Беларускае Радыё Рацыя
1.26K subscribers
31.9K photos
101 videos
10 files
25.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌‼️ Чарнагорыя акажа Украіне ваенную дапамогу

📌 Урад Чарнагорыі адобрыў прадастаўленне дадатковай ваеннай дапамогі Украіне. Пра гэта паведамілі ў Мінабароны Чарнагорыі.

📌 Пакуль невядома, пра які канкрэтна памер ваеннай дапамогі Украіне з боку Чарнагорыі ідзе гаворка.

📌 Па дадзеных UA War Infographics, найбольшую частку свайго абароннага бюджэту на дапамогу Украіне перадалі Эстонія, Латвія, Польшча, Славакія і Літва.

#вайна_ва_Украіне #Чарнагорыя #дапамога #салідарнасць

news.liga.net
❗️ Родным палітвязня Дзяніса Івашына зноў адказалі ў спатканні

Родным палітычнага вязня Дзяніса Івашына ў чарговы раз адмовілі ў сустрэчы зім. У адказе, які размясціла ў сацыяльных сетках жонка вязня Вольга Івашына, гаворыцца, што "зыходзячы з матэрыялаў крымінальнай справы, абставіны ажыццяўлення злачынстваў, падстаў для прадастаўлення спаткання няма". Таксама стала вядома, што справа Дзяніса Івашына паступіла ў пракуратуру Гарадзенскай вобласці для накіравання ў суд.

Дзяніс Івашын – палітычны зняволены і журналіст. Яго падазраюць па двух крымінальных артыкулах: "Здрада дзяржаве" і "Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў". Ён адмовіўся пісаць Лукашэнку ліст аб памілаванні.
📌‼️ Мінабароны Украіны паведамляе пра расейскія войскі ў 10 населеных пунктах Беларусі

📌 Пра гэта ў эфіры нацыянальнага тэлемарафону заявіў прэс-сакратар Мінабароны Украіны Аляксандр Матузянік.

📌 Па інфармацыі прадстаўніка Мінабароны Украіны, беларуска-ўкраінскую мяжу прыкрываюць сем батальёнаў ВС Беларусі.

📌 "У апошнія некалькі тыдняў узброеныя сілы Беларусі ў складзе да сямі батальёнаў спрабуюць "прыкрываць" участак беларуска-ўкраінскай мяжы", - адзначыў спікер Мінабароны Украіны. Ён назваў гэтыя дзеянні дэманстратыўнымі, таму што "магчымы напад Украіны на тэрыторыю Беларусі гучыць яшчэ смяшней, чым магчымы напад на тэрыторыю Расеі".

#вайна_ва_Украіне #украінска_беларуская_мяжа #агрэсія_з_боку_Беларусі #Мінабароны_Украіны

reform.by
📌 Гарачая фаза вайны можа цягнуцца яшчэ некалькі месяцаў, пасля чаго будзе зацішша. Але як хутка скончыцца сама вайна -- невядома. Такой думкі прытрымліваецца аналітык украінскага Інстытуту будучыні Ігар Тышкевіч:

- Вайна ва Украіне ідзе з 2014 года. Зараз актыўная фаза. Вайна ідзе з моманту анексіі Крыму. Або з першага забітага - гэта з 2 сакавіка 2014 года. Гэта першы забіты ўкраінскі вайсковец у Крыме. Яна не прыпынялася ні на секунду. Зараз актыўная фаза. Гэтая актыўная фаза будзе працягвацца яшчэ некалькі месяцаў. Пасля, хутчэй за ўсё, будзе часовая замарозка канфлікту.

Ігар Тышкевіч звярнуў увагу, што адкрыццё другога фронту з беларускага боку фактычна немагчымае. Але Беларусь застаецца саўдзельніцай агрэсіі.

#вайна_ва_Украіне #Ігар_Тышкевіч #анексі_Крыму #украінскі_Інстытут_будучыні

Беларускае Радыё Рацыя
У Міністэрстве аховы здароўя паведамляюць, што не трэба хвалявацца за пранікненне ў Беларусь воспы малпаў,

Такая верагоднасць завозу вельмі нізкая. Таксама санітарна-эпідэміялагічная служба распрацавала спіс афрыканскіх краінаў, куды не рэкамендавана выязджаць, дакумент апублікаваны на сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Па словах лекара Дзмітрыя Паўлава ўсе адказныя службы, як і медыкі падрыхтаваныя да сустрэчы з інфекцыяй:
"Яно ўмоўна ўмеранае захворванне. Гэта значыць, ніякіх небяспечных рызык няма. Тым больш, у нас ёсць службы санітарнай аховы тэрыторыі, а тым ліку нашы работнікі. Клінічна гэта можна выявіць адразу".

На сённяшні дзень адзінкавыя выпадкі воспы малпаў па за межамі Афрыкі, між іншых выяўленыя ў ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Іспаніі, Партугаліі ды Вялікабрытаніі.
📌‼️ Фінляндыя афіцыйна заявіла пра павелічэнне паставак ваеннай тэхнікі Украіне. Паведамленне аб гэтым апублікавала Міністэрства абароны краіны.

📌 "Фінляндыя не забудзе Украіну і ўкраінцаў. Мы працягнем дапамагаць - рыхтуем новы пакет абароннай дапамогі", - цытуе дакумент міністра абароны Анці Кайканен.

📌 У паведамленні сказана, што 10 чэрвеня 2022 г. прэзідэнт Фінляндыі па прапанове ўрада прыняў рашэнне, што Украіна атрымае дадатковую дапамогу ваеннай тэхнікай.
Ніякай дадатковай інфармацыі аб змесце, спосабах і тэрмінах дастаўкі дапамогі пакуль няма.

#вайна_ва_Украіне #Фінляндыя #дапамога_Украіне #Анці_Кайканен

news.liga.net
Латвія падтрымлівае імкненне беларусаў стаць часткаю дэмакратычнай супольнасці!

Так кажа прэзідэнт Латвіі Эгілс Левіц. Пра гэта ён заявіў учора падчас сустрэчы са Святланай Ціханоўскай у Рыжскім замку. Ён таксама падкрэсліў важнасць падтрымкі грамадзянскай супольнасці і стварэння згуртаванай беларускай дыяспары. Левіц спаслаўся на досвед Латвіі падчас савецкай акупацыі, калі латышы ў выгнанні працягвалі заклікаць міжнародную супольнасць не прызнаваць акупацыю Латвіі, а таксама каардынавалі свае дзеянні праз Сусветную федэрацыю свабодных латышоў.


«Беларусы могуць разлічваць на нашу пастаянную падтрымку – мы будзем разам з беларускай апазіцыяй змагацца за дэмакратыю ва ўсёй Еўропе, у тым ліку, вядома, і ў Беларусі», – сказаў ён.
📌 Мяжу Беларусі на паўднёвым напрамку прыкрываюць сілы спецаперацый, МУС і пагранічнікі. Пра гэта паведаміла прэс-служба Мінабароны, апублікаваўшы два дзясяткі фатаграфій у пацверджанне.

📌«Беларускія вайскоўцы працягваюць выконваць задачы па ўзмацненні аховы ўчасткаў дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь. Сумесна з пагранічнікамі, супрацоўнікамі МУС, ваеннаслужачымі ўнутраных войскаў, на паўднёвым напрамку службу нясуць падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый нашай краіны», - гаворыцца ў паведамленні.

📌 Сёння Мінабароны Украіны заявіла, што Беларусь разгарнула на мяжы сем батальёнаў, акрамя таго, у дзесяці населеных пунктах заўважаны расійскія войскі.

#вайна_ва_Украіне #беларуска_украінская_мяжа #беларусы_на_вайне #Мінабароны_Беларусі

reform.by
📌‼️ Групоўка ваенна-марскіх сіл Расеі ў Міжземным моры налічвае 18 надводных караблёў, дзве падводныя лодкі і паступова ўзмацняецца. Пра гэта начальнік штаба ВМС Італіі адмірал Энрыка Крэдэндзіна заявіў у інтэрв'ю Corriere della Sera.

📌 Адмірал адзначыў, што такой канцэнтрацыі ваеннай прысутнасці Расеі ў Міжземным моры ніколі раней не было.

📌 "Калі баявыя падводныя ракетаносцы ходзяць ля межаў тэрытарыяльных вод, мы абавязаны іх ідэнтыфікаваць і ўстанавіць за імі пастаяннае назіранне", - сказаў Крэдэндзіна. Пры гэтым ён лічыць, што зараз караблі ВМС РФ "не ўяўляюць пагрозы".

📌 27 лютага Турцыя закрыла пралівы Басфор і Дарданэлы для праходу ваенных караблёў Расіі, калі яны накіроўваюцца з Міжземнага мора ў Чорнае.

#вайна_ва_Украіне #беларуска_украінская_мяжа #беларусы_на_вайне #Мінабароны_Беларусі

news.liga.net

Адмірал Энрыка Крэдэндзіна (Фота - EPA)
У судзе «па справе Аўтуховіча» абвешчаны перапынак да 13 чэрвеня

Праваабаронцам стала вядома, што ўчора на судзе Мікалай Аўтуховіч паскардзіўся на стан здароўя. Ён захварэў з-за таго, што ў камеры высокая вільготнасць і вельмі холадна. У судзе абвясцілі перапынак да 13 чэрвеня.

На судовым працэсе ў Гародні пачаўся допыт апошняга абвінавачанага па справе – Мікалая Аўтуховіча, якому інкрымінуюць 12 артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Падчас суда Аўтуховіч заявіў, што «цалкам віну не прызнае», і што «нейкая частка праўды ёсць, аднак яна не тычыцца тых людзей, якія сядзяць разам са мной у гэтай зале суда».

«Справа Аўтуховіча» – гэта крымінальны працэс у Беларусі па абвінавачаньні шэрагу асоб на чале з Аўтуховічам, якога затрымалі 8 снежня 2020 года па падазрэнні ў стварэнні «тэрарыстычнае групы».

📷Свабода
📌 Новы, больш небяспечны штам каронавіруса можа з’явіцца ў любы момант. Пра гэта заявіў на брыфінгу ў Жэневе генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Аданам Гебрэйесус, які звярнуў увагу на памылковае меркаванне аб тым, што пандэмія ковіда ў свеце скончылася.

📌 Па словах Гебрэйесуса, хоць у свеце зніжаецца колькасць заражэнняў кавідам і смяротных зыходаў, СААЗ заклікае краіны захоўваць пільнасць.

📌 «Пандэмія не скончылася, і мы будзе казаць пра гэта да таго часу, пакуль яна не скончыцца», — рэзюмаваў Гебрэйесус.

#каронавірус #пандэмія #Тэдрас_Аданам_Гебрэйесус #Сусветная_арганізацыя_аховы_здароўя
📌‼️ Беларуская і ўкраінская дыяспары ў Беластоку запрашаюць на Акцыю памяці загінулых беларускіх і украінскіх змагароў за Вольнасць.

📌 Як пішуць арганізатары, з 2020 года і да сёння ў змаганні за незалежнасць Беларусі загінулі 10 чалавек: Аляксандр Тарайкоўскі, Аляксандр Віхор, Аляксандр Будніцкі, Нікіта Краўцоў, Арцём Парукаў, Генадзь Шутаў, Канстанцін Шышмакоў, Раман Бандарэнка, Вітольд Ашурак і Андрэй Зельцэр.

📌 Сёлета ў вайне за Украіну загінулі шэсць беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаліся супраць расейскай агрэсіі – ўзгадваюць арганізатары. З пачатку поўнамаштабнай вайны з 24 лютага гэтага года ва Украіне загінула больш за 22 тысячы грамадзян, у тым ліку 243 дзіцяці.

📌 Акцыя памяці пройдзе ў нядзелю, 12 чэрвеня, а 16-ай гадзіне каля будынка беларускага консульства ў Беластоку.

#каронавірус #пандэмія #Тэдрас_Аданам_Гебрэйесус #Сусветная_арганізацыя_аховы_здароўя

Беларускае Радыё Рацыя
📌 Працягваецца цыкл лекцый па найноўшай гісторыі Беларусі ў Беларускім Доме ў Варшаве. Пра падзеі з 2015 - па 2020 год распавядаў прадстаўнік Руху Салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык, сведка тых падзей. Гэтай часткай беларускай гісторыяй цікавяцца людзі рознага ўзросту, - кажа выступоўца:

📌 - Для мяне гэта важная тэма. І аказалася, што гэтая тэма важная не толькі для мяне, але і для тых беларусаў, якія апынуліся ў Варшаве. Бо гэта быў перыяд, які я назваў "штучная еўрадліга". Таму што глыбока перакананы ў тым, што такі бандыцкі рэжым, якім ёсць рэжым Александра Лукашэнкі, ён проста не ўпісваецца ў нормы зона кожнай краіны, якая хоча мець штосьці агульнае з цывілізацыяй і правам.

📌‼️ Вячаслаў Сіўчык выказаў удзячнасць прысутным і арганізатарам мерапрыемства. Пасля выступу ён застаўся, каб адказаць на пытанні слухачоў.

#Вячаслаў_Сіўчык #беларуская_гісторыя #Варшава #беларусы_Варшавы

Беларускае Радыё Рацыя
Беларуская дыяспара Беластока сумесна з Украінскай дыяспарай Беластока 12 чэрвеня ў 16.00 запрашаюць на акцыю ўшанавання памяці загінулых беларускіх і украінскіх барацьбітаў за свабоду!

З 2020 года па сённяшні дзень у змаганні за Вольную Беларусь загінулі 10 асобаў. Аляксандр Тарайкоўскі, Аляксандр Віхор, Аляксандр Будніцкі, Мікіта Краўцоў, Арцём Парукаў, Генадзі Шутаў, Канстанцін Шышмакоў, Раман Бандарэнка, Вітальд Ашурак, Андрэй Зельцэр.

У 2022 годзе на вайне ва Украіне загінулі 6 беларускіх даабрахвотнікаў, якія змагаліся са зброяй у руках супраць расейскай агрэсіі.
Ва Украіне падчас Майдану ў 2014 годзе загінулі 106 асобаў, а з пачатку ўварвання расейскай арміі больш за 22 000 грамадзян Украіны.
Сябры! Прыходзьце пад сіне-жоўтымі сцягамі ў падтрымку Украіны! Бярыце з сабой нашыя бел-чырвона- белыя сцягі, украінскія і польскія сцягі, антываенныя плакаты.
Жыве Беларусь!
Слава Украіне!

Акцыя адбудзецца па адрасе: Białystok, Elektryczna, 9, Генеральнае Консульства РБ.
Алесь Пушкін скардзіцца на ўмовы ўтрымання ў калоніі

Ад мастака Алеся Пушкіна прыйшоў першы і пакуль адзіны ліст з калоніі. Акрамя таго, ён пару разоў вельмі коратка званіў. Увогуле ж вестак ад яго даўно не было, - паведаміла жонка мастака Яніна Пушкіна “Народнай волі”.

Пушкіна арыштавалі летась у сакавіку, а праз год асудзілі на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму. Падставай сталі карціны з цыклу “Беларускі супраціў” і перформанс, які ён правёў ва Украіне. У красавіку Алеся Пушкіна адправілі ў папраўчую калонію №22 у Івацэвіцкі раён (“Воўчыя норы”).

Паводле Яніны Пушкінай, адсутнасць на працягу месяца лістоў і званкоў можа сведчыць пра тое, што Алеся змясцілі ў штрафны ізалятар. У адзіным лісце ад яго, ён папрасіў прывезці спартыўны касцюм і тэлефонную картку. За ўвесь час з калоніі ён пазваніў толькі два разы і за кароткія размовы паспеў сказаць, што ў калоніі яшчэ горш, чым было ў СІЗА на Валадарскага.
Раённы суд Масквы арыштаваў участак з домам на беразе Фінскага заліва, які належыць Аляксандру Няўзораву

Яго абвінавачваюць па крымінальнай справе аб дыскрэдытацыі расейскага войска. Расейскі публіцыст Аляксандар Няўзораў знаходзіцца за мяжой. Яго завочна пераследуюць за паведамленні ў сацыяльных сетках аб абстрэле расейскімі вайскоўцамі радзільнага дома ў Марыюпалі. Міністэрства юстыцыі Расеі таксама ўнесла Няўзорава, які выступае за вяртанне Крыма Украіне і поўнае вызваленне Данбасу, у спіс СМІ-«инагентов» і заблакавала ягоны сайт.

На патрабаваньне СК Расеі суды таксама арыштавалі маёмасьць журналістаў Андрэя Салдатава, Руслана Левіева і Майкла Накі, якіх таксама абвінавачваюць па артыкуле аб распаўсюдзе «заведама ілжывай інфармацыі» аб дзеяннях расейскай арміі. Усе журналісты знаходзяцца за мяжой.

📷nevzorov.tv
Да шостага пакета санкцый супраць Беларусі далучылася Швейцарыя

Швейцарыя 10 чэрвеня ўвяла новыя санкцыі супраць Беларусі і Расеі, далучыўшыся да санкцый ЕС, паведамляе прэс-служба ўраду канфедэрацыі.Дэ-факта Швейцарыя далучылася да шостага пакета санкцый Еўразвязу супраць Беларусі, якія набылі моц тыднем раней. Акрамя таго, Швейцарыя ўвяла фінансавыя санкцыі і забараніла ўезд яшчэ прынамсі 100 чалавекам з Расеі і Беларусі.Агулам абмежавальныя меры ЕС у адносінах да Беларусі цяпер распаўсюджваюцца на 195 фізічных і 35 юрыдычных асоб.
Лукашэнка назваў Бярдзянск і Марыупаль «вызваленымі»

Выступаючы сёння на нарадзе са сваімі вертыкальшчыкамі, Лукашэнка закрануў сярод іншага праблему вывазу ўкраінскага збожжа і пагрозы сусветнага голаду. Пры гэтым у цалкам расійскім прапагандысцкім рэчышчы назваў «вызваленымі» захопленыя расійскімі войскамі падчас цяперашняй вайны партовыя гарады Бярдзянск і Марыупаль. Бярдзянск – гэта порт у Запарожскай, а Марыупаль – у Данецкай абласцях Украіны. Сам Лукашэнка нібыта прапанаваў Пуціну такі варыянт:

«Слухай, Бярдзянск вызвалілі, Марыупаль вызвалілі – добрыя парты на Азове. Ты ім гэта прапануй. Расейцы прапанавалі… Прайшло больш за месяц – ніхто нічога не вязе».

Пры гэтым Лукашэнка хоча, каб Захад лічыў яго ў гэтай вайне нейтральным і не накладаў за ўдзел у ёй санкцый.
Еўракамісія плануе ўхваліць статус кандыдата ў ЕС для Украіны

Forbes са спасылкай на агенцтва Bloomberg. Аднак нават калі Еўракамісія ўхваліць наданне краіне гэтага статусу, яе рашэнне яшчэ павінны падтрымаць усе краіны ЕС. Чакаецца, што Еўракамісія прыме сваё рашэнне 17 чэрвеня, удакладнілі крыніцы агенцтва Bloomberg. Лідэры ЕС збіраюцца абмеркаваць гэтае пытанне ў Бруселі 23-24 чэрвеня.

Супраць надання Украіне статусу кандыдата на ўступленне ў ЕС выступілі, у прыватнасці, Нідэрланды, паведамілі крыніцы агенцтва. Але большасць краінаў падтрымліваюць пазіцыю Еўракамісіі: Польшча, Літва і Ірландыя на сустрэчы амбасадараў ЕС папрасілі лідараў хутчэй надаць Украіне статус кандыдата, Нямеччына лічыць, што вынікам спрэчак можа стаць толькі ўмоўны статус кандыдата.