Беларускае Радыё Рацыя
1.28K subscribers
32.9K photos
103 videos
11 files
25.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🔥🌿На Падляшшы ў вёсцы Залукі ля ракі Супрасль адбылося традыцыйнае свята «Купальночка 2022».

🪗🎻🥁🎤Асаблівасць сёлетняга мерапрыемства – нароўні з традыцыйнымі падляшскімі гуртамі, удзел узялі і госці з Беларусі.

Больш на Радыё Рацыя
‼️🇺🇦Вярхоўная Рада прапануе ўзмацніць мяжу з Беларуссю і Расеяй

У Вярхоўную раду ўнесены адпаведны законапраект, паведамляецца на сайце парламента.

📌Праектам закона прапануецца ліквідаваць перашкоды для інжынернага ўладкавання інфраструктуры дзяржаўнай мяжы на землях прыродна-запаведнага фонду Украіны.

📌Прапануецца выдзеліць уздоўж украінска-расейскага і ўкраінска-беларускага ўчасткаў мяжы вялікую долю зямель для ўзмоцненай арганізацыі сродкаў абароны. Маецца на ўвазе, у прыватнасці, упарадкаванне мінных палёў.

📌Таксама прапануецца ў межах двух кіламетраў ад межаў з РФ і Беларуссю ўсталяваць спецыяльны памежны рэжым. Размова ідзе аб забароне свабоднага ўезду, знаходжання, пражывання, перамяшчэння асоб, правядзення работ, якія не звязаны з абаронай або аховай мяжы.

📷 novynarnia.com

#вайна #Украіна #мяжа #Беларусь #РФ
🇵🇱 У Гістарычным музеі ў Беластоку, у межах 24-й Летняй Акадэміі ведаў пра польскіх татараў, адкрылася канферэнцыя, дзе сабраліся беларускія і польскія навукоўцы ды актывісты.

На сёлетняй навуковай канферэнцыі галоўнае месца была аддадзена тэме становішча крымскіх татар у гістарычных і сучасных варунках, а таксама даклады пра выбітных дзеячаў і мясціны ў Беларусі. Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены адмысловы зборнік дакладаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя
❗️ КДБ унёс яшчэ двух чалавек у спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, піша "Медыязона".

Спіс папоўнілі менчане Дзяніс Сальмановіч і Андрэй Слізюк. Іх абвінавачваюць у распальванні варожасці (артыкул 130 КК), стварэнні тэрарыстычнай арганізацыі (артыкул 290-4 КК) і закліках да санкцый (артыкул 361 КК). Сілавікі затрымалі Дзяніса Сальмановіча 4 кастрычніка 2021 года. У праўладным тэлеграм-канале яго назвалі чалавекам, які ствараў "увесь візуал", "саму ідэю, канцэпцыю, прадумваў лагатыпы і сімвалы, распрацоўваў тэорыю, стратэгію і тактыку" і "асабіста агучваў амаль усё тэрарыстычныя відэа".

Пра Андрэя Слізюка пакуль інфармацыі ў праваабаронцаў няма.
‼️🇬🇪У Батумі прайшла акцыя ў падтрымку абаронцаў «Азоўсталі»🇺🇦

❗️"Увесь свет мусіць ведаць, што чыніцца зараз ва Украіне і на “Азоўсталі”. Людзей трэба вызваляць. Без падтрымкі ўсяго свету нам наўрад ці атрымаецца гэта зрабіць, - кажа адзін з удзельнікаў акцыі.

Пасля мітынгу людзі рушылі па вуліцах Батумі. Яны неслі вялікі ўкраінскі сцяг🇺🇦 і транспаранты, а таксама было шмат актывістаў з бел-чырвона-белымі сцягамі⚪️🔴⚪️.

Больш на Радыё Рацыя
⚡️🇺🇦Украінская выведка паведамляе, што Расея ўзмацняе вайсковую прысутнасць у Беларусі

❗️Чыноўнікаў у Гомельскай вобласці апавясцілі аб магчымым вяртанні расейскіх войскаў у гэтую частку Беларусі, паведамляе Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны.

📌Адначасова расейцы плануюць нарошчванне колькасці аператыўна-тактычнай авіяцыі на тэрыторыі Беларусі. Афіцыйна — для правядзення сумеснага патрулявання паветранай прасторы ў рамках сумеснага вучэбна-баявога цэнтра падрыхтоўкі авіяцыйных падраздзяленняў і падраздзяленняў СПА. Для гэтага запланаваны пералёт 10 самалётаў на аэрадром Баранавічы.

❗️З 22 чэрвеня на тэрыторыі Гомельскай вобласці вядуцца мабілізацыйныя вучэнні.

Затое анансаваныя раней у беларускіх СМІ заняткі па баявой падрыхтоўцы з рэзервістамі, не праводзяцца.

📷 dsnews.ua

#вайна #Украіна #памежжа #Беларусь #мабілізацыя #Гомельшчына
Ці Вы чулі пра беларускага паэта Сяргея Астрэйку?

Ён меў вельмі трагічны лёс. Пражыўшы толькі 25 год ён аднак здолеў стварыць немалы ўклад у беларускую літаратуру.

Больш на сайце Радыё Рацыя і ў аплікацыі!
Пуцін спадзяецца, што Захад расколецца з-за Украіны

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін спадзяецца, што на Захадзе адбудзецца раскол, паколькі ўварванне ва Украіну працягваецца, – папярэдзіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, выступаючы на саміце G7 ў Германіі. Байдэн пахваліў саюзнікаў, якія з’ядналіся і супрацьстаялі Крамлю на працягу апошніх чатырох месяцаў, – піша ВВС.

«Мы павінны заставацца разам, бо Пуцін з самага пачатку разлічваў на тое, што NATO і G7 расколюцца. Але мы не зрабілі гэтага і не збіраемся. Мы не можам дазволіць гэтай агрэсіі застацца непакараным», – заявіў прэзідэнт ЗША.
🚴 Беларусы Беластока правялі роварную акцыю салідарнасці

26-га чэрвеня беларусы Беластока правялі роварны прабег y падтрымку палітычных вязняў рэжыму Лукашэнкі і людзей, якія выступаюць за перамены ў Беларусі, а таксама супраць вайны ва Украіне. Удзельнікі акцыі праехалі на роварах з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі па вуліцах горада.

Больш на сайце Радыё Рацыя
Украінская журналістка распавяла, як кіяўляне хаваюцца ад абстрэлаў

Раніцай 26 чэрвеня Расея, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі запускала ракеты па Украіне. З «Рацыяй» выйшла на сувязь журналістка, якая распавяла, як гэта адчувалася амаль у эпіцэнтры выбухаў.

Паслухаць размову можна на сайце і ў аплікацыі!