Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⁉️"Мы адзіныя з Расеяй, але не агрэсары", – заявіў Лукашэнка

🔻У сталіцы Беларусі 9 траўня на цэнтральных вуліцах адбылося шэсце ў гонар перамогі над нацыстамі ў 1945 годзе. На плошчы Перамогі да трыбуны выйшаў Аляксандр Лукашэнка.

🔻У сваім выступе ён заявіў, што Беларусь не маюць права называць агрэсарам, пры гэтым запэўніў, што краіна пад яго кіраўніцтвам будзе далей заставацца вернай хаўрусніцай Расеі.🇷🇺

🔻 Панаракаў ён з прычыны санкцый і адзначыў, што на Захадзе нібыта ігнаруюць высілкі Беларусі «спыніць вайну».

🔻Дзяржаўныя святкаванні ў Беларусі адбываюцца на фоне паўнавартаснай вайны ў суседняй Украіне,🇺🇦 якую 24 лютага пачала Расея.🇷🇺

🔻Лукашэнка прадаставіў для расейскіх войскаў тэрыторыю для ракетных удараў, перамяшчэння сіл і правозу параненых у шпіталі.

📷 БелТА

#Лукашэнка #Расея #вайна #Украіна #9_Мая
‼️ Агляд прэсы: адназначныя асацыяцыі

🔻Набліжаецца эканамічны крызіс Беларусі.

🔻Дзень 9 траўня і вайна ва Украіне. Якія перспектывы вайны ва Украіне пасля 9 траўня?

🔻Выбары ў Паўночнай Ірландыі: гістарычная перамога Шын.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя

#Расея #Пуцін #Украіна #9_Мая #Беларусь #Ірландыя