча #нелегалы #мігранты #мяжа
📌 42 асобы спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу

📌 Straż Graniczna паведамляе на Твітары, што гэта грамадзяне Самалі, Сірыі і Емену. Яны спрабавалі перасекчы мяжу 16 жніўня ў раёне Пласкей, Белавежы, Міхалова і Дубічаў Царкоўных.

📌 Таксама паведамляецца, што былі затрыманыя дзве асобы, якія дапамагалі мігрантам у іх спробах трапіць у Польшчу.🇵🇱 Гаворка ідзе пра грамадзян Малдовы і Украіны🇺🇦, якія перавозілі шасцярых нелегальных мігрантаў.

#мігранты #мяжы #Беларусь #Польшча #Украіна