Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.2K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌Прадалі былую аўстэрыю Агінскага

Былую аўстэрыю Міхала Казіміра Агінскага ў Слоніме прадалі за 121 тысячу беларускіх рублёў. Яе набыла фізічная асоба з Менску.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#аўстэрыя #Агінскі #Слонім #аўкцыён
📖110 гадоў з дня нараджэння пісьменніка, перакладчыка, святара Пятра Бітэля

📌Ён нарадзіўся 19 чэрвеня 1912 года ў мястэчку Радунь Лідскага павету. Быў хрышчаны ў Лідскім Свята-Міхайлаўскім праваслаўным саборы.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Бітэль #пісьменнік #святар #лагер
⚡️⚡️Індыя рэзка павялічыла закупкі ў Расеі вугалю і нафты

📌Паводле дадзеных Цэнтра вывучэння энергетыкі і чыстага паветра (CREA), Індыя, нягледзячы на рост імпарту, па-ранейшаму не ўваходзіць у лік асноўных імпарцёраў расейскіх энерганосьбітаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 EPA

#нафта #вугаль #Індыя #Расея #энерганосьбіты
📌Агляд прэсы: Ці чакаць аднаўлення перамоваў ва Украіне?

🔻Расея заклікае ЗША адмяніць эмбарга на ўгнаенні Беларусі для барацьбы з сусветным сельскагаспадарчым крызісам.

🔻Ці чакаць аднаўлення перамоваў ва Украіне?

🔻 У Грэцыі заканчваецца фінансавы кантроль з боку ЕЗ.

🔻ЕЦБ: купля дзяржаблігацый працягнецца.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя

#Украіна #Расея #вайна #угнаенні #Грэцыя #Еўразвяз
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
‼️Сапраўдны бацька беларускага адраджэння, беларус, які пражыў вельмі цяжкае жыццё, але ніколі не здраджваў Беларусі, рабіў усё, каб наш народ вырваўся з пякельных путаў, у якія яго загнала гісторыя.

Кажа пра Васіля Быкава прадстаўнік Руху Салідарнасці „Разам” Вячаслаў Сіўчык.

📌У Варшаве ўшанавалі памяць слыннага беларуса.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Быкаў #беларусы #Сіўчык #Варшава #памяць
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📌"Дрон без цеплавізара каштуе $4-5 тысяч, з цеплавізарам - каля $8 тысяч, але калі дзякуючы робату ўсталявалі каардынаты або знайшлі суперніка з танкам і артылерыю паспяхова навялі, то суадносіны кошту робата і кошты танка - вы самі разумееце, што робат задачу выканаў і сябе акупіў".

⁉️Колькі служаць грамадзянскія дроны ў баявых умовах і хто перамагае ў вайне беспілотнікаў ва Украіне?🇺🇦

Крыніца: https://t.me/currenttime
🇵🇱У Варшаве адбылася чарговая акцыя салідарнасці з Беларуссю🤍❤️🤍
Падтрымаць беларусаў прыйшлі расейскія апазіцыянеры і палітэмігрант з Татарстана Нафіс Кашапаў, якія асудзілі рэжымы Беларусі і Расеі за вайну ва Украіне і тэрор у Беларусі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Варшава #акцыя #Беларусь #Украіна #салідарнасць #Кашапаў
‼️Лукашэнку патрэбныя падкантрольныя партыі

Кажа Госць Рацыі, аналітык Ігар Тышкевіч.

📌У Беларусі ўсплыла тэма партыйнага будаўніцтва, якую ўзгадаў яе кіраўнік Лукашэнка на нарадзе „Актуалізацыя метатаў працы з насельніцтвам на мясцовым роўні”. Паводле яго, цывільнае грамадства павінна арыентавацца на дыялог з уладай.

⁉️ Пра які дыялог ідзе размова?

Больш на сайце Радыё Рацыя:

#Лукашэнка #Беларусь #партыя #Тышкевіч #улада
Youtube-канал Вадзіма Пракоп'ева і яго тэлеграм-канал «Radio Gaaga» прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі»

Крыніца: @zerkalo_io
📌 Анонс: 21-га чэрвеня „Госць Рацыі” – Ягор Лебядок

📌Наша карэспандэнтка паразмаўляла з вайсковым экспертам Ягорам Лебядком пра тое, ці варта Польшчы🇵🇱 і Літве🇱🇹 рыхтавацца на наступу расейскай арміі, у чым перавага Пуціна і што могуць зрабіць ЗША і Еўропа, як і калі скончыцца вайна ва Украіне🇺🇦 і ці сапраўды Беларусь можна напасці на краіну-суседку, няхай і пад прымусам Крамля.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Лебядок #вайна #Украіна #Расея #Беларусь
☀️ Распачаўся фестываль "Сонцаграй"☀️

🔥Першая сустрэча спеўнай традыцыі беларусаў прайшла ў нядзелю ў Дубічах Царкоўных, што на Гайнаўшчыне.

🔥 Мерапрыемства ладзіць фонд "Тутака".

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Сонцаграй #фестываль #Тутака #Гайнаўшчына
⚡️⚡️Беларускія сілавікі рабілі падкоп на мяжы

🔸Здарэнне адбылося каля Дубічаў Царкоўных у Гайнаўскім павеце Падляшскага ваяводства.

🔸У тым месцы раней мігранты рэгулярна рабілі спробы нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу. Аднак пасля ўстаноўкі польскім бокам 5-метровага плоту (яго будаўніцтва заканчваецца ў канцы чэрвеня) у нелегалаў узнікла праблема, як яго пераадолець.

🔸Польскі патруль заспеў беларускіх салдат за працай, яны былі вымушаны яе спыніць.

#сілавікі #падкоп #мяжа #Беларусь #Польшча
📌 Таццяна Грыневіч: Вельмі хачу, каб Беларусь была беларускай

Парадаваў жыццёвы ўзровень нашых людзей, кожны беларус цяжка працуе, але і жыве ў дастатку. Як расейцы дзівіліся наяўнасці ўнітазаў у кожнай хаце ва Украіне, то тут я дзівілася унітазам з падагрэвам, электронным рамкам для фотаздымкаў, у якіх увесь час змяняюцца фотаздымкі, электрычным аўтамабілям Тэсла, якімі не абавязкова кіраваць, бо яны самі цябе вязуць. Ёсць куды імкнуцца і нам, калі Беларусь будзе вольнай.

🎤Беларуская спявачка і бард Таццяна Грыневіч амаль два месяцы гастралявала па гарадах ЗША і сустракалася там з беларусамі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Грыневіч #спявачка #беларусы #ЗША #Беларусь
🎚Памёр Яраслаў Клімуць

😥 На 82-м годзе жыцця ў Магілёве памёр пісьменнік, выкладчык, шматгадовы старшыня магілёўскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы, шчыры і адданы беларускай справе чалавек Яраслаў Клімуць.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Клімуць #смерць #Магілёў #ТБМ