Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.2K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⚡️ Ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларус.

⚡️ Зміцер Рубашэўскі, з пазыўным "Ганс", з'яўляўся байцом 24-й механізаванай брыгады ўкраінскіх Узброеных сіл.

#вайна #Украіна #беларусы_на_вайне #Зміцер_Рубашэўскі #ахвяры_вайны

Больш на сайце Радыё Рацыя. Фота з сацсетак.
‼️ “Палітыка ці савецкая, ці расейская, насамрэч, засталася той самай. Змяніліся толькі народы, якіх пераследуюць”, - кажа гісторык Кшыштаф Сыховіч.

‼️У Беластоку ўшанавалі памяць ахвяр савецкага генацыду.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Беласток #ахвяры #генацыд #Касіцкі #Сыховіч #саветы
‼️‼️ Цягам бліжэйшых год варта чакаць варожае стаўленне да беларусаў з боку ўкраінцаў - лічыць кіраўнік аналітычнага цэнтра ў сферы знешняй палітыкі і міжнароднай бяспекі Генадзь Максак.

"Пакуль увесь боль выяўляецца ў разбітых дамах, знішчаных машынах і ахвярах, і тваіх родных, якія, на жаль, загінулі або атрымалі траўмы. У вачах вы не пабачыце ветлівасці, якая была ў свой час да вайны", - адзначыў аналітык.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 UATV

#Украіна #Чарнігаў #вайна #беларусы #ахвяры
‼️‼️Ва Украіне ад пачатку ўзброенага ўварвання Расеі пацярпелі 553 дзіцяці, з іх загінулі 198, 355 – атрымалі раненні.

Аднак гэтая лічба недакладная, папярэджвае Генпракуратура Украіны, – пакуль яшчэ няма поўных звестак з месцаў вядзення баявых дзеянняў, з акупаваных і вызваленых тэрыторыяў, дзе ўсцяж вядзецца выманне целаў з брацкіх ды індывідуальных магілаў і эксгумацыя, паведамляе belsat.eu.

Найбольш дзяцей пацярпела ў Данецкай, Кіеўскай і Харкаўскай вобласцях. Пракуратура таксама паведамляе, што за час вайны пацярпелі 1018 установаў адукацыі, з іх 95 зруйнаваныя цалкам.

📷 focus.ua #дзеці #Украіна #вайна #ахвяры #забойствы
‼️‼️За час вайны загінулі ад 2,5 да 3 тысяч украінскіх вайскоўцаў. Каля 10 тысяч параненыя.

Пра гэта ў інтэрв’ю CNN заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі🇺🇦.

Страты сярод расейцаў, па афіцыйных украінскіх дадзеных, нашмат большыя — 19—20 тысяч.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 president.gov.ua

#вайна #Украіна #ахвяры #Уладзімір_Зяленскі #РФ #армія
⚡️Паліцыя перадала на экспертызу 269 цел загінулых жыхароў Ірпеня

У Ірпені паліцыя завяршыла ўсе неабходныя следчыя дзеянні для фіксацыі расейскіх ваенных злачынстваў, а таксама перадала на экспертызу целы 269 загінулых мясцовых жыхароў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 pravda.com.ua

#Гаага #вайна #Украіна #злачынствы #ахвяры
📌 Генштаб Украіны інфармуе, што агульныя страты ў асабовым складзе расейскага войска склалі прыблізна 20 900 чалавек.

📌 Таксама паводле ўкраінскага Генштабу, расейскае войска страціла болей за 800 танкаў, болей за 2000 браняваных машынаў і паўтары сотні верталётаў.

#вайна_ва_Украіне #страты_расейских_войск #Генштаб_Украіны #ахвяры_вайны

Больш на сайце Радыё Рацыя.
⚡️⚡️226 украінскіх дзяцей загінулі і яшчэ 415 атрымалі раненні з пачатку вайны ва Украіне.

❗️Як паведамілі ў офісе Генеральнага пракурора Украіны, найбольш дзяцей пацярпелі ў Данецкай, Кіеўскай Харкаўскай, Чарнігаўскай і Херсонскай абласцях🇺🇦.

🔻Як адзначылі ў пракуратуры, гэтыя лічбы не канчатковыя, паколькі працягваецца праца ў вызначэнні ахвяр у месцах актыўных баявых дзеянняў, на часова акупаваных і вызваленых тэрыторыях.

‼️8 траўня стала вядома пра гібель 13-гадовай дзяўчынкі, якая знаходзілася ў адной з машын калоны прыватных аўтамабіляў, якую расейцы абстралялі ў Чугуеўскім раёне Харкаўскай вобласьці.

🔻У выніку штодзённых бамбаванняў і абстрэлаў Узброенымі сіламі РФ украінскіх гарадоў і сёлаў пашкоджана больш за 1600 навучальных устаноў. Пры гэтым 121 з іх цалкам разбураная.

📷 t.me/V_Zelenskiy_official

#вайна #Украіна #дзеці #ахвяры
⚡️⚡️З пачатку вайны ва Украіне🇺🇦 загінуў 3381 мірны жыхар, сярод параненых — 7061 цывільная асоба.

Пра гэта сведчаць звесткі ААН.

Большасць зарэгістраваных ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва загінулі ад выбухованебяспечнай зброі з шырокай зонай паражэння. Маюцца на ўвазе абстрэлы з цяжкой артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, а таксама ракетныя і паветраныя ўдары.

❗️У ААН лічаць, што фактычныя лічбы значна вышэйшыя, бо з месцаў баёў інфармацыя паступае са спазненнем і многія паведамленні патрабуюць пацверджання.

📷 Zelenskiy / Official #вайна #Украіна #ахвяры #забойствы
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
‼️87 грамадзян загінулі ў выніку абстрэлу расейцамі вайсковага цэнтру ў паселішчы Дзясна ў Чарнігаўскай вобласці🇺🇦.

«Сёння мы завяршылі працу ў Дзясне. З-пад завалаў дасталі 87 цел. Гэта 87 жыццяў. Жыццё – гэта і ёсць будучыня. То бок, без гэтых людзей ужо будзе будучыня Украіны. Наша дзяржава сёння шмат губляе і вельмі дорага плаціць за свабоду і незалежнасць», — заявіў Уладзімір Зяленскі 23 траўня падчас свайго выступу на Эканамічным форуме ў Давосе (Швейцарыя). вобласці.

❗️Расея нанесла ракетны ўдар па пасёлку Дзясна яшчэ 17 траўня. Менавіта ў гэтым пасёлку знаходзіцца адзін з навучальных цэнтраў украінскай арміі.

#вайна #Украіна #Уладзімір_Зяленскі #ахвяры