Беларускае Радыё Рацыя
1.22K subscribers
31.2K photos
100 videos
10 files
24.7K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
У Гародні аднаўляецца роварны маратон «Суседзі»

Ён стартуе 23 ліпеня ля шлюзу «Дамброўка» Аўгустоўскага каналу ён пройдзе, але са змененым фарматам.

Згадаем, што дзясяты міжнародны роварны маратон «Суседзі» быў адменены ў 2020 годзе. І ня было думкі пра ягонае аднаўленне, у часе рэпрэсіяў супраць беларускага грамадства. Зараз жа, гэтае мерапрыемства вяртаецца ў спартовы каляндар Гарадзеншчыны. Кажа наш карэспандэнт.

"Разам з роварнымі райдамі максімальная адлегласць 80 кіламетраў, будуць таксама і забегі адлегласцю да поўмаратону. Заяўкі паступілі з Беларусі, Польшчы, Расейскай "Федэрацыі", Летувы, а таксама прадстаўнікоў далёкага замежжа: Нямеччыны, Нідэрландаў, ЗША і нават Аўстраліі. "

Ужо зарэгістравана больш за 300 удзельнікаў маратону. Ужо дзесяць гадоў, як маратон «Суседзі» з'яўляецца таксама транс памежным этапам польскага маратону «Maratone Kresowe». Спосаб рэгістрацыі на сёлетняе мерапрыемства – праз сайт https://42195.by
‼️Крыўдзяць вяскоўцаў у Пятралевічах

🔻Там то праблема з вадой вырашалася шмат гадоў, то з дарогай да вёскі, а цяпер сельскія жыхары ніяк не могуць вырашыць пытанне з аўтобусам.

🔻Людзі напісалі пісьмо ў Слонімскі райвыканкам з просьбай і са сваёй прапановай. Пад тэкстам ліста падпісаліся 50 чалавек.
На днях адбыўся сход. На ім прысутнічалі вяскоўцы і прадстаўнікі ўладаў, аператара перавозчыка і мясцовага аўтобуснага парка, дзе ўсе разам абмяркоўвалі магчымасць пусціць у вёску маршрутны аўтобус, ці хаця б маршрутку.
Людзі на сходзе выказваліся пра неабходнасць транспартнага спалучэння Пятралевіч са Слонімам. Але начальства адзначыла, што “простага вырашэння тут не будзе.

🔻На развітанне вяскоўцам паабяцалі абазначыць шляхі вырашэння транспартнай праблемы іх вёскі ў пісьмовым адказе пасля ўсебаковай прапрацоўкі гэтага пытання.

📷 gs.by
У Дзятлаве можна набыць палац Радзівілаў

Двухпавярховы будынак былога палаца Радзівілаў, а пазней Солтанаў, паўторна выстаўлены на продаж. Кошт лота, размешчанага на сайце Дзяржкаммаёмасці, складае 30 963.93 беларускія рублі.

Папярэдні раз яго спрабавалі прадаць у верасні 2021 года за 145 рублёў.

📸 Planetabelarus.by
Больш на Радыё Рацыя
📌Мне падаецца, што мы проста зараз вельмі канцэнтравана праходзім тое, што людзі, можа быць, праходзілі дзясяткамі гадоў. Безумоўна, гэта цяжка, безумоўна, гэта сумна, але складваць рукі і пастаянна думаць, як нам не пашанцавала і якія мы няшчасныя, – гэта проста шлях у нікуды.

📌Беларуская музыка і культурная дзяячка Кацярына Ваданосава змагаецца з ракам і не губляе аптымізму.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Ваданосава #рак #музыка #аптымізм #канцэрт
"Вельмі далёка тое, што прапануе аграсядзіба, ад таго, што павінен агратурызм паказаць"

За год у Беларусі з’явілася звыш 200 аграсядзібаў. Але па словах дасведчанага адмыслоўца па турызму Таццяны Хвагінай, большасць айчынных аграсядзібаў зусім далёкія ад неабходнага зместу і сэнсу

Больш на Радыё Рацыя
‼️“Краіне патрэбная новая палітыка, канкрэтныя прапановы і план развіцця, а не паўтарэнне ўсяго старога”, – кажа палітык і філосаф Анатоль Ляўковіч.

‼️Ён упэўнены, што палітычны рэжым адчуў у 2020 годзе і працягвае адчуваць сваё хісткае становішча. Але праз ціск сітуацыю магчыма ўтрымаць на нейкі тэрмін, а не на доўгую перспектыву.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Ляўковіч #улада #палітык #рэпрэсіі #змены
⚡️Восем польскіх памежнікаў і беларуса абвінавачваюць у кантрабандзе

🔸Паводле следчых, злачынная група дзейнічала са жніўня 2017 года па травень 2018 года, забяспечвала перавозку і продаж тавараў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#памежнікі #кантрабанда #мяжа #тавары #суд
⚡️⚡️ У Драгічыне затрымалі больш за 20 чалавек

“Людзі, якіх затрымалі, займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю. Таксама адна з асаблівасцяў - у большасці з затрыманых дзеці знаходзяцца за мяжой. Ці мела гэта нейкае значэнне - не ведаю», - распавядае сваяк аднаго з затрыманых.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Драгічын #затрыманні #прадпрымальнікі #сілавікі
‼️ У Беларусі кіберзлачынцы ўсё больш практыкуюць “фішынг”

‼️ Ёсць некалькі досыць простых правілаў, як абараніцца ад злачынцаў у ІТ-сферы. Распавядае юрыст Таварыства абароны правоў спажыўцоў Мікалай Навумаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#фішынг #злачынцы #Навумаў #ІТ #абарона
"Напраўду, мяне захоплівае мой народ, наколькі ён кансалідаваны ў сваім жаданні, як можна хутчэй пабачыць перамогу ў нашай краіне. І еднасць цяпер на высокай хвалі, я спадзяюся, што не стоміцца ўкраінскі народ змагацца".

Журналістка Ксенія Максымлюк, якая знаходзіцца ў Тэрнопалі, распавяла ў нашым эфіры пра змаганне украінцаў супраць расейскай агрэсіі, паветраныя трывогі ў горадзе і чаму нельга спыняцца дапамагаць ЗСУ.

Цалкам гутарку можна паслухаць на Радыё Рацыя
📌 Лукашэнка папярэджвае свет аб «вялікай вайне».
📌 Пуцін правёў таямнічую сустрэчу на фоне чутак пра аб’яднанне Беларусі і Расеі.
📌 У Венгрыі прайшлі пратэсты малога бізнэсу супраць падатковай рэформы.
📌 Гішпанія: новы закон аб злачынствах эпохі дыктатара Франка.
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна_ва_Украіне #беларусы_і_вайна #Венгрыя #Гішпанія

📷 focus.ua

Больш на сайце Радыё Рацыя.
У брытанскім Мінабароны ацанілі расейскія страты ў 50 тысяч чалавек

Кіраўнік абароннага ведамства Вялікабрытаніі Энтані Радакін у нядзельным эфіры BBC One заявіў, што 50 тысяч расейскіх салдат або загінулі, або атрымалі раненні, паведамляе The Guardian.

Паводле яго слоў, Расея страціла больш як 30 працэнтаў сваёй баяздольнасці на сушы, знішчана амаль 1700 расейскіх танкаў і амаль 4000 баявых браніраваных машын, якія належаць Расеі, і гэта дае Украіне ўпэўненасць у перамозе.

#вайна_ва_Украіне #Энтані_Радакін #Мінабароны_Вялікабрытаніі

📷 vesty.co.il
📌 У новаадкрыты Музей вольнай Беларусі было перададзена шмат памятных рэчаў, звязаных з беларускімі пратэстамі, якім ужо амаль два гады.

📌 Гэтыя рэчы стануць экспанатамі, якія будуць нагадваць, як актыўна беларусы змагаюцца за свабоду і незалежнасць, хоць не заўсёды ўдаецца дасягнуць мэтаў, якія былі пастаўленыя, а некаторыя людзі за імкненне да свабоды і справядлівасці плацяць самую высокую цану – цану свайго жыцця.

📌Адкрыццё Музею вольнай Беларусі адбылося ў нядзелю ў цэнтры Варшавы на вуліцы Фоксаль, 11.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 "Тэрарыста" з Мазыра асудзілі на восем год калоніі ўзмоцненага рэжыму

📌 У Гарадзенскім абласным судзе вынесены прысуд 28-гадоваму мазырчуку Яўгену Збароўскаму, якога напрыканцы чэрвеня 2022 года ўнеслі ў “спіс тэрарыстаў”.

📌 Яго абвінавацілі адразу па 9 артыкулах Крымінальнага кодэкса, а сам судовы працэс доўжыўся з 14 лютага па 2 чэрвеня, амаль чатыры месяцы.

📌 Паводле матэрыялаў справы, Яўген Збароўскі ў жніўні мінулага года адправіў у Telegram тэксты аб метадах вырабу гаручых рэчываў, запальных гранат, вызначэнні аб'ектаў для знішчэння і пашкоджання, стварыў умовы для арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца пагромамі, падпаламі і знішчэннем маёмасці.

📌 А на тэрыторыі Расіі (у Бранскай вобласці) купіў агнястрэльную зброю – пісталет Макарава і не менш 46 патронаў да яго.

📌 Абвінавачаны Збароўскі сваю віну прызнаў часткова, патлумачыў, што ён быў нязгодны з вынікамі выбараў прэзідэнта Беларусі, і менавіта таму вырашыў дзейнічаць актыўна.

spring96.org
📌Еўракамісія хоча дамовіцца з Азербайджанам аб павелічэнні паставак газу.

📌 Сёння ў Баку прыедзе старшыня ЕК Уршуля фон дэр Ляен і еўракамісар па энергетыцы Кадры Сімсан.

📌 «Ва ўмовах, калі Расея працягвае ператвараць свае энергапастаўкі ў зброю, дыверсіфікацыя нашага энергетычнага імпарту - прыярытэт для Еўразвяза», - пракаментавалі візіт у ЕК.

📌 Еўразвяз і Азербайджан працягваюць перамовы аб новым усёабдымным пагадненні, якое будзе датычыцца і энергетычнай сферы.

reform.by
📌 Сфатаграфавалася на фоне барабаншчыкаў і атрымала тры гады "хатняй хіміі".

📌 Анастасію Санкоўскую затрымалі 31 сакавіка 2022 года. Спачатку яе асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а потым прад’явілі абвінавачанне ва ўдзеле ў паслявыбарных акцыях пратэсту — нібыта яна пад час акцый пратэсту разам з іншымі ўдзельнікамі перакрывала вуліцы.

📌 Падставай для крымінальнага пераследу былі фотаздымкі ў яе мабільным тэлефоне, на якіх Санкоўская зафіксаваная ў момант руху па праезнай частцы дарогі на фоне барабаншчыкаў.

📌 14 ліпеня суд пастанавіў прызнаць Анастасію Санкоўскую вінаватай і прысудзіў ёй абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады (“хатняя хімія”).

📌 Жанчыну вызвалілі з-пад варты ў залі суда.

spring96.org
📌 Расклаў агонь на чыгунцы, каб спыніць цягнікі з расейскімі войскамі, а цяпер стане перад судом за акт тэрарызму.

📌 Сяргея Глябко са Стоўбцаў вінавацяць у «акце тэрарызму» і «наўмысным псаванні чыгуначных шляхоў з мэтаю здзяйснення акту тэрарызму».

📌 Паводле следства, Сяргей Глябко ў сакавіку расклаў вогнішча перад праездам пасажырскага цягніка па чыгунцы. Машыніст не паспеў экстрана затармазіць, таму цягнік праехаў над агнём. Праз некаторы час да гэтага месца набліжаўся грузавы цягнік з вугалем. Ён паспеў спыніцца дзякуючы папярэджанню ад дыспетчараў.

📌 Справу Глябко пракуратура накіравала ў суд.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 17 ліпеня ў Нью-Ёрку адбыўся традыцыйны Марш Паняволеных Народаў.

📌 Беларусы таксама прынялі ўдзел у штогадовым мерапрыемстве.

📌 Марш традыцыйна праводзіцца Камітэтам Паняволеных Народаў у рамках афіцыйна абвешчанага яшчэ ў 1959 годзе Тыдня Паняволеных Народаў.

novychas.online
📌 Родныя па-ранейшаму не ведаюць дзе адбывае пакаранне Паліна Шарэнда-Панасюк.

📌 Улады робяць усё, каб у родных і знаёмых палітвязняў было мінімум інфармацыі пра тое, дзе яны знаходзяцца і як сябе адчуваюць. Гэта – метад псіхалагічнага ціску не толькі на Берасцейшчыне, але і ў цэлым у Беларусі.

📌 У цяперашніх умовах да палітвязняў вельмі рэдка даходзяць лісты, і часта іх пазбаўляюць сустрэч з роднымі.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 За мінулыя суткі з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 47 чалавек.

📌 Памежная служба паведаміла ў Twitter, што мігранты спрабавалі перайсці мяжу праз пойму ракі Лясная Правая.

📌 Сярод іх былі грамадзяне ПАР, Пакістану і Туркменістану. «Затрыманыя прыбылі ў Беларусь з Расеі», – паведамілі памежнікі.

📌 Спроба перасячэння мяжы была зафіксаваная ў раёне, які ахоўваецца заставай у Белавежы. У гэтым месцы польскія салдаты затрымалі групу з 31 чалавека.
📌 З 1 ліпеня, калі бязвізавы рэжым пачаў дзейнічаць для грамадзянаў Польшчы, у Беларусь прыехалі 1020 палякаў.

📌 За мінулы тыдзень Беларусь па «бязвізе» наведалі больш за 15 тысяч замежнікаў. З 15 па 17 ліпеня ў Беларусь прыехалі 4313 грамадзян Літвы, 571 неграмадзянін і 1 913 грамадзян Латвіі, а таксама 272 грамадзяніна Польшчы.

📌 З 15 красавіка «бязвізам» скарысталіся 84 888 грамадзян Літвы, 10 565 неграмадзян і 33 399 грамадзян Латвіі.