Беларускае Радыё Рацыя
1.22K subscribers
30.6K photos
100 videos
10 files
24.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Журналістку «Белсату» Кацярыну Андрэеву асудзілі на 8 гадоў калоніі па справе аб «дзяржздрадзе».

📷Белсат
🤍❤️🤍„Бел-чырвона-белы”. Конкурс плакатаў

Narodowe Centrum Kultury (Нацыянальны Цэнтр Культуры) у Варшаве і офіс Святланы Ціханоўскай заклікаюць узяць удзел у конкурсе плакатаў, якія прысвечаныя мабілізацыі беларускага грамадства ў 2020-2022 гадах.

Падрабязней пра гэты конкурс чытайце па спасылцы.
Кнігарню “Асвета” ў Магілёве судзілі за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”

Суд Ленінскага раёна Магілёва 5 ліпеня разглядзеў адміністрацыйную справу па ч. 2 арт. 19.11 КаАП супраць кнігарні “Асвета”. Судовы працэс вяла суддзя Аксана Ратнікава. Вынік суда невядомы – паведамляе тэлеграм-канал @viasnanazirae.

Сёлета ўлады прызналі “экстрэмісцкімі”: кнігу Віктара Ляхора “Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры”, зборнік артыкулаў пад рэдакцыяй Анатоля Тараса “Беларусь на раздарожжы”, выданне Дзмітрыя Лукашука і Максіма Гарунова “Беларуская нацыянальная ідэя” і кнігу Альгерда Бахарэвіча “Сабакі Еўропы”.
😀Лёгкім рухам рукі Pizza Hut ператвараецца ў... ПиццаH

Так у Санкт-Пецярбургу перайменавалі кафэ пасля сыходу брэнда з Расеі.

Крыніца: Расейскія тг-каналы
‼️ “Уладзімір Мацкевіч не падаваў апеляцыйнай скаргу, бо, звярнуўшыся са скаргай, і ўскосна, і прама прызнаў бы наяўнасць у краіне справядлівага суда і магчымасці дабіцца праўды. Але гэта не так. Тое, што называецца судом у Беларусі, ёсць толькі канцылярыя рэпрэсіўных органаў”, — перадалі яго паплечнікі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Мацкевіч #філосаф #прысуд #апеляцыя
⚡️‼️Вярхоўны суд ліквідаваў Беларускі незалежны прафсаюз і Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП).

📌Прафсаюз РЭП у красавіку быў прызнаны ў Беларусі "экстрэмісцкай арганізацыяй".

📌14 ліпеня Вярхоўны суд прыме рашэнне па Свабодным прафсаюзе Беларускім (СПБ) і Свабодным прафсаюзе металістаў (СПМ). 18 ліпеня — па Беларускім кангрэсе дэмакратычных прафсаюзаў.

❗️Нагадаем, што больш за дзесяць лідараў і актывістаў гэтых прафсаюзаў зараз знаходзяцца за кратамі.

📷 newsbel.by
‼️За спробамі Масквы ўцягнуць Менск у вайну супраць Украіны стаіць жаданне РФ аслабіць Беларусь, - лічыць дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк🇺🇦.

«Расеі патрэбная ўтылізацыя беларускай арміі і страта апоры рэжыму Лукашэнкі. Далей — паглынанне РБ і акупацыя расейскімі z-zомбі», — напісаў ён у Twitter.

📌Нагадаем, у канцы чэрвеня ўкраінская выведка паведаміла, што РФ паспрабуе ўцягнуць Беларусь у ваенны канфлікт з Украінай з дапамогай шэрагу правакацый.

📷 aa.com.tr

#вайна #Украіна #РФ #Беларусь #агрэсія
‼️“Зараз Беларусь – унікальная краіна, дзе караецца любое праяўленне іншадумства. Адна з асноўных праблем – публічна вельмі мала інфармацыі, за што людзей затрымліваюць і судзяць” - адзначае праваабаронца Наста Лойка.

📌Спіс экстрэмістаў, сёння гэта 426 чалавек, і ён дакладна будзе пашырацца – дадала праваабаронца.

📌Аналітыкі праваабарончай арганізацыі Human Constanta прадставілі вынікі даследвання пра тое, наколькі моцна заканадўства пра экстрэмізм умешваецца ў паўсядзённае жыццё беларусаў.

Больш на Радыё Рацыя і ў аплікацыі
🎤🎹🎸„The Bourbon Man” - новы праект ад чалавека-аркестра Паўла Бялінскага

«Я лічу яго цікавым, не зусім звыклым для нашага рэгіёну. Гэта будзе трэш-блюз ад аднаго чалавека. Я граю на трох музычных інструментах адначасова», - расказаў музыка.

📌Канцэрт у Кракаве пройдзе 14-га ліпеня. У Варшаве – 16-га ліпеня. Радыё Рацыя – інфармацыйны парнёр мерапрыемства. Таксама падтрымку дабрачыннай актыўнасці аказвае міжнароднае братэрства „Bearded Villains”.

📌Частка сродкаў ад мерапрыемстваў будзе накіраваная ў дапамогу ўкраінцам🇺🇦.

Больш на Радыё Рацыя
🎼‼️Фестываль „Тутака” – ужо 15 і 16 ліпеня ва ўрочышчы Барык

⚪️🔴⚪️“Фестываль сучаснай беларускасці”, – як кажуць пра яго арганізатары, хоча сабраць усіх беларусаў, незалежна ад краіны іх паходжання.

📌Адным з галоўных фактараў стварэння беларускасці на Падляшшы і агулам у Польшчы з’яўляецца на сёння беларуская дыяспара, - заўважае Старшыня фонду Tutaka Павел Станкевіч.

Падрабязная праграма фестывалю ёсць у сацыяльных сетках, а таксама на сайце нашага радыё.

📌У праграме: забавы для дзяцей, майстар-класы, акцыі ў падтрымку палітвязняў і, канешне, канцэрт, на завяршэнне якога абяцаюць выступ-сюрпрыз.

📌Беларускае Радыё Рацыя – медыйны партнёр фестывалю.

Больш на Радыё Рацыя і ў аплікацыі
Яна Арабейка - адная з фігурантак так званай «студэнцкай справы», прысуд па якой быў абвешчаны 16 ліпеня 2021 году.

"Яна цяпер у гомельскай калоніі знаходзіцца. Ужо троху за паўгода атрымліваецца. Працуе на швейнай вытворчасці, як і ўсе, хто ў гомельскай калоніі знаходзіцца. Справы ў яе больш-менш", - распавядае яе муж – Валер Арабейка.

Яна мусіць выйсці на волю ў лістападзе 2022 году, а яе муж Валер Арабейка быў вымушаны з’ехаць за мяжу і цяпер знаходзіцца ў Грузіі🇬🇪.

Больш на Радыё Рацыя

#пратэсты #рэпрэсіі #справа_студэнтаў #палітвязні #пераслед
‼️‼️У Беларусі 16 новых палітвязняў

📌Усе 16 чалавек, прызнаныя палітвязнямі, абвінавачваюцца альбо асужджаныя па адным артыкуле: па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Справы заведзеныя ў дачыненні да да Яўгена Ермака, Дзмітрыя Сідоркіна, Арцёма Ламаносава, Ганны Лапо, Яўгена Батуры, Аляксея Лісоўскага, Аляксандра Гурніка, Дзмітрыя Іванова, Таццяны Талочка, Станіслава Кабешава, Паліны Кабешавай, Паўла Максімава, Вікторыі Навіцкай, Юліі Мудрэўскай, Віталя Брагінца, Юрыя Гладчука.

📌На сёння па падліках праваабаронцаў у Беларусі прызнаныя палітвязнямі 1260 чалавек.

📌Па падліках грамадскай ініцыятывы dissidentby колькасць палітзняволеных большая — 1535 чалавек.

❗️Але насамрэч такіх людзей нашмат болей.

📷 shutterstock/Fanni_2021 #палітвязні #праваабаронцы #пратэсты #Беларусь #гвалт #турмы
❗️💻Пабачыў свет свежы нумар электроннага выдання “Наша слова. Pdf”, прысвечаны Янку Купалу.

Выданне надрукавала шмат матэрыялаў з нагоды 140-годдзя з дня нараджэння Песняра.

“Наша слова” паведамляе пра рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў на радзіме Янкі Купалы ў Вязынцы, пра Купалаў фэст ў Радашковічах ды пра іншыя святы і імпрэзы з нагоды юбілею Песняра беларускага народа.
❗️Справу журналісткі Ціны Палынскай перадалі ў пракуратуру

📌Сілавікі прыйшлі да полацкай журналісткі у нядзелю, 5 чэрвеня. Нагодай для ператрусу стаў крытычны пост у фэйсбуку пра візіт у Беларусь патрыярха Кірыла.

Ціна Палынская паведаміла, што на яе можа быць заведзена крымінальная справа.

„Справа выведзена ў кампетэнцыю Следчага камітэта. Усё будзе вырашаць лінгвістычная экспертыза. Адначасна будуць даследавацца мае паводзіны ў сацсетках на працягу ўсяго… неспакойнага часу”, — напісала журналістка.

Крыніца: spring96.org
⚡️‼️У Іванаве Берасцейскай вобласці затрымалі сама меней чатыры чалавекі.

Вядомыя імёны траіх - гэта Тамара Падымака, Марына Кіявец і Алена Пуціковіч.

Апошняя ўжо адбывае «хатнюю хімію» за два рэпасты з інфармацыяй пра міліцыянтаў.

❗️Праваабаронцы са спасылкай на суседзяў Алены Пуцікавіч паведамляюць, што пры яе затрыманні чуліся стрэлы. Верагодна, сілавікі маглі страляць у сабаку, бо пасля ля дома жанчыны бачылі ветэрынараў і хуткую дапамогу.

Вядома, што перадачы для затрыманых не прымаюць, толькі лекі.

📷 b-g.by
📌Агляд прэсы: свая гульня

🔻Лукашэнка папярэдзіў, што свет набліжаецца да «вялікай вайны, у якой не будзе пераможцаў».

🔻Харватыя стане часткай еўразоны.

🔻Еўра зраўняўся з далярам. Кліматычны крызіс у Еўропе: змаганне са спякотай і засухай.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя.

#Лукашэнка #Харватыя #еўра #вайна
🤬Праваабаронца і журналіст Сяржук Сыс распавёў падрабязнасці ператрусаў у "Вясне"

"Той ранак забыць нельга, бо ў мяне было некалькі допытаў. Адзін пачаўся раніцай да дванаццаці гадзін, і пасля допыту я папрасіў, каб мяне прывялі ва ўнутраны дворык пакурыць цыгарэту. І там тэт-а-тэт са следчымі запытаўся: мяне аднаго затрымалі? Калі мне паведамілі, што ўсіх, з аднаго боку неяк устрывожыўся, з іншага – супакоіўся, што не адзін я. Калі ўсіх, то ўсё зразумела"

Слухайце і чытайце на сайце і ў мабільнай аплікацыі "Рацыі"!
Навіны спорту ў аглядзе Радыё Рацыя👇

⚽️Футбалісты салігорскага „Шахцёра” не змаглі прабіцца ў другі кваліфікацыйны раунд Лігі чэмпіёнаў.

⚽️Сотнікаў перайшоў з „Шахцёра” ў БАТЭ

🏸 Сасновіч прайграла ў 1/8 фіналу турніру ў Будапешце

🤸‍♀️Завершаны другі дзень адкрытага Кубка Беларусі па лёгкай атлетыцы.

🛻Экіпаж Вязовіча заняў чацвёртае месца на чарговым этапе ралі „Шаўковы шлях”

Чытайце цалкам на сайце!

📷pixabay.com
Агучылі прысуды Дашкевічам

1,5 года калоніі Змітру, 3 гады „хатняй хіміі” Насце.

„Яны – сапраўдны гонар Беларусі. Без сумневу, маральныя аўтарытэты, якія сваім жыццёвым прыкладам сведчаць, што Дабро і Любоў перамагаюць і што беларусаў немагчыма зламаць і вынішчыць”. Так Сяргей Будкін, кіраўнік Беларускай Рады культуры, піша пра Змітра і Насту Дашкевічаў. Сёння, 14 ліпеня, у судзе Маскоўскага раёна Менска быў агучаны прысуд — і Змітру, і Насце пракурор прасіў па 1,5 гады калоніі.

Іх судзілі за марш 23 жніўня 2020 года, што кваліфікавалі як “удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. У Дашкевічаў чацвёра дзяцей. Малодшы Данііл нарадзіўся 15 чэрвеня. Зміцер з 23 сакавіка знаходзіцца ў зняволенні.

Фота з сямейнага архіва
🤬12 загінулых і больш за 40 параненых у Вінніцы пасля расейскай атакі!

Расейцы зноў б'юць па гандлёвых цэнтрах. Уладзімір Зяленскі ўжо пракаментаваў атаку:

«Што гэта, калі не адкрыты тэрарыстычны акт? Нелюдзі. Краіна-забойца. Краіна-тэрарыст»

Крыніца: @V_Zelenskiy_Official