Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.4K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 - Як мінімум да канца года не варта чакаць зменаў у пазітыўны бок у палітычным плане ў Беларусі, – адзначае аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследванняў (BISS) Вадзім Мажэйка.

📌 - Усё не толькі залежыць ад расейска-украінскага канфлікту. Зараз для кіраўніка Беларусі адсутнічае інтарэс рабіць паслабленні, – перакананы Вадзім Мажэйка.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌📖 У Лідскім літаратурным музеі (Домік Таўлая) прайшла прэзентацыя 10-га нумара лідскага літаратурнага зборніка “Ад лідскіх муроў”.

Зборнік памерам 524 старонкі ўключае даробак лідскаіх літаратараў за 2020-2021 гады.

У зборніку звыш 30 аўтараў, многія з якіх прысутнічалі на прэзентацыі.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌Агляд прэсы: Прыстасавацца да тупіку

🔻Беларускія актывісты сочаць за рухам ваенных эшалонаў.

🔻Што стаіць за звальненнямі ва Украіне?

🔻Расея змагаецца з уласным народам.

🔻 Анамальная спякота ў Еўропе – што рабіць?

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя.

#Расея #Украіна #вайна #Беларусь #Еўропа
⚡️⚡️Аўтоховіч заявіў, што будзе працягваць галадоўку

‼️Але яго стан рэзка пагоршыўся. Ён ужо дзесяць дзён нічога не есць і не п’е.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Аўтуховіч #галадоўка #суд #краты
‼️ Больш за 1039 дзяцей пацярпелі ў выніку ўзброенай агрэсіі Расеі ва Украіне. 358 дзяцей загінулі, яшчэ 681 дзіця было паранена

‼️Гэтыя лічбы не канчатковыя, паколькі няма дакладнай інфармацыі з месцаў вядзення актыўных баявых дзеянняў і часова акупаваных тэрыторый.

Крыніца: https://t.me/UkraineNow
⁉️Расея адмяніла забарону на палёты Boeing 737 MAX спецыяльна для «Белавія»?

📌Стала вядома, што ўчора ў 15:40 РФ адмяніла забарону на палёты амерыканскім самалётам Boeing 737 MAX, які дзейнічаў больш за два гады.

📌Разам з тым паводле NOTAMN U0941/22, РФ дазволіла палёты на Boeing 737 MAX у сваёй паветранай прасторы толькі авіякампаніям з дружалюбных краін. І першым замежным Boeing 737 MAX, які ўвайшоў (https://t.me/motolkohelp/28383) у УП РФ, стаў менавіта борт EW-528PA авіякампаніі "Белавія".

Крыніца: @motolkohelp
📌Арыштаванай у Расеі беларусцы не аказваюць медычнай дапамогі

🔻24-гадовая Яна Пінчук знаходзіцца ў СІЗА Пецярбургу з лістапада 2021 года. Яе затрымалі ў пецярбурскай кватэры і праз дзень арыштавалі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 "Вясна"

#Пінчук #СІЗА #арышт #дапамога
📌H&M адновіць працу ў Беларусі, але "будзе сачыць за развіццём сітуацыі"

📌Крамы брэнда закрыліся ў Расеі і Беларусі яшчэ ў пачатку сакавіка. А напярэдадні шведская кампанія аб'явіла аб сыходзе з расейскага рынку.

📌Выказваліся меркаванні аб аналагічным кроку і ў дачыненні да Беларусі, аднак у H&M вырашылі пакуль не спяшацца. Раней закрытыя крамы сеткі ў Гародні і Менску адкрыюцца бліжэйшым часам.

Крыніца: https://t.me/belamova
🔸“Класікі і шахматы”🔸

🔸Анімацыйны фільм пра Янку Купалу і Якуба Коласа выпусціць да Дня беларускага пісьменства кінастудыя “Беларусьфільм”.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 з адкрытых крыніц

#Купала #Колас #кінастудыя #фільм #Беларусьфільм
‼️Эколагі б'юць трывогу. У Берасці збіраюцца будаваць новы асфальтабетонны завод

📌 Арганізацыя "Экадом" атрымала заўвагі на справаздачу аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ад эколага. Паводле меркавання эксперта, "без унясення змянення ў праектную дакументацыю ў частцы зніжэння ўзроўню выкіду забруджвальных рэчываў гэты аб'ект на разгляданай тэрыторыі не можа быць размешчаны".

📌Да 22 ліпеня ў берасцейцаў яшчэ ёсць магчымасць арганізаваць публічныя абмеркаванні афлайн.

📌Эколагі паведамляюць, што ў іх зарабіў інфасэрвіс "Зялёны тэлефон" @green_phone_help. Дзякуючы яму можна даведацца, як правесці сходы па грамадскіх абмеркаваннях і пракансультавацца па іншых арганізацыйных пытаннях.
🔻“Калі развалілася б сістэма ўпраўлення Лукашэнкі, Пуцін яго не выратаваў ніяк. Немагчыма было б у краіну, у якім стане была Беларусь у 20-м годзе, увесці войскі для кантролю і падаўлення – гэта б не спрацавала”.

Кажа расейскі блогер і палітычны дзеяч Максім Кац.

🔻 Ён аналізуе мінулую і цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі ў размове з нашай карэспандэнткай.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Кац #Лукашэнка #Пуцін #пратэсты #сістэма
🥃🍷Другое месца ў Еўропе паводле колькасці алкаголікаў заняла Беларусь🍸🍾

🍷Паводле дадзеных аўтараў даследавання, ад алкагалізму ў Беларусі пакутуе 18,8% насельніцтва.

🍷Даследаванне праводзіла прыватная рэабілітацыйная клініка Delamere. Аўтары рэйтынгу спасылаюцца на адкрытыя дадзеныя з World Population Review.

🍷Першае месца занялі венгерцы.🇭🇺 Тут амаль у чвэрці насельніцтва выявіліся праблемы з алкаголем.

🍷А на трэцім месцы ў гэтым рэйтынгу – Латвія.🇱🇻 Тут, паводле дадзеных даследнікаў, алкагалізм выяўлены ў 15,5% насельніцтва.

#алкагалізм #Беларусь #Латвія #Венгрыя
⁉️ У замежжы адбудзецца Кангрэс Новай Беларусі?

🔻Дэмакратычныя сілы, якія гуртуюцца вакол Ціханоўскай, заяўляюць пра намер правесці Кангрэс Новай Беларусі.

🔻 Іншыя сілы, якія таксама называюць сябе дэмакратычнымі, толькі што правялі другі свой форум, на якім актыўна Ціханоўскую крытыкавалі.

🔻Беларускае Радыё Рацыя паспрабавала разабрацца ў нагодах для гэтых мерапрыемстваў.

📷 politring.com

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Ціханоўская #кангрэс #форум #дэмсілы
⁉️“Каліноўцы”⚪️🔴⚪️ збіраюцца напасці на Беларусь, зрынуць існы рэжым і пачаць грамадзянскую вайну? Такую версію распавядаюць улады Беларусі.

📌Гэта ўсё псіхалагічны ціск – у тым ліку ціск на сем’і, на людзей, якія хацелі б далучыцца да палка Каліноўскага, - лічыць грамадская дзяячка Вераніка Іванова.

Больш на Радыё Рацыя
📌Пачалі прыходзіць плацёжкі аб выплаце падатку на першую кватэру

Плацёжку ад падатковай інспекцыі паказаў Onlíner адзін з жыхароў Маскоўскага раёна Менска. Раней пошліну трэба было плаціць толькі з другога і наступнага жылля, цяпер такія квітанцыі будуць прыходзіць і тым, у каго кватэра адна.

📌Падатак на першую кватэру з'явіўся ў абноўленым з 1 студзеня 2022 года Падатковым кодэксе. Збор складзе 0,1% ад кошту аднаго квадратнага метра. Гэта значыць, у розных рэгіёнах будуць плаціць па-рознаму. Быў прагноз, што ў сярэднім падатак у Менску складзе 50 рублёў у год, а ў рэгіёнах удвая менш.

📌Плату разбіваюць на два разы, сёлета да 15 лістапада трэба ўнесці аванс – 50 працэнтаў памеру падатку. Астатнюю пасля выплаты авансу частку грошай трэба будзе заплаціць не пазней за 15 лістапада 2023 года.

📷 onliner.by
Пра аўтамабільнага франкенштейна

📌У Расеі плануюць выпускаць аўтамабілі з запчастак, якія накапіліся на складах. Дэталяў назапасілася на 1800 машын. Аднак, пэўных дэталяў на складах увогуле няма. Так, некаторыя машыны будуць выпускацца без падушак бяспекі і анатыблакіровачнай сістэмы тармаўзоў.

Як кажуць у народзе: “з гаўна і палак”.

Але цікава іншае: а што будуць рабіць, калі дэталі скончацца?

Чытайце блог Юліі Сівец на сайце Радыё Рацыя
‼️🎼У Змітра Вайцюшкевіча выйшаў новы альбом

Спасылкай на новы рэліз «Вецер», які музыкант запісаў разам з WZ-Orkiestra, Зміцер Вайцюшкевіч падзяліўся на сваёй старонцы ў сацсетках.

«Свабода, радзіма, каханне» — бадай, галоўныя кіты, на якіх стаіць гэта кружэлка. Тут і марш «25 сакавіка», і духапад’ёмная «Свабода», і рыфавая «Ты і я», і больш складаны сэнсава «Мадагаскар».

Але ёсць у альбоме і трэкі больш рэфлексіўныя, больш набліжаныя да сучаснага моманту, калі барацьба — гэта не толькі адно адкрытае супрацьстаянне, але і сумневы, трывога, разгубленасць. Гаворка ідзе пра кампазіцыі «Ты дзе» і «Лепш разам».

Слухаць новы рэліз «Вецер» можна тут.

📷 music.apple.com
‼️⚡️Расея плануе правесці рэферэндум аб далучэнні захопленых тэрыторый Украіны🇺🇦 да 15 верасня, паведамляе Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы.

📌Паводле крыніц выдання, Крэмль спяшаецца правесці рэферэндумы на ўкраінскіх тэрыторыях, акупаваных яго войскамі, каб даць падставу Пуціну ўключыць іх у склад РФ да сярэдзіы верасня.

📌Галасаванне пройдзе ў Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцях, а таксама на тых тэрыторыях, якія расейскае войска зойме ў астатні час.

❗️Праектам кіруе першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Крамля Сяргей Кірыенка, які рэгулярна наведвае акупаваныя тэрыторыі, каб назіраць за падрыхтоўкай "рэферэндумаў". 📷 theins.ru
‼️Тэрмін утрымання пад вартай праваабаронцаў «Вясны» працягнулі на тры месяцы

📌Кіраўнік «Вясны» Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст Уладзімір Лабковіч знаходзяцца пад вартай ужо больш за год.

📌Нагадаем, 14 ліпеня 2021 года супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў прыйшлі з ператрусам да некаторых праваабаронцаў «Вясны». З таго дня трое вясноўцаў — Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч знаходзяцца пад вартай, а менскія офісы «Вясны» апячатаныя.

Падрабязнасці іх справы невядомыя, так як адвакаты далі падпіску аб неразгалошванні.

Значная частка вясноўцаў была вымушана з’ехаць з Беларусі пад пагрозай пераследу і з мэтай працягнуць праваабарончую дзейнасць.

Крыніца: novychas.online

📷 novychas
🇺🇦Падаляк заклікаў беларусаў падтрымаць Украіну і не дапусціць «другога фронту» з Беларусі

❗️«Менавіта ад дзеянняў беларусаў, а не Лукашэнкі, будзе залежыць, якой увойдзе ў гісторыю краіна пад назвай Беларусь. Ніколі ня позна зрабіць правільны выбар. Ніколі ня позна стаць народам-героем. Для гэтага проста трэба сказаць НЕ Z-чуме і выбраць бок дабра. Падтрымаць вольную Украіну», — напісаў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк у сваім тэлеграм-канале.

📌Падаляк мяркуе, што Уладзіміру Пуціну патрэбны «другі фронт» з Беларусі, каб замазаць Аляксандра Лукашэнку крывёю.

📷 sud.ua
🎼Беларускія музыкі Аквалерыя і Андрусь Такінданг зладзяць у Варшаве інтэрактыўны канцэрт для дзяцей.

“Гэта песенькі, якія мы з Андрусём напісалі па матывах апавяданняў шведскага пісьменніка Свэна Нурквіста пра прыгоды Пэтсана і Фіндуса”, - распавяла Валерыя Валадзько.

📌Праект быў створаны яшчэ ў Беларусі пры падтрымцы шведскага пасольства ў Менску. Цяпер жа шанец убачыць яго з’явіўся і ў жыхароў і гасцей Варшавы🇵🇱.

📌Канцэрт-інтэрактыў пройдзе ў Беларускім Моладзевым Хабе (pl. Konstytucji 6). Пачатак – у 12:00.

Больш на Радыё Рацыя