Беларускае Радыё Рацыя
1.26K subscribers
32.6K photos
102 videos
11 files
25.6K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌На фестывалі Tutaka праходзяць дыскусіі і майстар-класы. Сярод іншых, майстар-клас мастачкі Руфіны Базлавай, прысвечаны палітвязням.
‼️Суд у Гаазе восенню можа перайсці да разгляду па сутнасці справы Украіны аб “генацыдзе”

Пра гэта падчас Усеўкраінскага тэлемарафона паведаміў агент Украіны ў Міжнародным судзе ААН, пасол па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў Антон Карыневіч

“Мы падалі мемарандум, 1 ліпеня мы гэта зрабілі. Гэта значыць, што ў Расейскай Федэрацыі ёсць тры месяцы, каб падаць, калі яна мае іх, свае пярэчанні па юрысдыкцыі суда па гэтай справе. Затым суд можа пераходзіць да вырашэння справы па сутнасці”, – сказаў ён.

Паводле яго слоў, Украіна можа прыцягнуць да адказнасці Расею як дзяржаву, а таксама канкрэтных асоб.

Крыніца: УНІАН.
“Легендарныя эпохі” у Зэльве

📌16 ліпеня ў Зэльве адбыўся Другі Міжнародны фестываль гістарычнай рэканструкцыі “Легендарныя эпохі”.

Ён з’яўляўся першай часткай Ганненскага кірмашу – зэльвенскага свята, якое адбудзецца ў Зэльве ў канцы жніўня і працягнецца ў Сынковічах у верасні.

“Легендарныя эпохі” пачаліся парадам эпох, рэканструкцыяй “Эпоха вікінгаў” і “Рыцарствам”.

📌Зэльвенцы і госці фестывалю пазнаёміліся з рэканструкцыяй шляхты Вялікага Княства Літоўскага”, эпохай 1812 года, Другой сусветнай вайной і г.д.
Наста Дашкевіч падзякавала за падтрымку і папрасіла павіншаваць мужа Змітра з народзінамі

Нагадаем, палітвязень Зміцер Дашкевіч асуджаны на 1,5 года калоніі па арт. 342 за ўдзел у адным з нядзельных маршаў у 2020 годе. Наста па той жа справе атрымала тры гады «хатняй хіміі». У пары чацвёра маленькіх дзяцей.

"Дарагія сябры, у Зьмітра будзе дзень народзінаў 20 ліпеня. Давайце падтрымаем яго заказнымі лістамі і тэлеграмамі..", — напісала ў фэйсбуку Наста Дашкевіч. — "А я ў сваю чаргу хачу сказаць усім дзякуй за падтрымку і добрыя словы. Дзякуй усім, хто дапамагаў і быў побач."
Фестываль абуджаных «Тутака» адгрымеў на Падляшшы

Фестываль абуджаных «Тутака» завяршыў сваю працу ва ўрочышчы Барык каля Гарадка. Гэта другі выпуск фестывалю і сёлета яго арганізатары звярталі асаблівую ўвагу на магчымасць прыехаць на фестываль цэлымі сем’ямі з дзецьмі. А таму ў праграме былі заняткі для дзяцей і два спектаклі.

Варта дадаць, што з прывітальным словам да ўдзельнікаў фестывалю звярнулася старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, якая ўвайшла ў Ганаровы камітэт мерапрыемства. Таксама са сцэны віталі ўдзельнікаў і гасцей лідар НАУ Павел Латушка і амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі.
Жыхарка Кіева распавяла, як адчуваецца ваенны стан на сённяшні дзень

Паслухайце, што яна кажа!
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла падзякавала ўдзельнікам фестывалю «Тутака»

Прамову спадарыні Івонкі прадэманстравалі на вялікім экране фестывальнай сцэны:

"Бяручы пад увагу падзеі ў Беларусі, я думаю мы ўсе разумеем, да якой ступені кожнае святкаванне нашай спадчыны і нашай культуры ёсць цэннае. Гэта наш спосаб сказаць суседзям што мы жывем, і не дазволім ворагам з усходу і ім халуям сцерці з паверхні зямлі нашую душу. Хачу падзякаваць сябрам з Беласточчыны, што бароніце яе ўсімі сіламі."

“…Разам мы выратуем нашы каштоўнасці і перададзім іх нашым дзеткам, якіх заданнем будзе іх бараніць наступныя тысячагоддзі”,
– кажа Івонка Сурвілла. Фестываль “Тутака” праходзіў 15-16 ліпеня на Беласточчыне ў другі раз.
Чым займаецца Уладзімір Мацкевіч за кратамі? Ведаем падрабязнасці

Уладзіміру Мацкевічу прысуджана 5 гадоў узмоцненага рэжыму. Стваральніка Лятучага ўніверсітэту абвінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, стварэнне экстрэмісцкага фармавання і абразе Лукашэнкі.

Чытай больш на сайце Рацыі!