Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.2K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🤍❤️🤍 Шпацыр з бел-чырвона-белымі парасонамі прайшоў у Вільні🇱🇹

Шпацыр адбыўся пад антываенным лозунгам, а таксама на знак салідарнасці з менскімі жанчынамі – удзельніцамі такіх самых акцый.

“Мы салідарныя з беларускім ды ўкраінскім змаганнем супраць цемры, што навісла над нашымі краінамі, і жадаем падтрымаць добрых нязломных людзей, якія цяпер знаходзяцца ў Беларусі пад прыгнётам дыктатуры і ва Украіне церпяць ад тэрору расійскіх акупантаў альбо хаваюцца ад маскальскіх бомбаў ды ракет. Мы сэрцам поруч і верым у перамогу дабра, любові ды справядлівасці! Нельга здавацца! Святло пераможа цемру!” – адзначылі ўдзельніцы віленскай акцыі.

🤍❤️🤍Жаночыя шпацыры з бчб-парасонамі распачаліся ў канцы жніўня 2020 года ў Менску і былі адной з формаў пратэсту супраць беззаконня і гвалту.

📷 Новы Час

#шпацыр #жанчыны #Вільня #салідарнасць
‼️ Судзяць „баявую адзінку” з жанчын, пенсіянераў і інвалідаў”

🔻Трэці дзень працягваецца судовы працэс у Гарадзенскай турме па крымінальнай справе «групоўкі Аўтуховіча».

🔻Як стала вядома, арыштаванай групоўцы з 12 чалавек, у складзе якой у бальшыні жанчыны-пенсіянеркі 65-гадовага ўзросту і інвалід 2 групы Уладзімір Гундар, які не мае нагі, прад´яўляюць абвінавачванне ў тэрарызме, планаванні незаконнага захопу ўлады і ліквідацыі Лукашэнкі.

🔻Вядзе працэс суддзя Максім Філатаў, які атрымаў павышэнне пасля прыгавора цяпер ужо нябожчыку Вітольду Ашурку. Нягледзячы на абсурднасць абвінавачванняў, чым скончыцца прысуд, невядома.

📷 БелТА

#суд #Аўтуховіч #Гундар #Філатаў #жанчыны #прысуд
🌼Беларускія жанчыны ў Беластоку выказалі салідарнасць з палітвязнямі

🌼21 траўня жанчыны з беларускай дыяспары Беластока выйшлі на шпацыр з жоўтымі кветкамі і біркамі з прозвішчамі палітзняволеных, якіх судзяць у Гародні па крымінальнай справе так званай групы Мікалая Аўтуховіча.

📷 Радыё Рацыя

#Беласток #жанчыны #палітвязні #кветкі #шпацыр
📌“Нягледзячы на тое, што мы пастаянна запускаем новыя праекты, пра нашых палітвязняў мы таксама не забываемся”, – зазначае кіраўніца Фонду “Kraj do Zycia” Марыя Мароз.

📌Праект жаночых сустрэч у Варшаве распачынае Фонд “Kraj do Zycia”.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Мароз #праект #фонд #жанчыны
📌 Беларускі Варшавы выйшлі на акцыю «НЕ» лукашызму!

Яны лічаць сябе жанчынамі Новай Беларусі.🤍❤️🤍

📌Акцыя прайшла 14 жніўня ў цэнтры Варшавы.🇵🇱 Удзельніцы акцыі нагадалі ўсяму свету пра Маршы беларусак у 2020.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#акцыя #Варшава #беларускі #марш #жанчыны