Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
31K photos
100 videos
10 files
24.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Былога палітвязня, музыку Ігара Банцэра выклікаюць на размову. Яму патэлефанавалі з Гарадзенскага міжраённага аддзела Следчага камітэта.

Паводле папярэдняй інфармацыі, запыт прыйшоў з Менску. Ігара апытаюць у рамках крымінальнай справы ў якасці сведкі. Пра якую менавіта справу вядзецца, не ўдакладняецца.

Ігар мусіць з'явіцца ў Следчы камітэт заўтра, 29 сакавіка. Выдаць афіцыйную позву яму адмовіліся. Сам Ігар лічыць, што гэта звязана з пераследам левых актывістаў з Мазыра.

#Банцэр #СК #сведка #крымінальная_справа #музыка
🔻"Яна вельмі прыгожая, і на ёй так шмат прыгожага напісана,” — сказаў Святаслаў Вакарчук.

🔻Лідар гурта “Океан Эльзи” заклікаў беларусаў пераходзіць на беларускую мову ў паўсядзённым жыцці.

Чытай больш:

📷 showbiz.today.ua

#Вакарчук #мова #Океан_Эльзи #беларусы #музыка
🎼🎸 Калі вы любіце старую папулярную і рок-музыку, то вам сюды – перадача «Кола дзён з барадой». Алесь Дубавец запрашае ў вандроўку па музычных падзеях. Тут вы таксама зможаце даведацца пра дні народзінаў любімых выканацаў, пачуць іх спевы і ўзняць свой настрой!

🎧 Мінулыя перадачы можна таксама слухаць на сайце Радыё Рацыя.

📻 «Кола дзён з барадой» - чакае вас у сваёй радыё-гасцёўні.

#Кола_дзён_з_барадой #музыка_на_радыё #Алесь_Дубавец #Радыё_Рацыя
“Самы час для салідарнасці, для згуртаванасці, для мабілізацыі ўсіх сіл і рэсурсаў – гэта неабходна Украіне🇺🇦. І гэтая песня – наш музычны ўнёсак у барацьбу”, - заявілі музыкі Лявон Вольскі, Юрый Стыльскі, Аляксандр Памідораў і Томаш Арганэк, якія запісалі песню “Героям слава!”.

Яе і навінкі ад прадстаўнікоў незалежнай беларускай сцэны мы пачуем у чарговай праграме Алега ХаменкіМузыка тыдня”.

У перадачы таксама прагучыць песня ў выкананні гурта “Irdorath ”, музыкі якога кінутыя за краты. Гурт “Крыві” прэзентуе песню “Лісты”, прысвечаную беларускім палітвязням. Пачуем песню Юрыя Стыльскага, прысвечаную батальёну Кастуся Каліноўскага. Аўтар тэксту – добраахвотнік Радзівон Батулін.
Слухаем і аналізуем новыя рэлізы і музыку супраціву.

#Алег_Хаменка #Украіна #музыка #супраціў #Беларусь
‼️"Саша любіў фільм, які называецца „На крылах славы”. Сутнасць фільму ў тым, што людзі пасля смерці трапляюць у гатэль. Я падумала, што трэба было б на 50-годдзе зрабіць яму такі падарунак – „засяліць яго ў лепшы нумар люкс”.

🎤Госці Рацыі - Інэс Сянкевіч і Аляксей Сцегар распавядаюць пра вечар памяці і канцэрт, прысвечаны Аляксандру Кулінковічу.

🎸Легенда беларускага панк-року, лідар гурта „Neuro Dubel”, чалавек, якога яшчэ доўга будуць памятаць і любіць, 18 траўня мог бы адзначыць юбілей – 50-годдзе.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Кулінковіч #музыка #канцэрт #Сянкевіч #Сцегар
🎤 Канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча ў Познані

8 траўня ў познаньскай клубакавярні «PIES andaluzyjski» грае канцэрт «абаяльны, таленавіты, віртуозны і вельмі сціплы» Зміцер Вайцюшкевіч.

🎸Падчас акустычнага канцэрту ў невялікай залі можна будзе адчуць камеральнасць і камернасць жыцця беларусаў, паразмаўляць з музыкам, праспяваць разам вядомыя песні.

Квіткі 40 зл (на ўваходзе гатоўкай). Частка грошаў будзе прызначаная на дапамогу Украіне.🇺🇦
Колькасць месцаў абмежаваная.

#Вайцюшкевіч #Познань #канцэрт #музыка
‼️ Затрыманы музыка Андрэй Задзяркоўскі

Праваабаронцы паведамляюць, што ў Менскім раёне 5 траўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі 38-гадовага Андрэя Задзяркоўскага. Вядома, што яго даставілі ў ІЧУ Менскага раёна на вуліцы Скарыны. Верагодна, складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння.

У чым абвінавачваюць Андрэя, пакуль невядома. Суд павінен быў прайсці 6 траўня. Інфармацыі пра яго няма.

Андрэй Задзяркоўскі закончыў гістарычны факультэт БДУ, у вольны час піша электронную музыку, заўсёды размаўляе на беларускай мове.

📷 novychas.online

#Задзяркоўскі #затрыманне #музыка #праваабаронцы
🎼💣 Украінска-беларускі гурт “СеменаБенд”, удзельнікі якога ваююць, выступіў у кіеўскім клубе.

🎼 Музыкі-байцы часам дзеля падтрымання настрою і баявога духу ладзяць канцэрты.

👩‍⚖️ Музычную імпрэзу паэзіяй падтрымала ўкраінская актрыса Елізавета Краснічэнка.

#вайна_ва_Украіне #Кіеў #гурт_СеменаБенд #музыка_на_вайне #саліданасць

Больш на сайце Радыё Рацыя.
🎤У Варшаве прайшоў акустычны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча🎸

У прыхільнікаў была магчымасць заспяваць з музыкам любімыя кампазіцыі, паразмаўляць з ім на розныя тэмы, а таксама першымі пачуць новыя творы выканаўцы.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Вайцюшкевіч #канцэрт #музыка #Варшава
🎤Вольскі выступіў у Беластоку🎸

За больш чым паўтары гадзіны канцэрта Лявон Вольскі выканаў як раннія песні часоў NRM і «Крамбамбулі», так і хіты свайго сольнага праекту Volski.

🔸Музыка прызнаўся, што выступаючы на Падляшшы, штораз перажывае асаблівыя пачуцці.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Вольскі #канцэрт #Беласток #Падляшша #музыка
📌Мне падаецца, што мы проста зараз вельмі канцэнтравана праходзім тое, што людзі, можа быць, праходзілі дзясяткамі гадоў. Безумоўна, гэта цяжка, безумоўна, гэта сумна, але складваць рукі і пастаянна думаць, як нам не пашанцавала і якія мы няшчасныя, – гэта проста шлях у нікуды.

📌Беларуская музыка і культурная дзяячка Кацярына Ваданосава змагаецца з ракам і не губляе аптымізму.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Ваданосава #рак #музыка #аптымізм #канцэрт
🔻Я заўсёды быў упэўнены, што гэтая эпоха лукашэнак ненадоўга ў Беларусі. Яна, праўда, зацягнулася. Што ратуе? Трэба да ўсяго з добрай іроніяй ставіцца.😀 Трэба з гэтага ўсяго спрабаваць пасмейвацца. Асабліва з гэтых персанажаў, якія лічаць сябе нейкімі паўбагамі.

Кажа музыка Лявон Вольскі ў эфіры нашага радыё.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Вольскі #музыка #Беларусь #іронія
📌З палітвязня Юрыя Грыгера знялі абвінавачанні і вызвалілі ў зале суда

🔻Сёння ў судзе Ленінскага раёна Гародні разглядалася справа 59-гадовага музыкі гуртоў «Контур» і «Hard Blues Shot», а таксама ўладальніка крамы «Шоўтайм» Юрыя Грыгера.

🔻Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», яго абвінавачвалі паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса «Абраза прадстаўніка ўлады» за пост у Facebook, які мужчына напісаў у 2020 годзе.

🔻Суддзя Руслан Гурын зняў з палітвязня ўсе абвінавачанні. Музыку вызвалілі з-пад варты ў судовай зале.

📷 spring96.org

#Грыгер #Гурын #суд #музыка #абвінавачанні