Беларускае Радыё Рацыя
1.28K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
25.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🔻✉️Лепей дасылаць паштоўкі з кароткім і нейтральным тэкстам, каб нагадаць, што пра іх ніхто не забыўся і каб прайсці цэнзуру.

🔻✉️Берасцейскія праваабаронцы заклікаюць пісаць лісты палітвязням.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#лісты #праваабаронцы #паштоўкі #палітвязні
⁉️ Ці пішыце вы лісты палітзняволеным?

📩Лісты даходзяць, іх атрымліваюць палітвязні, але ім не дазваляюць адказваць за мяжу. Яны іх караюць за гэта: садзяць у ШІЗА і г. д.”

📌 Кажа Госця Рацыі - мадэратар ініцыятывы „Напішы ліст палітвязню” Алёна Панамарова.

Калі пачалася вайна ва Украіне🇺🇦, беларуская сітуацыя з палітвязнямі быццам бы адышла на другі план. Аднак зняволеныя па-ранейшаму маюць патрэбу ў падтрымцы і дапамозе.

‼️Файны спосаб працягнуць руку і праявіць салідарнасць – напісаць ліст.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Панамарова #палітвязні #лісты #салідарнасць
📌 У Беларускім Маладзёвым Хабе ў Варшаве кожную сераду праходзіць ініцыятыва па напісанню пісьмаў палітвязням. Серада 8 чэрвеня выключэннем не стала. У Хабе сабралася 15 чалавек, каб напісаць пісьмы палітвязням Гарадзенскай турмы №1, гаворыць мадэратар ініцыятавы «Напішы ліст палітвязню» Алёна Панамарова:

📌- Нашай ініцыятыва праходзіць ужо прыкладна паўгода, нават больш. Дзесьці 15 чалавак кожны тыдзень прыходзяць да нас напісаць лісты. Звычайна я падпісваю капэрты ўсім палітвязням, якія там знаходзяцца. І людзі прыходзяць, бяруць капэрту і пішуць гэтаму чалавеку.

📌 Некаторыя з прыйшоўшых не першы раз бяруць удзел у ініцыятыве. Многія з іх самі паспыталі лёс зняволення, таму ведаюць на сабе важнасць атрымання пісьмаў за кратамі.

📌 Ініцыятыва «Напішы ліст палітвязню» таксама дае людзям магчымасць пазнаёміцца, пагаварыць і стаць сябрамі.

#палітвязні #лісты_да_палітвязняў #Варшава #беларуская_дыяспара_у_Варшаве #Алёна_Панамарова

Беларукае Радыё Рацыя
Дзесьці тыдзень таму атрымалі першыя яго лісты. Дарэчы, атрымалі віншавальныя паштоўкі з Новым годам. То-бок можна лічыць, што ў нас пачаўся Новы год. Кажа маці Дзяніса Івашына.

Родныя журналіста пачалі атрымліваць лісты.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Новы Час

#Івашын #журналіст #лісты #пасылкі #справа
❗️У Варшаве🇵🇱 напісалі лісты беларускім палітвязням

📌Пісаць лісты палітзняволеным у Маладзёвым Хабе з 18 да 20 гадзін у сераду стала добрай традыцыяй. І колькасць жадаючых толькі расце.

Больш на Радыё Рацыя

#палітвязні #Варшава #беларускія_уцекачы #лісты #турмы
📖📌 Кнігі, адзенне, асабістыя прыналежнасці. Гэта ўсё тое, што палітвязні могуць пакінуць за кратамі па выхадзе на волю. Адзіная рэч, якую яны вельмі берагуць, – гэта лісты. Гэта сувязь з тымі людзьмі, якія ўвесь час верылі ў іх вызваленне і на іх не забываліся.Таму варта як мага больш ліставацца.

📌Распавяла „Госця Рацыі”. прадстаўніца ініцыятывы дапамогі палітвязням у Беларусі Dissidentby Марына Касінерава.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Касінерава #лісты #палітвязні #ініцыятыва
🤍❤️🤍Створаны стыкерпак у падтрымку палітзняволеных жанчын

Масавы жаночы пратэставы рух паўстаў 12 жніўня ў 2020 годзе, калі ў Менску беларускі ў белым упершыню сталі ў счэпку. На жаль, шмат хто з іх цяпер за кратамі, адзначае прадстаўніца "Майстэрні" Дар’я Рублеўская:

- Мы захапляліся тым, якія яны моцныя, іх памкненнем штосьці мяняць. Мы ўсё яшчэ захапляемся тым, як яны працягваюць працаваць на змены ў грамадстве. Наш салідарны абавязак у тым, каб падтрымліваць жанчын, якія апынуліся за кратамі.

📌Таму “Майстэрня” прапануе дасылаць палітзняволеным жанчынам паштоўкі салідарнасці разам са стыкерпакам — наборам пяшчотных налепак, які валанцёры "Майстэрні" будуць укладаць у лісты.

📷 Радыё Рацыя

#стыкерпак #Рублеўская #Майстэрня #лісты #зняволеныя
⁉️ Карэспандэнцыя не даходзіць да вязняў?

📌 Адзін з трох – такую ўласную статыстыку адказаў на лісты палітвязняў мае беларуска Алена Холасава.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#лісты #палітвязні #карэспандэнцыя #Холасава