Беларускае Радыё Рацыя
1.28K subscribers
33K photos
103 videos
11 files
25.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️ «Ва ўмовах несправакаванай і неапраўданай вайны Расеі🇷🇺 супраць Украіны🇺🇦 рэжым Лукашэнкі ў Беларус🇧🇾 знайшоў новыя спосабы запалохвання і пакарання сваіх грамадзян, у тым ліку шляхам прыняцця закона аб прымяненні смяротнага пакарання да дэмакратычных актывістаў і тым, хто выступае супраць вайны Расеі ва Украіне”.

‼️ Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен зрабіў заяву з нагоды ўвядзення ў Беларусі смяротнага пакарання за замах на ўчыненне злачынстваў, прадугледжаных чатырма артыкуламі КК за тэрарызм.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Блінкен #Лукашэнка #запалохванне #смяротнае_пакаранне #тэрарызм
⚡️⚡️Лукашэнка паляцеў да Пуціна раней, чым планавалася

🔸Ён рэгулярна лятае на сустрэчы з Пуціным, але апошнім часам частата сустрэч рэзка ўзрасла. Гэтая ўжо будзе пятай ад пачатку года.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Лукашэнка #Пуцін #сустрэча #Сочы
‼️Лукашэнку патрэбныя падкантрольныя партыі

Кажа Госць Рацыі, аналітык Ігар Тышкевіч.

📌У Беларусі ўсплыла тэма партыйнага будаўніцтва, якую ўзгадаў яе кіраўнік Лукашэнка на нарадзе „Актуалізацыя метатаў працы з насельніцтвам на мясцовым роўні”. Паводле яго, цывільнае грамадства павінна арыентавацца на дыялог з уладай.

⁉️ Пра які дыялог ідзе размова?

Больш на сайце Радыё Рацыя:

#Лукашэнка #Беларусь #партыя #Тышкевіч #улада
⁉️Пра што дамаўляліся Лукашэнка і Пуцін?

📌25 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэліся ў Санкт-Пецярбургу.

📌Па інфармацыі расейскіх СМІ, яны абмеркавалі пытанні абароны, пастаўку калійных угнаенняў на сусветныя рынкі і сітуацыю ў свеце.

🚤Да таго Лукашэнка на катэры пракаціўся ўздоўж месца, дзе будуецца порт для Беларусі. З гэтым праектам звязаны спадзяванні ўрада Беларусі на пераарыентацыю паставак калійных угнаенняў пасля таго, як Літва заблакавала транзіт праз сваю тэрыторыю.

📷 Прэс-служба Крамля

#Пуцін #Лукашэнка #вайна #санкцыі #Беларусь
“Я думаю, што выразна відаць, што зараз Лукашэнка з Пуціным пачалі ўжо новую гульню, каб застрашыць Грузію. Мы мусім пайсці проста ў цывілізацыю, а не ў “чорную дзірку”. “Чорная дзірка” – гэта Пуцін і тая ўлада – дыктатура, якая нічога добрага людзям ў ХХІ стагоддзі прынесці не можа”, - сваім меркаваннем падзяліўся адзін з кіраўнікоў грузінскай партыі „Лело” Гено Тэбідзе.🇬🇪

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Тэбідзе #Грузія #Абхазія #Лукашэнка #Пуцін #Шэйман
⚡️⚡️Зараз развіваецца такая ганебная сітуацыя, калі Беларусь, нашу паветраную прастору, выкарыстоўваюць дзеля таго, каб атакаваць Украіну. Робяць гэта расейскія войскі, але тым не менш вельмі важна тое, што падкрэсліваецца адсутнасць магчымасці ў Лукашэнкі прымаць падобныя рашэнні.

🔸З прадстаўніком Святланы Ціханоўскай Валерыем Кавалеўскім наш карэспандэнт абмеркаваў апошнія палітычныя падзеі, звязаныя з Украінай.🇺🇦
Больш на сайце Радыё Рацыя

#Кавалеўскі #Лукашэнка #Беларусь #Пуцін #Украіна
📌 Размова з аналітыкам і публіцыстам Паўлам Усавым пра небяспеку ўцягвання Беларусі ў вайну ва Украіне.

📌 Павел Усаў: Калі Расеяй будзе абвешчана пра вайну, то гэта будзе азначаць, што ўдзел у вайсковых дзеяннях будуць прымаць па сутнасці усе ваеннаабавязаныя, і гэта будзе тычыцца і Беларусі. Нездарма Лукашэнка казаў пра тое, што ёсць і функцыянуе рэгіянальная групоўка войск, а па сутнасці адзінае войска, і ў кантэксце вайны, калі будзе абвешчаная вайна, згодна падпісаным дамовам, Беларусь будзе фактычна ўцягнутая ў гэтую вайну.

#вайна_ва_Украіне #беларусы_і_вайна #Павел_Усаў #Лукашэнка

Больш на сайце Радыё Рацыя.
Агляд прэсы: ахвяры дзеля жыцця

🔻Лукашэнка сутыкнуўся з бунтам афіцэраў супраць вайны ва Украіне.

🔻 Данбаскі аблом.

🔻Ваенная цана росту коштаў энергіі ў Еўропе.

🔻У Італіі высыхае найбуйнейшая рака По.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя.

#вайна #Украіна #Лукашэнка #Італія #Еўропа
📌Агляд прэсы: свая гульня

🔻Лукашэнка папярэдзіў, што свет набліжаецца да «вялікай вайны, у якой не будзе пераможцаў».

🔻Харватыя стане часткай еўразоны.

🔻Еўра зраўняўся з далярам. Кліматычны крызіс у Еўропе: змаганне са спякотай і засухай.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя.

#Лукашэнка #Харватыя #еўра #вайна
⚡️⚡️Мы сёння бачым, што Лукашэнка аддае цалкам уладу ў Беларусі ў рукі Пуціну. Можна сказаць, пазбаўляе Беларусь сваёй незалежнасці. Мы нязменна будзем стаяць на той пазіцыі, што Беларусь ёсць і мусіць застацца незалежнай краінай.

Кажа дэпутат польскага Сейму Роберт Тышкевіч.

⚡️⚡️Паводле экспертаў, імавернае аб’яднанне Расеі, Беларусі і Украіны можа адбыцца ўжо сёлета праз падпісанне дамовы паміж Пуціным, Лукашэнкам і Януковічам.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Тышкевіч #Беларусь #акупацыя #Пуцін #Лукашэнка
🔻“Калі развалілася б сістэма ўпраўлення Лукашэнкі, Пуцін яго не выратаваў ніяк. Немагчыма было б у краіну, у якім стане была Беларусь у 20-м годзе, увесці войскі для кантролю і падаўлення – гэта б не спрацавала”.

Кажа расейскі блогер і палітычны дзеяч Максім Кац.

🔻 Ён аналізуе мінулую і цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі ў размове з нашай карэспандэнткай.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Кац #Лукашэнка #Пуцін #пратэсты #сістэма
‼️ Дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі

‼️27 ліпеня адзначалі з 1992-га па 1995-ы год. У гэты перыяд краіна атрымала новую назву, вярнула гістарычныя дзяржаўныя сімвалы, прыняла Канстытуцыю краіны і абрала першага прэзідэнта Беларусі.🤍❤️🤍

‼️У 1996 годзе кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка пасля незаконнага антыканстытуцыйнага рэферэндума перанёс свята на 3 ліпеня – дзень вызвалення Менску ад фашыстаў.

📷 з кнігі Сяргея Навумчыка „Сем гадоў адраджэння”

Больш на сайце Радыё Рацыя

#суверэнітэт #дэкларацыя #Менск #рэферэндум #Лукашэнка
‼️ Лукашэнка назваў прозвішчы сваіх магчымых пераемнікаў

⁉️ Год таму кандыдаты былі іншыя.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Лукашэнка #пераемнікі #кандыдаты
🔸 Нявестка Аляксандра Лукашэнкі стала гераіняй новага матэрыялу "Альянсу расследвальнікаў Беларусі"

✈️Яны вывучылі яе замежныя паездкі. Па падліках расследвальнікаў, адзін яе палёт на джэце ў "службовую камандзіроўку" абыходзіцца як мінімум у 47 тысяч еўра.✈️

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Лукашэнка #джэт #палёты #камандзіроўкі
‼️ Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 17 чалавек

📌У асноўным гэта людзі, якіх асудзілі за абразу Аляксандра Лукашэнкі ці іншых прадстаўнікоў улады. Яны асуджаныя на рэальныя тэрміны ў калоніі або на „хіміі”.

📌 У прыватнасці Дзмітрый Рыбак і Алег Чычыкайла ўзятыя пад варту за абразу Лукашэнкі.

📌Яшчэ некалькі чалавек, прызнаныя палітвязнямі — Валерый Кліменчанка, Іван Янчанка і Сяргей Кірэенка — былі або ёсць фігурантамі так званай „справы Зельцэра”, іх затрымалі і судзілі за каментары ў сацсетках.

📌Па стане на 12 жніўня палітвязнямі ў Беларусі прызнаны 1276 чалавек.

#палітвязні #праваабаронцы #паклёп #Лукашэнка #сацсеткі
‼️ Пасяджэнне па справе „пра захоп улады” часова зрабілі закрытым

📌 Суд вырашыў выдаліць слухачоў з працэсу падчас паказанняў Аляксандра Жураўскага. Як вынікае з матэрыялаў справы, менавіта ён быў укаранёны ў групу „змоўшчыкаў”.

📌 Спачатку справа слухалася ў закрытым рэжыме, потым яе працягнулі ў адкрытым і запусцілі прапагандысцкія СМІ. Гэта тая самая справа, пра якую Лукашэнка казаў што для яго сына „змоўшчыкі падрыхтавалі склеп у Гомельскай вобласці”.

#суд #справа #Лукашэнка #Жураўскі #змоўшчыкі
📌 Палітзняволенага Ігара Ледніка будуць судзіць за артыкул, у якім ён нібыта абразіў Лукашэнку

🔻 Палітолаг, сябра БСДП з Барысава Ігар Леднік напісаў для партыйнага часопіса «Пазіцыя» артыкул «Мiжнародна прызнаны нейтралiтэт Беларусi — гарантыя бяспекi ў рэгiёне АБСЭ».

🔻 Пракуратура Беларусі знайшла ў ім абразы і паклёп у адрас Лукашэнкі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Леднік #палітвязень #суд #абраза #Лукашэнка
‼️ Трэцім будзе!

⁉️ На сакраментальнае пытанне «Трэцім будзеш?» нарэшце знайшоўся цвёрды адказ ад такога ж непахіснага палітыка.

📌 Уладзімір Хільмановіч у сваім блогу спяшаецца раскрыць інтрыгу і паведаміць, што гутарка ідзе пра шпаткпакутную саюзную дзяржаву, якую ўжо больш дваццаці гадоў лепяць Пуцін з Лукашэнкам. Да іх глыбокага жалю вярнуць з трыўмфам на кіеўскі пасад беглага Віктара Януковіча не ўдалося. І не ўдасца ўжо ніколі

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Пуцін #Лукашэнка #Януковіч #палітыка
‼️ “Дзяржава згубіла давер. Не здолела яго аднавіць дасюль. У 2021 годзе аформіўся і зафункцыянаваў рэжым унутранай акупацыі. У 2020 годзе беларускі народ на выбарах адмовіў Аляксандру Лукашэнку ў праве прадстаўляць сябе. Улада разглядае пратэстоўцаў як ворагаў”.

📌Асноўную тэндэнцыю для краіны, якая ўплывае на ўсе сферы жыцця, абазначыў старэйшы аналітык Цэнтра новых ідэй, экс-дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Генадзь Коршунаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Коршунаў #Беларусь #акупацыя #Лукашэнка #аналітык
‼️Беларусы не бачаць сэнсу гінуць за Лукашэнку і Пуціна?

Кажа старэйшы даследчык Цэнтра новых ідэй, былы дыпламат Павел Мацукевіч.

📌 Паводле яго, Беларусь можа быць уцягнутая ў вайну толькі па загадзе Крамля.

⁉️ А як лічыце вы?

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Мацукевіч #вайна #Украіна #Беларусь #Расея #Пуцін #Лукашэнка