Беларускае Радыё Рацыя
1.26K subscribers
31.8K photos
101 videos
10 files
25.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🎹 24-га чэрвеня гурт "Znak Stop" выступіць у Гданьску

Гэта ўжо не першы выступ у Польшчы для беларускіх музыкаў.

"Але з пачаткам вайны канцэрты ў краіне аб’яднаныя адной мэтай", – прызнаюцца ўдзельнікі "Znak Stop" Андрэй Лугін і Алена Палачанская.

Дарэчы, 24-га чэрвеня выступ гурта "Znak Stop" падтрымае і Сяргей Башлыкевіч.
❗️На гэтых выходных эстафету фестываля інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» пераймае Варшава.

Сёлета ўпершыню гэты вядомы літаратурны фест адбываецца па-за межамі Беларусі – у Грузіі, Польшчы і Літве.

Чытай на сайце і ў аплікацыі!
Польшча можа ўвесці над заходнімі абласцямі Украіны рэжым «закрытага неба»

Пра гэта заявіў былы кіраўнік Бюро нацбяспекі Польшчы Станіслаў Козей.

Ён зазначыў, што калі Расея працягне абстрэльваць памежныя з Польшчай заходнія раёны Украіны ракетамі вялікай дальнасці, то Польшча актывуе над гэтымі тэрыторыямі супрацьракетную абарону.
‼️ У Беларусі, асабліва ў рэгіёнах, востра не хапае прафесійных экскурсаводаў, а без іх немагчымае развіццё як унутранага, так і ўязнога турызму.

Кажа адмыслоўца турыстычнай галіны Таццяна Хвагіна.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#турызм #Хвагіна #экскурсавод #гід #Беларусь
🔻Па праграме Poland Business Harbour, створанай для рэлакацыі ІТ-бізнесаў і ІТ-спецыялістаў візы атрымалі 40 тысяч беларусаў — гэта прадпрымальнікі і іх сем'і.

🔻Каля 35 тысяч грамадзянаў Беларусі атрымалі гуманітарныя візы.

🔻Статыстыка таго, колькі беларусаў за гэты час атрымалі карту паляка, не паведамляецца.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#віза #Польшча #карта_паляка #беларусы
Два гады таму затрымалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

Роўна два гады таму, 18 чэрвеня затрымалі былога старшыню «Бел-газ-прам-банку» Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка перадвыбарнага штабу Эдуарда Бабарыку. Яны накіроўваліся ў ЦВК, каб здаць сабраныя подпісы за вылучэнне Бабарыкі-старэйшага кандыдатам у прэзідэнты Беларусі.

Святлана Ціханоўская і яе каманда запісалі відэа ў падтрымку Віктара Бабарыкі і яго каманды, у якім расказваюць свае асабістыя гісторыі пра каманду Бабарыкі, а таксама, выказваюць цяпло і падтрымку Віктару Бабарыку і «выдатным людзям, якія працавалі, працуюць і яшчэ будуць працаваць з ім».
Віктару Бабарыку ў ліпені мінулага году прысудзілі 14 гадоў калоніі. Паводле сацыялагічных апытанняў, былы банкір меў найвышэйшы электаральны рэйтынг сярод усіх прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта на выбарах 2020 году, уключаючы Лукашэнку.

Суда над яго сынам яшчэ не было, Эдуард Бабарыка дагэтуль знаходзіцца ў СІЗА. Яго афіцыйна абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу Беларусі.
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Баракам Абамам

Паведамляецца, што сустрэча з былым прэзідэнтам ЗША прайшла ў Капенгагене.
"Гэта была вельмі цёплая сустрэча. Барак адзначыў, што нам трэба пазнаёміцца з Мішэль Абамай, і выказаў словы захаплення нашай працай і беларусам"» – піша ў сваім ТГ Святлана Ціханоўская.
Як адзначае лідарка беларускай апазіцыі яна "шмат гаварылі пра Беларусь. Я распавяла пра беларускіх актывістаў, журналістаў, апошнія рэпрэсіі супраць прафсаюзных лідараў і партызанаў. Канешне, абмяркоўвалі вайну ва Украіне. Мы згодныя, што цяпер ва Украіне вырашаецца будучыня і Украіны, і Беларусі, а таксама ўсёй Еўропы".

"Я была радая і таму, што ў нас атрымалася закрануць тэмы праграмаў для рэпрэсаванай моладзі і студэнцтва. Я папрасіла Барака зрабіць Беларусь фокусам ягонай арганізацыі Young Obama leaders і запрашаць маладых лідараў да ўдзелу ў міжнародных трэнінгах і стажыроўках."

Фота: ТГ-канал Свяіланы Ціханоўскай
📌Больш пяць мільёнаў семсот тысяч грамадзянаў Украіны🇺🇦 з'ехалі ў краіны Еўразвязу з пачатку вайны, паведамляе Агенцтва ЕЗ па бяспецы вонкавых межаў Frontex.

📌Пры гэтым за той жа перыяд каля двух мільёнаў восемсот тысяч украінцаў прыехалі з краін Еўразвязу ва Украіну.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 ЮНІСЕФ

#украінцы #бежанцы #Еўразвяз #Расея #вайна
‼️ Пасля 15 сутак арышту ў Бабруйску выйшаў на волю журналіст Дзмітрый Суслаў

Дзмітрый расказаў калегам, што ўвесь арышт ён правёў у карцэры.

Як высветлілася, за краты калега трапіў за тое, што калісьці падзяліўся спасылкай з медыя, якое пазней ўлады назвалі экстрэмісцкімі матэрыяламі.

📷 novychas.online

#Суслаў #краты #воля #журналіст #спасылка
‼️Давыдзька больш не кіраўнік "Белай Русі"

🔻У Менску прайшоў IV з'езд грамадскага аб'яднання «Белая Русь», на якім абралі новага старшыню партыі і яе прэзідыум.

🔻 Экс-кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька больш не будзе ўзначальваць арганізацыю.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Давыдзька #Белая_Русь #арганізацыя #Раманаў
⚡️⚡️ Сёння, 18 чэрвеня, Яўген Курганаў скончыў адбываць тэрмін і выйшаў на волю з магілёўскай калоніі № 15.

🔸Мянчук быў затрыманы ў межах справы па масавых беспарадках 30 кастрычніка 2020 года, нагадваюць праваабаронцы.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Курганаў #воля #палітвязень #праваабаронцы
Праваабаронцы паведамляюць аб новых фактах ціску на асуджаных палітвязняў

Алег Рубец з Пінску, прыгавораны да 5,5 года калоніі, пераведзены на турэмны рэжым тэрмінам на тры гады. У лютым сёлета адміністрацыя наваполацкай калоніі, дзе Рубец адбываў пакаранне, адправіла яго ў штрафны ізалятар на 40 сутак, а затым – у памяшканне камернага тыпу, а таксама пазбавіла перадач, званкоў і лістоў.

Чытай больш на сайце!
У Беластоку вышылі абрус у падтрымку Украіны

У галерэі «Арсенал» прайшоў майстар-класы для жыхарак Беластоку з У Беластоку вышылі абрус у падтрымку Украіны Монікі Дражынскай «Сустрэча за сталом». Удзельніцы выканалі вышываны абрус, на які нанеслі важныя для народаў Беларусі, Польшчы і Ўкраіны словы.

Чытай больш на сайце і ў мабільным дадатку!
📖 Другі дзень фестывалю "Прадмова" ў Варшаве

🔸У арганізацыі фестывалю мы ў асноўным разлічвалі на беларусаў, якія апынуліся апошнім часам у тых краінах, дзе праходзілі мерапрыемствы «Прадмовы».

Кажа заснавальнік фестывалю і асноўны яго каардынатар Павел Баркоўскі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#фестываль #Прадмова #Варшава #Баркоўскі #беларусы
🇺🇦Украінцы лічаць на перамогу ў вайне

Усе вераць у перамогу і чакаюць яе. Але трэба разумець, што вайна зацягваецца, і мы не пабачым яе завяршэнне заўтра, – у гэтым перакананая ўкраінская журналістка Тоня Федочанка, якая жыве ў Кіеве:
"Усе вераць у перамогу, усе працягваюць збірацца. У Кіеў вяртаецца людзі, якія выехалі раней. І вяртаюцца яны з вялікай радасцю, што могуць вярнуцца дадому."

Вайна ва Украіне працягваецца амаль што чатыры месяцы. Па самых аптымістычных прагнозах яна можа завершыцца напрыканцы года.
‼️ 240 – такая апошняя лічба палітвязняў на Берасцейшчыне

🔻Шмат тых, хто быў асуджаны ў Берасці за акцыю пратэсту, якая адбылася 10 жніўня 2020 года, ды і шмат у нас “карагоднікаў”.

🔻Кажа праваабаронца спадарыня Ганна, якая ў мэтах бяспекі не называе сваё прозвішча.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#палітвязні #Берасцейшчына #карагодная_справа #пратэсты
⚡️⚡️Сем дзён трымае сухую галадоўку

🔸Затрыманы работнік «Нафтана» і ўдзельнік фолк-дуэта «Кажаны» Барыс Жахоўскі працягвае заставацца пад вартай і трымае сухую галадоўку.

🔸Паведамляецца, што Жахоўскі ўжо 7 дзён трымае сухую галадоўку. Пра гэта напісалі ў фэйсбуку гурта Dzieciuki.

📷 Новы Час

#Жахоўскі #галадоўка #Нафтан #Кажаны
Джонсан выступіў за тое, каб "Еўрабачаньне-2023" прайшло ва Украіне

Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан выступіў за тое, каб Украіна атрымала магчымасць правесці ў наступным годзе конкурс "Еўрабачанне". Аб гэтым ён заявіў пасля вяртання з Кіева, які ён наведаў напярэдадні – другі раз з пачатку расейскага ўварвання ва Украіну.

Напярэдадні арганізатар "Еўрабачання" – Еўрапейскі вяшчальны саюз заявіў, што насуперак правілам, па якіх конкурс павінна праводзіць краіна-пераможца папярэдняга году, налета з прычыны ваенных дзеянняў і завязаных з імі пагроз "Еўрабачанне" не зможа прайсці ва Украіне.

Перамогу на конкурсе сёлета атрымаў украінскі гурт Kalush Orchestra – за кошт аднадушнага галасавання тэлегледачоў амаль ва ўсіх краінах Еўропы.
‼️ Міністэрства прамысловасці хоча вярнуць беларускую тэхніку на ўкраінскі рынак

Пра гэта заявіў міністр прамысловасці Пётр Пархомчык.

‼️Ён назваў украінскі рынак вялікім і важным для Беларусі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 bizmrg.com

#Беларусь #Украіна #рынак #тэхніка #Пархомчык
Верагоднасць нападу Беларусі на Украіну нізкая – Дарадца кіраўніка МУС Украіны

"Мы ведаем пра тое, што цяпер беларусы праводзяць вучэнні, але ў той жа час пакуль мы не бачым канцэнтрацыі расейскіх войскаў, якая дазволіла б пачаць атаку на Украіну, – ці то на Кіеўшчыну, ці то на заходнія рэгіёны Украіны. Пакуль што казаць пра тое, што беларускае войска самастойна, без Расеі, можа распачаць такія дзеянні, шчыра кажучы, гэта вельмі малаверагодна", – заявіў дарадца кіраўніка МУС Украіны Вадзім Дзенісенка.

У апошні час з боку ў Беларусі назіраецца павышаная вайсковай актыўнасць каля паўднёвых межаў краіны. Аднак у Мінабароны Беларусі 18 чэрвеня запэўнілі, што "краіна не збіраецца ваяваць".

Крыніца: «Укрінфарм»
‼️Крымінальную справу спынілі, але аштрафавалі на 30 базавых

Па інфармацыі праваабаронцаў, учора, 18 чэрвеня, у судзе Навабеліцкага раёна Гомеля адбыўся суд над гамяльчанкай Маргарытай Зубаравай. Яе абвінавацілі па ч. 3 арт. 23.5 КаАП.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 ВКонтакте

#Зубарава #суд #штраф #Рабочы_Рух #справа