Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.2K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 Паток уцекачоў з Украіны ў Польшчу не змяншаецца

🔻За апошнія суткі ў Польшчу🇵🇱 ўехалі 22 тысячы ўцекачоў з Украіны🇺🇦, паведамляе польская Памежная служба. У адваротным кірунку накіраваліся 26 тысяч 700 чалавек. Толькі сёння, 20 траўня, да 7 гадзіны раніцай у Польшчу ўехалі з Украіны 6,5 тысячы чалавек.

🔻Усяго з пачатку ваенннага канфлікту, з 24 лютага, на памежных пераходах з Украіны было аформлена амаль тры з паловай мільёна чалавек. У адваротным кірунку было накіравана амаль паўтара мільёна чалавек.

#Украіна #Польшча #вайна #бежанцы
⚡️Прэзідэнт Польшчы🇵🇱 Анджэй Дуда знаходзіцца з візітам ва Укріне, пра што ўначы паведаміла ягоная канцылярыя.

❗️Сёння ён павінен сустрэцца з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і выступіць з прамовай у Вярхоўнай Радзе Украіны🇺🇦.

Якуб Кумоч, кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі пры прэзідэнце, падкрэслівае, што прэзідэнт Дуда стане першым з пачатку вайны кіраўніком дзяржавы, ушанаваным такім чынам, паведамляе tvn24.pl.

📷 на здымку Анджэй Дуда з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім падчас візіту ў Кіеў 23 лютага, фота prezydent.pl

#Анджэй_Дуда #Украіна #Уладзімір_Зяленскі #Польшча
📌‼️ Італія і Польшча - за статус кандыдата ў ЕЗ для Украіны. З Францыяй, Германіяй - перамовы

📌 Польшча і Італія падтрымліваюць прадастаўленне Украіне статусу кандыдата ў чальцы ў Еўрапейскі звяз. Пра гэта заявіў у Twitter кіраўнік канцылярыі прэзідэнта Польшчы Якуб Кумах па выніках сустрэчы польскага прэзідэнта Анджэя Дуды з італьянскім калегам Серджа Матарэлам.

📌 Дуда дадаў, што перамовы аб прызнанні Украіны кандыдатам у ЕЗ таксама ідуць з Францыяй і Нямеччынай, перадае Польскае радыё.

📌 Напярэдадні саміту ЕЗ Дуда паехаў у турнэ па Еўропе, каб пераканаць лідараў Еўразвяза даць Украіне статус кандыдата.

#вайна_ва_Украіне #Анджэй_Дуда #Італія #Польшча #прыём_Украіны_у_Еўразвяз

news.liga.net

Анджэй Дуда і Серджа Матарэла (фота - ЕРА)
🔻Па праграме Poland Business Harbour, створанай для рэлакацыі ІТ-бізнесаў і ІТ-спецыялістаў візы атрымалі 40 тысяч беларусаў — гэта прадпрымальнікі і іх сем'і.

🔻Каля 35 тысяч грамадзянаў Беларусі атрымалі гуманітарныя візы.

🔻Статыстыка таго, колькі беларусаў за гэты час атрымалі карту паляка, не паведамляецца.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#віза #Польшча #карта_паляка #беларусы
⚡️⚡️Беларускія сілавікі рабілі падкоп на мяжы

🔸Здарэнне адбылося каля Дубічаў Царкоўных у Гайнаўскім павеце Падляшскага ваяводства.

🔸У тым месцы раней мігранты рэгулярна рабілі спробы нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу. Аднак пасля ўстаноўкі польскім бокам 5-метровага плоту (яго будаўніцтва заканчваецца ў канцы чэрвеня) у нелегалаў узнікла праблема, як яго пераадолець.

🔸Польскі патруль заспеў беларускіх салдат за працай, яны былі вымушаны яе спыніць.

#сілавікі #падкоп #мяжа #Беларусь #Польшча
🔸„Адам Міцкевіч і рамантыкі перад традыцыяй віленскага філалагічнага асяроддзя”

🔸У Беластоку адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя.

🔸Яна ладзілася ў межах Года польскага рамантызму, прынятага Сеймам Рэспублікі Польшча.🇵🇱

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Міцкевіч #канферэнцыя #Беласток #Польшча
📌Такія асобы, як Лявон Тарасэвіч, гэта найлепшыя прадстаўнікі Польшчы, гэта тыя людзі, якія сапраўды ўплываюць на вобраз Польшчы ў многіх вымярэннях.

Такую характарыстыку прафесару даў былы старшыня Еўрапейскай рады і былы прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Тарасэвіч #прафесар #Туск #Польшча
📌 Ганна Красуліна: Польшча - у ліку галоўных нашых саюзнікаў.

📌 Нагода для гутаркі з прэс-сакратаркай лідаркі дэмакратычнай Беларусі Святланы Ціханоўскай Ганнай Красулінай — чарговы візіт Святланы Ціханоўскай у Варшаву.

#Святлана_Ціханоўская #Ганна_Красуліна #візіт_Ціханоўскай_у_Варшаву #Польшча #Варшава

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ Беларускі ПЭН-цэнтр атрымаў рэгістрацыю ў Польшчы

Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале арганізацыі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#ПЭН #рэгістрацыя #Польшча #пісьменнікі
‼️15 ліпеня 1410 года адбылася бітва пры Грунвальдзе

🔻Грунвальдская бітва стала пераломным момантам у гісторыі ВКЛ і польскай кароны, бо нарэшце была спыненая экспансія нямецкіх рыцараў на балцкія і славянскія землі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Грунвальд #бітва #ВКЛ #Польшча
📌«З’яўляецца ўсё больш і магчымасцяў і жаданняў штосьці рабіць, і ў той жа час стомленасці. Нейкага неразумення куды кінуцца. Але гэта ўсё нашыя ўлюбёныя жаночыя эмацыйныя арэлі, таму працуем як можам».

📌Госць Рацыі – акцёрка і спявачка Паліна Дабравольская. Яна распавяла, як другі год жыве і працуе ў эміграцыі.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Дабравольская #акцёрка #спявачка #эміграцыя #Польшча
📌 З-за паездкі грамадзяніна Беларусі ў краіну паходжання ВНЖ у яго не адбяруць

📌Паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы.🇵🇱

📷 poland1.top

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Польшча #Беларусь #ВНЖ #беларусы #МУС
📌 Калі афіцыйны Менск запісаў у лік сваіх ворагаў польскую дзяржаву, аўтаматычна непадкантрольныя лідары польскіх арганізацый трапілі пад удар. Сярод іх і Анджэй Пачобут.

📌 Палітзняволенага трымаюць у ізаляцыі, абмяжоўваюць у перапісцы і, больш таго, не даюць магчымасці ліставацца з блізкімі на роднай для яго польскай мове.

📌 Мікола Бянько ў сваім блогу разважае пра справу Анджэя Пачобута.

Чытай больш на сайце Радыё Рацыя

#Пачобут #справа #Польшча #журналіст
⚡️⚡️Затрымалі двух беларусаў, якія жылі ў Польшчы

🔸Абодва нядаўна прыехалі на радзіму ў госці да сваякоў.

🔸Пра аднаго з затрыманых паведамляюць праваабаронцы, пра другога – сацсеткі.

📷 vitebskspring.org

Больш на сайце Радыё Рацыя

#беларусы #Польшча #затрыманне #праваабаронцы
🔸19 нелегалаў спрабавалі праз раку дабрацца з Беларусі ў Польшчу

Паведамілі ў Памежнай службе Польшчы. Сярод іх былі грамадзяне Непала і Індыі.

Падзеі адбываліся каля Белавежы, Мельніка, Дубіч Царкоўных і Пласкай.

Як паведамляе Памежная служба, замежнікі перасякалі мяжу, у тым ліку, праз балоты рэк Правая Лясная і Ваўкушанка.

🔸 Учора і сёння раніцай на мяжы з Літвой таксама былі затрыманыя нелегалы і іх памагатыя. Сёлета польскія памежнікі затрымалі ўжо 320 мігрантаў і 54 памагатых.

📷 twitter.com/Straz_Graniczna

#Беларусь #Польшча #нелегалы #мігранты #мяжа
‼️ Кіраўнік федэрацыі футбола Базанаў спрабаваў выехаць у Польшчу, яго не пусцілі

📌Старшыня АБФФ напярэдадні увечары быў заўважаны на пункце пропуску „Варшаўскі мост” у Берасці. Відавочцы паведамляюць, што чыноўніка не пусцілі ў ЕЗ, ён быў вымушаны вярнуцца назад, піша Tribuna.com.

📌У лістападзе мінулага года Уладзіміра Базанава з жонкай затрымалі ў Чэхіі, куды яны прыехалі на матч жаночай зборнай. За парушэнне антыкавідных правілаў ім анулявалі візы і выслалі з краіны.

#Базанаў #футбол #Польшча #мяжа #Берасце
‼️"Можам чакаць рашэння па гэтым пытанні ў найбліжэйшыя тыдні", Заявіў намеснік міністра замежных спраў Польшчы🇵🇱 Петр Ваўжык.

‼️ Польшча працуе над распрацоўкай канцэпцыі, якая б дазволіла не выдаваць візы грамадзянам Расеі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Польшча #віза #Ваўжык #расейцы