Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
У Беластоку прайшла акцыя ў падтрымку Анжэлікі Борыс і Анджэя Пачобута

На акцыі салідарнасці з прадстаўнікамі польскай меншасці пад пераследам у Беларусі Анжэлікай Борыс і Анджэем Пачобутам сабралася каля 20 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі беларускай дыяспары і прадстаўнікі Саюзу Палякаў у Беларусі.
Валерый Карбалевіч распавёў, што абмяркоўвалі Лукашэнка і Пуцін

Нядаўна гэтыя «палітыкі» сустракаліся для абмяркоўвання нейкіх палітычных пытанняў.

Палітычны аналітык даў эксклюзіўнае інтэрв'ю для нашага Радыё! Больш на сайце!
Акторка Крысціна Дробыш распавяла пра забарону беларускай літаратуры ва Украіне

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/kultura/aktorka-krystsina-drobysh-raspavyala-pr/
📌 Лідары «Групы сямі» абавязваюцца аказваць бестэрміновую падтрымку Украіне для абароны ад расейскага ўварвання, гаворыцца ў тэксце праекта заявы па выніках апошняга саміту, з якім азнаёмілася выданне Bloomberg.

📌 «Мы будзем працягваць аказваць фінансавую, гуманітарную, ваенную і дыпламатычную падтрымку і падтрымліваць Украіну столькі, колькі будзе трэба», — гаворыцца ў тэксце праекта.

📌 Выданне адзначае, што такая фармулёўка з'яўляецца важнай, паколькі ўдзельнікі аб'яднання занепакоеныя вайной, якая зацягваецца, а некаторыя, уключаючы Германію і Францыю, намякнулі, што яны адкрытыя да ідэі спынення агню ў выніку перамоў.

bloomberg.com
📌 Пуцін выбірае Беларусь для новай ядзернай правакацыі.
📌 Ракеты ўдарылі па Кіеве праз некалькі гадзін пасля таго, як Уладзімір Пуцін уначы прыехаў ў Крэмль.
📌 Ці мажліва ўзаемападтрымка мусульман?
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна_ва_Украіне #абстрэл_Кіева #мусульмане #ядзерныя_правакацыі #саміт_G7

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Чарговай акцыяй беларусы Варшавы выказалі салідарнасць з палітвязнямі ў Беларусі.

📌 Акцыя праходзіла каля помніку Каперніку.

📌 Гучалі выступы ў падтрымку палітвязняў з асуджэннем тэрору ў адносінах да людзей.

#рэпрэсіі_у_Беларусі #Варшава #салідарнасць #беларусы_Варшавы #палітвязні

Больш на сайце Радыё Рацыя.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📌 У новым відэазвароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся да беларусаў.

📌 “Хачу звярнуцца да грамадзян Беларусі: і цывільных, і ў пагонах. Вас уцягваюць у вайну. І нават актыўней, чым гэта было ў лютым і ў веснавыя месяцы. У Крамлі за вас ужо ўсё вырашылі, вашы жыцці для іх нічога не каштуюць”.

📌 Цягам апошняга тыдня з’явілася інфармацыя, што на мяжы з Украінай цяпер знаходзіцца каля 3-4 тысяч беларускіх вайскоўцаў. 26 чэрвеня з тэрыторыі Беларусі зноў паляцелі ракеты ва Украіну, у тым ліку ў Кіеў. Акрамя таго, у сувязі з тым, што Літва часткова спыніла транзіт тавараў у Калінінградскую вобласць, узраслі рызыкі для Беларусі. Так, Пуцін упершыню прыстрашыў Захад размяшчэннем у Беларусі ядзернай зброі.

#вайна_ва_Украіне #Пуцін #ядзерная_зброя #беларусы_і_вайна #Калінінградская_вобласць
📌 22-га чэрвеня Соф'я Сапега перадала хадайніцтва аб памілаванні ў адміністрацыю калоніі №4 у Гомелі, расказаў BBC адвакат сям’і асуджанай Антон Гашынскі.

📌 У звароце 24-гадовая зняволеная просіць Лукашэнку вызваліць яе ад адбыцця шасцігадовага тэрміну або замяніць яго больш мяккім пакараннем. Яна піша, што на злачынства яе падштурхнулі „маладосць і глупства”, што яна трапіла „пад уплыў дэструктыўна настроенай групы людзей”, але цяпер „шчыра раскайваецца”.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Софья_Сапега #палітвязнні #рэпрэсіі #Антон_Гашынскі
📌 Госць Рацыі - палітычны эксперт Сяргей Высоцкі.

📌 Краіна Беларусь існуе, але чарговыя выпрабаванні на шляху яе існавання ствараюцца маскоўскім рэжымам, які ажыццяўляе бясконцую моўную, інфармацыйную акупацыю Беларусаў. Што трэба Пуціну ад Лукашэнкі, які ездзіць да яго ледзь не кожны месяц?

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌‼️ ЗША на гэтым тыдні аб’явяць пра закупку для Украіны ўдасканаленай сістэмы супрацьракетнай абароны сярэдняй і вялікай далёкасці NASAMS, паведамляе тэлеканал CNN са спасылкай на крыніцы.

📌 Раней адміністрацыя Байдэна заявіла, што дае Украіне дадатковую ваенную дапамогу на адзін мільярд даляраў, на мінулым тыдні было заяўлена пра дадатковую дапамогу на 450 мільёнаў даляраў. Гаворка ідзе ў тым ліку пра чатыры рэактыўныя сістэмы залпавага агню, гаўбіцы, боепрыпасы ды іншае.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌‼️ Расея скараціла пастаўкі газу ў Еўразвяз у два разы ў параўнанні з мінулым годам. Пра гэта 27 чэрвеня заявіў еўракамісар па энергетыкі Кадры Сімсан.

📌 Па яе адзнацы, Расея займаецца газавым шантажом. Аднак у ЕЗ гатовы да розных сцэнарыяў. Сімсан мае намер прадставіць прапановы Еўракамісіі краінам-сябрам па магчымых рашэннях. У прыватнасці, размова ідзе аб каардынацыі зніжэння спажывання паміж краінамі ЕЗ, а таксама аб сумесных закупках энергарэсурсаў. Пры гэтым яна запэўніла, што дамы еўрапейцаў будуць ацяпляцца ў любым выпадку.

reform.by
📌📖 26 чэрвеня ў Вільні адбылося абвяшчэнне лаўрэатаў і цырымонія ўганаравання Прэміі імя Францішка Багушэвіча за 2021 год.

📌 Сёлета пераможцамі былі абраны:

📖 Кніга “І немагчымае зрабі! Успаміны пра падзеі 1968 года. Памяці Алеся Разанава” (выд-ва “Тэхналогія”; укладальнікі: Зміцер Санько, Алена Чарнавокая) – за магчымасць дакрануцца да таямніцы падпісання ліста ў абарону беларускай мовы студэнтамі філфаку ў 1968 года і ўспаміны людзей, галасы якіх не былі чутныя шмат гадоў;

📖 Кніга Сяргея Тарасава “Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння Полацкая. Яе час. Яе Крыж” (выд-ва “Раман Цымбераў”) – за ўзнаўленне панарамы жыцця і дзейнасці выдатнай асветніцы і гісторыю яе знакамітага Крыжа – нацыянальнай рэліквіі беларусаў.
📌 На Замкавай плошчы ў Варшаве адкрылася выстава знішчанай украінскім войскам расейскай вайсковай тэхнікі.

📌 У адкрыцці выстава прынялі ўдзел кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы, міністр Міхал Дворчык і віцэ-міністр абароны Украіны Ганна Маляр.

#вайна_ва_Украіне #Міхал_Дворчак #Ганна_Маляр #Варшава

Фота: East News

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️🇵🇱Міністр нацыянальный абароны, віцэ-прэм’ер Польшчы Марыюш Блашчак і маршалак польскага Сойму Эльжбета Вітэк знаходзяцца з візітам на Падляшшы.

❗️У гміне Нараўка, на Гайнаўшчыне, яны прынялі ўдзел у брыфінгу адносна сітуацыі на польска-беларускай мяжы і сустрэліся з супрацоўнікамі памежнай службы.

Больш на Радыё Рацыя

📷 twitter.com/MON_GOV_PL