Беларускае Радыё Рацыя
1.24K subscribers
31.5K photos
100 videos
10 files
24.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
У Беластоку прайшла акцыя ў падтрымку Анжэлікі Борыс і Анджэя Пачобута

На акцыі салідарнасці з прадстаўнікамі польскай меншасці пад пераследам у Беларусі Анжэлікай Борыс і Анджэем Пачобутам сабралася каля 20 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі беларускай дыяспары і прадстаўнікі Саюзу Палякаў у Беларусі.
Валерый Карбалевіч распавёў, што абмяркоўвалі Лукашэнка і Пуцін

Нядаўна гэтыя «палітыкі» сустракаліся для абмяркоўвання нейкіх палітычных пытанняў.

Палітычны аналітык даў эксклюзіўнае інтэрв'ю для нашага Радыё! Больш на сайце!
Акторка Крысціна Дробыш распавяла пра забарону беларускай літаратуры ва Украіне

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/kultura/aktorka-krystsina-drobysh-raspavyala-pr/
📌 Лідары «Групы сямі» абавязваюцца аказваць бестэрміновую падтрымку Украіне для абароны ад расейскага ўварвання, гаворыцца ў тэксце праекта заявы па выніках апошняга саміту, з якім азнаёмілася выданне Bloomberg.

📌 «Мы будзем працягваць аказваць фінансавую, гуманітарную, ваенную і дыпламатычную падтрымку і падтрымліваць Украіну столькі, колькі будзе трэба», — гаворыцца ў тэксце праекта.

📌 Выданне адзначае, што такая фармулёўка з'яўляецца важнай, паколькі ўдзельнікі аб'яднання занепакоеныя вайной, якая зацягваецца, а некаторыя, уключаючы Германію і Францыю, намякнулі, што яны адкрытыя да ідэі спынення агню ў выніку перамоў.

bloomberg.com
📌 Пуцін выбірае Беларусь для новай ядзернай правакацыі.
📌 Ракеты ўдарылі па Кіеве праз некалькі гадзін пасля таго, як Уладзімір Пуцін уначы прыехаў ў Крэмль.
📌 Ці мажліва ўзаемападтрымка мусульман?
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна_ва_Украіне #абстрэл_Кіева #мусульмане #ядзерныя_правакацыі #саміт_G7

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Чарговай акцыяй беларусы Варшавы выказалі салідарнасць з палітвязнямі ў Беларусі.

📌 Акцыя праходзіла каля помніку Каперніку.

📌 Гучалі выступы ў падтрымку палітвязняў з асуджэннем тэрору ў адносінах да людзей.

#рэпрэсіі_у_Беларусі #Варшава #салідарнасць #беларусы_Варшавы #палітвязні

Больш на сайце Радыё Рацыя.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📌 У новым відэазвароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся да беларусаў.

📌 “Хачу звярнуцца да грамадзян Беларусі: і цывільных, і ў пагонах. Вас уцягваюць у вайну. І нават актыўней, чым гэта было ў лютым і ў веснавыя месяцы. У Крамлі за вас ужо ўсё вырашылі, вашы жыцці для іх нічога не каштуюць”.

📌 Цягам апошняга тыдня з’явілася інфармацыя, што на мяжы з Украінай цяпер знаходзіцца каля 3-4 тысяч беларускіх вайскоўцаў. 26 чэрвеня з тэрыторыі Беларусі зноў паляцелі ракеты ва Украіну, у тым ліку ў Кіеў. Акрамя таго, у сувязі з тым, што Літва часткова спыніла транзіт тавараў у Калінінградскую вобласць, узраслі рызыкі для Беларусі. Так, Пуцін упершыню прыстрашыў Захад размяшчэннем у Беларусі ядзернай зброі.

#вайна_ва_Украіне #Пуцін #ядзерная_зброя #беларусы_і_вайна #Калінінградская_вобласць
📌 22-га чэрвеня Соф'я Сапега перадала хадайніцтва аб памілаванні ў адміністрацыю калоніі №4 у Гомелі, расказаў BBC адвакат сям’і асуджанай Антон Гашынскі.

📌 У звароце 24-гадовая зняволеная просіць Лукашэнку вызваліць яе ад адбыцця шасцігадовага тэрміну або замяніць яго больш мяккім пакараннем. Яна піша, што на злачынства яе падштурхнулі „маладосць і глупства”, што яна трапіла „пад уплыў дэструктыўна настроенай групы людзей”, але цяпер „шчыра раскайваецца”.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Софья_Сапега #палітвязнні #рэпрэсіі #Антон_Гашынскі