Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Барыс Гарэцкі: Беларусы даюць рады, і беларусы ў любым выпадку за Украіну
Намеснік старшыні “Беларускай асацыяцыі журналістаў” распавядае пра першыя дні вайны, якія ён застаў у Кіеве, эвакуацыю адтуль, а таксама пра беларускіх калегаў, якія былі там.
https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/hramadstva/barys-garetski-belarusy-dayuts-rady-i-be/
#Украіна #вайна #Барыс #Гарэцкі #war #Ukraina
😢24 прадстаўнікі беларускіх медыя знаходзяцца за кратамі

“І гэта наша галоўная бяда”, - кажа намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў – Барыс Гарэцкі, і прыгадвае, што сярод апошніх затрыманых – галоўны рэдактар выдання “Новы Час” – Аксана Колб:

- На жаль, спіс журналістаў за кратамі ніколі не памяншаўся за апошні год менш 20 чалавек. І рэпрэсіі працягваюцца. Аксана Колб – выдатны прафесіянал, патрыёт. Чалавека проста захапілі ў палон. Дарэчы, мы размаўлялі з галоўнымі рэдактарамі бельгійскіх выданняў і падлічылі, што з беларускіх выданняў мы маем 5 галоўных рэдактараў за кратамі. Вось так выглядае беларуская медыя-прастора. Нягледзячы на гэта, выданні працягваюць сваю працу, здаецца тут ёсць чым ганарыцца.

😢У Беларусі амаль не засталося незалежных СМІ. Большасць рэдакцый і журналістаў вымушаныя былі пакінуць краіну. Некаторыя рэдакцыі – тэлеканала “Белсат”, агенцтва “БелаПАН” і “Радыё Свабода” ўлады прызналі так званымі “экстрэмісцкімі фармаваннямі”.

📷 baj.by

#журналісты #Гарэцкі #медыя
😢 Фактычна людзі знаходзяцца цалкам у залежнасці ад рэпрэсіўнай машыны. Наш заклік адмяніць прысуд – гэта хутчэй крык душы, заклік да міжнароднай супольнасці звяртаць увагу на сітуацыю у Беларусі. Бо ніякіх іншых рычагоў уплыву ўнутры Беларусі не засталося.

🔸Так выказаўся намеснік старшыні ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Барыс Гарэцкі наконт прысуду Слаўнікавай і становішча з правамі людзей увогуле ў Беларусі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Гарэцкі #Слаўнікава #прысуд #журналісты #рэпрэсіі