Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 У Беластоку ўшанавалі памяць габрэяў, загінулых 27 чэрвеня 1941 года. У гэты дзень нямецкія акупанты спалілі Вялікую сінагогу разам з сотнямі людзей, якія ў ёй знаходзіліся.

📌 Памяць ахвяр ушанавалі ўлады горада і беластачане. Сярод прысутных на мерапрыемствах былі прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі і ваявода падляшскі Богдан Пашкоўскі.

📌 Вялікая сінагога паўстала ў пачатку 20 стагоддзя на вуліцы Бажнічай, цяпер гэта Суражская. 27 чэрвеня 1941 года гітлераўцы загналі ў будынак сінагогі мужчын і хлопцаў габрэйскай нацыянальнасці і падпалілі будынак. Мяркуецца, што загінулі не менш за 700 чалавек.

#Беласток #сінагога_у_Беластоку #Тадэвуш_Трускаляскі #Богдан_Пашкоўскі

Фота: Miasto Białystok i Podlaski Urząd Wojewódzki w Białymstoku

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 30-га чэрвеня МЗС Польшчы выпусціла заяву, у якой выказала занепакоенасць апаганьваннем месцаў польскай нацыянальнай памяці, што ўсё часцей адбываецца ў Беларусі, а ў прыватнасці магіл жаўнераў Арміі Краёвай.

📌 Сітуацыю, падчас сённяшняй 78-й гадавіны пачатку аперацыі „Штурм”, пракаментавалі прэзідэнт Беластоцкай акругі Сусветнага саюзу жаўнераў Арміі Краёвай маёр Чэслаў Хацей і Падляшскі ваявода Богдан Пашкоўскі.

#Богдан_Пашкоўскі #МЗС_Польшчы #Армія_Краёва #нацыянальная_памяць

Больш на сайце Радыё Рацыя.