Беларускае Радыё Рацыя
1.28K subscribers
32.9K photos
103 videos
11 files
25.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
❗️Міністэрства абароны Беларусі працягнула вайсковыя вучэнні як мінімум да 31 ліпеня.

Ці азначае гэта, што беларускае войска стала больш падрыхтаваным для абарончых аперацый і гатовае да наступлення на Украіну🇺🇦?

“Усё, што я ведаю пра беларускую армію, сведчыць пра тое, што гэтыя людзі не хочуць і не гатовыя ваяваць”, - адзначыў у нашым эфіры беларускі палітолаг Арцём Шрайбман.

Больш на Радыё Рацыя

📷 34mag.net
📚📖Імпрэза, прысвечаная літаратуры беларускіх палітвязняў, пройдзе ў Лодзі🇵🇱

"Сярод палітзняволеных на дадзены момант увогуле вельмі шмат творчых людзей. Гэта не толькі літаратары, гэта і філосафы, і мастакі, і такія творчыя людзі, як Павел Севярынец, як Андрэй Скурко", - распавяла прадстаўніца ПЦ «Вясна» Алена Лапцёнак.

📌Імпрэза пройдзе 23 ліпеня з 16-ай да 23-й гадзіны ў Доме літаратуры. Ладзіць мерапрыемства ў межах Дзён беларускай культуры Фонд «Беларусы ў Лодзі».

Больш на Радыё Рацыя
⚡️Лукашэнка падпісаў закон аб завочных судах

❗️Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь", паведамляе тэлеграм-канал "Пул першага".

📌Ён дазволіць праводзіць у Беларусі завочнае следства ў адносінах да асоб, якія знаходзяцца за мяжой, а ў далейшым перадаваць крымінальныя справы ў суды.

📌Таксама ўстанаўліваецца пералік саставаў злачынстваў, па якіх у адносінах да абвінавачанага можа быць пачата спецыяльная вытворчасць. Да іх адносяцца "акт тэрарызму, генацыд, найміт, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый".

Крыніца: reform.by

📷 nv-online.info
❗️Суд па справе "аб спробе дзяржперавароту" пачнецца ў Менску 29 ліпеня

Інфармацыі аб тым, ці будзе працэс праходзіць у адкрытым фармаце, пакуль няма. Дату разгляду справы прызначылі ў Менскім абласным судзе, паведамляе «Sputnik Беларусь», спасылаючыся на адвакатку аднаго з абвінавачаных - Інэсу Аленскую.

📌Па гэтай рэзананснай справе ў якасці абвінавачаных праходзяць пяць чалавек: Аляксандр Фядута, Рыгор Кастусёў, Юрый Зянковіч, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук.

Нагадаем, абвінавачаных затрымалі ўвесну 2021 года. Фядуту і Зянковіча затрымалі ў Маскве.

📷 скрыншот з відэа ОНТ
Пра замежныя ваяжы Крамля

Інфармацыйнае агенцтва Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы анансуе правядзенне рэферэндума на акупаваных расейцамі ўкраінскіх тэрыторыях. Гэта інфармацыя прагучала на фоне турнэ Уладзіміра Пуціна на Бліжні Усход.

РФ зараз актыўна шукае сабе саюзнікаў у Іране, Турцыі і іншых краінах рэгіёна. Апошнія дыпламатычныя навіны сведчыць пра тое, што Крэмль рашыўся на эскалацыю канфлікта.

Блог Міколы Бянько чытаем на Радыё Рацыя
‼️Павел Латушка гатовы паўдзельнічаць як падсудны ў публічным судзе анлайн

Пра гэта ён заявіў у відэазвароце да Аляксандра Лукашэнкі.

📌Так палітык адрэагаваў на ўвядзенне ў Беларусі завочных судоў над палітэмгрантамі. Латушка заяўляе, што гатовы ўдзельнічаць у адкрытым працэсе, які будзе праходзіць анлайн.

📷 скрыншот з відэа
🇱🇹Літва зноў стала цэнтрам беларускіх незалежніцкіх памкненняў⚪️🔴⚪️

📌Да канца ліпеня ў цэнтры Вільні можна аглядаць выстаўку плакатаў вядомага беларускага мастака Уладзіміра Цэслера. У адкрыцці, якое прайшло 7 ліпеня і адкрыла Дні беларускай культуры, удзельнічала Святлана Ціханоўская.

Пратэставыя плакаты мастака не застаюцца абыякавымі для прахожых.

Больш на сайце Радыё Рацыя
🔻Ва ўласным дэфолце Менск абвінавачвае санкцыі Захаду.

🔻Італія: урад Драгі ля фінальнай рысы.

🔻Хто стане пераемнікам Барыса Джонсана?

🔻Надзвычайны план ЕЗ: эканомія і салідарнасць.

📌Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў нашым аглядзе👇

Больш на Радыё Рацыя

📷 frontnews.eu
На фестывалі ў Чаромсе вытупяць Гайдамакі і Зміцер Вайцюшкевіч

Этна-фолк фестываль на мяжы з Беларуссю «Чаромха. Мноства культур і народаў» пройдзе ўжо 27 раз.

«Зараз маем такі час – час бежанцаў. Вялікі акцэнт на фестывалі будзе на культуру бежанцаў. З розных прычын людзі пакідаюць Радзіму. З Беларусі людзі збеглі ў Польшчу, з Украіны людзі збеглі ад вайны. І тыя, хто ўцякаў з Блізкага Усходу і Афрыкі. Шмат будзе акцэнтаў, калі можна будзе пабачыць, сустрэцца і перажыць іншую сітуацыю», - кажа арганізатарка Барбара Кузуб-Самосюк.

📸 Janusz Bakunowicz
📸 Sylwia Krassowska
Больш пра фестываль слухайце размову на Радыё Рацыя
Легенды і міфы Вільні ў Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча

«Цікава, як у легендах захоўваецца пабытовы ўзровень гарадскога супраціву варожай агрэсіі… …як праз гісторыю людзі супраціўляліся нягодам, калі, магчыма, нічога нельга было зрабіць, а толькі распавесці байку», - распавяла нам Паўліна Вітушчанка, супрацоўніца Беларускага музею імя Івана Луцкевіча.

Даведнік “Вільня фальклёрная” можна паглядзець у сацсетках музея ці набыць, калі завітаеш у горад.

Больш на Радыё Рацыя
⚽️ Усе беларускія клубы прайгралі ў першым матчы кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

БАТЭ, менскае «Дынама» і «Гомель» не змаглі нічога супрацьставіць супернікам.

⚽️ Германія абыграла Аўстрыю і выйшла ў паўфінал жаночага Еўра.

У паўфінале Германія згуляе супраць пераможцы матча Францыя – Нідэрланды.

🏒 Канадскі хакеіст Гілмар пераходзіць у менскае „Дынама”.

На працягу двух мінулых сезонаў канадзец выступаў за маскоўскі ЦСКА, у складзе якога стаў уладальнікам Кубка Гагарына.

Падрябязней і больш навінаў спорту ў нас на сайце
Латвія хоча набыць РСЗА HIMARS

Дзяржсакратар Мінабароны Яніс Гарысанс Латвіі пацвердзіў, што адпаведная заяўка накіравана ў ЗША. РСЗА. Латвія можа атрымаць іх да 2025 года.

Эстонія ўжо атрымала згоду амерыканскіх уладаў на набыццё шасці РСЗА HIMARS. Таксама ўстаноўкі маюць намер купіць у Літве. Польшча раней аб’явіла аб праграме па набыцці 500 такіх РСЗА.

HIMARS - амерыканская рэактыўная сістэма залпавага агню.
Беларусы змогуць разблакаваць грашовыя рахункі ва Украіне

Схему распрацаваў Офіс Святланы Ціханоўскай разам з Нацбанкам і СБУ Украіны.

Беларусам прапануецца запоўніць спецыяльную форму. Дадзеныя Офіс Ціханоўскай накіруе ў СБУ і НБУ. СБУ праверыць кожнага заяўніка, пры гэтым перавага будзе аддавацца беларусам, якія знаходзяцца ва Украіне. Потым СБУ праінфармуе НБУ аб выніках праверкі.

У выпадку станоўчага рашэння НБУ праінфармуе банкі аб рашэнні разблакаваць рахункі. Банк, у сваю чаргу, паведаміць аб разблакіроўцы кліентам. Інструкцыя датычыцца выключна фізічных асоб.

📸 DW
«Змяншэнне ўплыву Расеі аўтаматычна будзе змяняць лёс Беларусі ў будучыні»

Агучаны вынікі даследвання Украінскага інстытута будучыні «Што рабіць з Беларуссю: логіка ўплыву на краіну».

Украіна можа стаць сувязным ланцугом для будучага ўваходжання Беларусі ў ЕС, паколькі ані Польшча, ані Літва не змогуць прапанаваць падобны функцыянал, лічыць эксперт праграм «Міжнародная і ўнутраная палітыка» Ігар Тышкевіч.

Паслухаць і пачытаць больш на Радыё Рацыя