Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.2K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️ Агляд прэсы: калідоры добрасуседства

🔻У Беларусі ёсць важкія падставы для занепакоенасці ядзерным запалохваннем Пуціна.

🔻Фінляндыя збіраецца ў НАТА: што скажа Масква?

🔻Венгрыя блакуе ўвядзенне нафтавага эмбарга. Спрэчкі аб рэфармаванні Еўразвязу.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя

#Расея #Венгрыя #Фінляндыя #Еўразвяз #Пуцін #Лукшэнка
⚡️⚡️Шосты пакет санкцыяў Еўразвязу вялікі ўдар наносіць па тытунёвай, калійнай і нафтаперапрацоўчай прамысловасці

‼️Санкцыі за вайну ва Украіне накладуць на «Інтэр-Табак», «Нёман», «Нафтан», «Белкалій» і яшчэ некалькі прадпрыемстваў.

‼️ Таксама пад санкцыі трапяць кіраўнік «Беларуськалія» Іван Галаваты, Ігар Тур, Людміла Гладкая і Рыгор Азаронак.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#санкцыі #Еўразвяз #Беларусь #Беларуськалій #Азаронак
Харватыя пяройдзе на еўра

Харватыя стане 20-й краінай Еўразвязу, якая пяройдзе на еўра да 2023 года, піша сайт харвацкага парламента.

Цяпер у краіне выкарыстоўваюць куны. За пераход на еўра прагаласавала большасць дэпутатаў парламента. Чакаецца, што асноўны пераход на еўра адбудзецца да 1 студзеня 2023 года. Ад 5 верасня 2022-га года цэны ў Харватыі будуць пазначаць у нацыянальнай валюце і ў еўра.

У 2023-м годзе з людзей не будуць браць камісію за абмен наяўных кун на еўра. Абмен нацыянальнай валюты на еўра будзе адбывацца ў банках і паштовых аддзяленнях.

#Харватыя #Еўразвяз
📌 Шосты пакет антырасейскіх санкцый Еўразвязу заблакаваны. Пра гэта паведаміў еўракамісар Паола Джэнтылоні.

📌 Пакет быў прадстаўлены на пачатку траўня і ўключаў, у прыватнасці, забарону імпарту расейскай нафты з 2023 года.

📌 Аднак супраць гэтай меры выступілі Венгрыя і яшчэ некалькі краін Еўразвязу, якія моцна залежаць ад расейскай сыравіны.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Еўразвяз #санкцыі #Паола_Джэнтылоні #расейская_нафта #забарона_імпарту_расейскай_нафты
📌 Прадстаўніца Еўракамісіі па пытаннях сельскай гаспадаркі і гандлю Мірыям Гарсія Ферэр на брыфінгу ў Бруселі заявіла, што Еўразвяз афіцыйна адмяніў усе пошліны і зборы з украінскага экспарту.

#вайна_ва_Украіне #украінскі_экспарт #Мірыям_Гарсія_Ферэр #Еўракамсія #Еўразвяз #дапамога

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Беларусам прапанавалі сабраць мільён подпісаў за ўступленне ў Еўразвяз. 📌 Ініцыятыва прымеркаваная да саміту ЕЗ, які пройдзе 23 і 24 чэрвеня. 📌 Там будзе разглядацца наданне Украіне, Грузіі і Малдове статуса кандыдатаў на ўступленне ў Еўразвяз.

#Еўразвяз #збор_подпісаў #уступленне_Беларусі_у_Еўразвяз #беларускія_ініцыятывы

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌Больш пяць мільёнаў семсот тысяч грамадзянаў Украіны🇺🇦 з'ехалі ў краіны Еўразвязу з пачатку вайны, паведамляе Агенцтва ЕЗ па бяспецы вонкавых межаў Frontex.

📌Пры гэтым за той жа перыяд каля двух мільёнаў восемсот тысяч украінцаў прыехалі з краін Еўразвязу ва Украіну.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 ЮНІСЕФ

#украінцы #бежанцы #Еўразвяз #Расея #вайна
📌Агляд прэсы: Ці чакаць аднаўлення перамоваў ва Украіне?

🔻Расея заклікае ЗША адмяніць эмбарга на ўгнаенні Беларусі для барацьбы з сусветным сельскагаспадарчым крызісам.

🔻Ці чакаць аднаўлення перамоваў ва Украіне?

🔻 У Грэцыі заканчваецца фінансавы кантроль з боку ЕЗ.

🔻ЕЦБ: купля дзяржаблігацый працягнецца.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя

#Украіна #Расея #вайна #угнаенні #Грэцыя #Еўразвяз
📌Агляд прэсы: паралізуючае чаканне

🔻Ля Беларусі самае небяспечнае месца на зямлі.

🔻Макрон застаўся без большасці ў парламенце.

🔻Ці прымаць Украіну ў Еўразвяз?

🔻Новы рэферэндум аб незалежнасці Шатландыі.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя.

#Беларусь #Макрон #Шатландыя #Украіна #Еўразвяз
📌 Літва папярэджвае, што НАТО мае патрэбу ў «бачным» супрацьдзеянні расейскай пагрозе праз Беларусь.
📌 Украіна і Малдова – кандыдаты на ўступленне ў ЕЗ.
📌 Дэфіцыт газу ў Еўропе.
📌 На чыім баку Кітай?
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна_ва_Украіне #Кітай #Літва #расейскі_газ #Еўразвяз #Малдова

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Агляд прэсы: „Як рыба аб лёд”

🔻Што шукалі ў маёнтку Трампа і ці пойдзе Байдэн на другі тэрмін?

🔻Спекуляцыі падганяюць рост коштаў на прадукты харчавання.

🔻Праблемы Нарвегіі з электрычнасцю могуць стаць фактарам пагаршэння энергакрызісу ў Еўразвязе.

🔻Немцы правялі аналіз вады ў рацэ Одэр, у якой гіне рыба.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў сусветнай прэсы на сайце Радыё Рацыя

#Трамп #Байдэн #Нарвегія #Нямеччына #Еўразвяз
⚡️ЕЗ на наступным тыдні дасць Украіне пакет фінансавай дапамогі на 5 млрд еўра

🔸 Паводле Bloomberg, сродкі дапамогуць Кіеву🇺🇦 пакрыць неадкладныя выдаткі, у тым ліку заробкі і дапамогі. Гэта частка буйнога пакету дапамогі Украіне ў пераадоленні фінансавых наступстваў вайны на агульную суму 9 млрд еўра, які ЕЗ абяцаў у траўні гэтага года.

🔸У пачатку жніўня Украіна атрымала першы транш макрафінансавай дапамогі на 1 млрд еўра для фінансавання бюджэтных патрэбаў.

#Еўразвяз #Украіна #дапамога #фінансы #еўра