Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⚡️🇺🇦Украінская выведка паведамляе, што Расея ўзмацняе вайсковую прысутнасць у Беларусі

❗️Чыноўнікаў у Гомельскай вобласці апавясцілі аб магчымым вяртанні расейскіх войскаў у гэтую частку Беларусі, паведамляе Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны.

📌Адначасова расейцы плануюць нарошчванне колькасці аператыўна-тактычнай авіяцыі на тэрыторыі Беларусі. Афіцыйна — для правядзення сумеснага патрулявання паветранай прасторы ў рамках сумеснага вучэбна-баявога цэнтра падрыхтоўкі авіяцыйных падраздзяленняў і падраздзяленняў СПА. Для гэтага запланаваны пералёт 10 самалётаў на аэрадром Баранавічы.

❗️З 22 чэрвеня на тэрыторыі Гомельскай вобласці вядуцца мабілізацыйныя вучэнні.

Затое анансаваныя раней у беларускіх СМІ заняткі па баявой падрыхтоўцы з рэзервістамі, не праводзяцца.

📷 dsnews.ua

#вайна #Украіна #памежжа #Беларусь #мабілізацыя #Гомельшчына
⚡️⚡️ Ваеннае становішча і мабілізацыя ва Украіне падоўжаныя да 21 лістапада

🔸 Вярхоўная Рада Украіны🇺🇦 працягнула тэрмін ваеннага становішча яшчэ на 90 дзён – да 21 лістапада 2022 года. Таксама на гэты перыяд працягваецца агульная мабілізацыя.

🔸 Адпаведны законапраект накіраваў 12 жніўня ў Вярхоўную Раду прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

🔸15 жніўня Рада ўхваліла прапанову і працягнула ваеннае становішча і мабілізацыю на 90 дзён з 23 жніўня да 21 лістапада. Пра гэта паведамілі дэпутаты Аляксей Ганчарэнка і Яраслаў Жэлэзняк.

🔸 Ваеннае становішча ва Украіне было ўведзенае ў дзень поўнамаштабнага нападу Расеі – 24 лютага. 22 траўня яно было падоўжанае яшчэ на 90 дзён.

📷 zbirkom.org.ua

#Украіна #вайна #Расея #мабілізацыя #вайскоўцы