Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📖 У Беластоку адбылася чарговая цырымонія ўганаравання лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Веслава Казанэцкага.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Польшча #Беласток #прэмія #літаратура #раман
Тры гады «хіміі» за тое, што маці анархіста

У судзе Фрунзенскага раёну Менска да трох гадоў «хіміі» асудзілі 57-гадовую палітзняволеную Гаянэ Ахціян — маці актывіста анархічнага руху Рамана Халілава.

#Гаянэ_Ахціян #пераслед_анархістаў #Раман_Халілаў #Мінск

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📖📚 Віктар Сазонаў названы лаўрэатам літаратурнай прэміі "Гліняны Вялес"

📖📚 Прэміяй адзначаны ягоны раман "Генетычны алфавіт", выдадзены праграмнай радай тыднёвіка «Ніва» (Беласток).

📖📚 Сёлета ў шорт-лісце прэміі было 9 кніг. З іх 3 зборнікі паэзіі, 6 кніг прозы і адна гістарычная кніга.

📖📚 «Гліняны Вялес» - найстарэйшая недзяржаўная літаратурная прэмія Беларусі, была заснаваная ў 1993 годзе Таварыствам Вольных Літаратараў. Прысуджаецца за лепшую мастацкую кнігу года.

#Віктар_Сазонаў #раман_Генетычны_алфавіт #Гліняны_Вялес #беларуская_літаратура #беларускі_раман

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📖 Размова з сёлетнім лаўрэатам літаратурнай прэміі „Гліняны Вялес”, гарадзенскім празаікам Віктарам Сазонавым.

📖📚 Хацелася на падзеі, якія адлюстраваныя ў рамане, глядзець не сённяшнімі вачамі, а вачамі таго часу. На 70-ыя гады – вачамі 70-х гадоў. На 90-ыя гады – вачамі 90-ых гадоў.

📖📚 Я чуў гэтую мову ад дзядоў, ад бабуляў сваіх, якія вельмі часта са мной размаўлялі, як і было прынята ў традыцыйных беларускіх сем’ях, прыходзілі і гаварылі з унукамі.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Віктар_Сазонаў #раман_Генетычны_алфавіт #беларуская_літаратура #прэмія_Гліняны_Вялес #беларускія_раманы
‼️⚡️ У Беларусі забаронены продаж рамана Оруэла «1984»

📌 Копію адпаведнага распараджэння мае «Наша Ніва». «Зняць з продажу ўсе варыянты кнігі Оруэл Д. «1984». Пра выкананне далажыць не пазней за 19 мая», — гаворыцца ў распараджэнні.

📌 Антыутопія Джорджа Оруэла «1984» апісвае таталітарнае грамадства.

📌 У Савецкім Саюзе і іншых таталітарных дзяржавах Усходняй Еўропы кніга была забароненая да 1987 года.

📌 На беларускую мову раман у 1992 годзе пераклаў перакладчык Сяргей Шупа, тады і выйшла першае выданне. У 2020-м раман быў перавыдадзены выдавецтвам «Янушкевіч». А ў 2021-м выйшаў дадатковы наклад твора. Ëн стаў лідарам продажаў у шматлікіх кнігарнях.

Наша Ніва

#раман_Оруэла_1984 #выдавецтва_Янушкевіча #Сяргей_Шупа #забарона_прадажу_рамана_Оруэла #таталітарызм
📖 Раман беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча “Сабакі Еўропы” ўлады прызналі экстрэмісцкім.

📌 Пра гэта сам пісьменнік, які цяпер жыве за мяжой, даведаўся з публікацыі ў дзяржаўнай газеце.

📌 У рамане дзяржаўная экспертыза нібыта знайшла “распальванне сацыяльнай, палітычнай і ідэалагічнай варажнечы”, а таксама “заклікі да масавых беспарадкаў дзеля незаконнага захопу ўлады”.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Альгерд_Бахарэвіч #раман_Сабакі_Еўропы #прызналі_экстрэмісцкім #Андрэй_Янушкевіч
📌Гэта наша траўма. І мне хацелася, каб мы не толькі пакутавалі, але і смяяліся. Бо смех – гэта нашая зброя. Кніга і пра гэта таксама.

📌У Беластоку адбылася прэзентацыя рамана Аляксандра Чарнухі «Свиньи».

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Чарнуха #раман #прэзентацыя #Беласток #свінні