Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Анджэй Ляхоўскі: Поўнае даследванне Беластоку магчыма ва ўмовах беларуска-польскай супрацы

У Беластоку прэзентавалі другую частку кнігі Анджэя Ляхоўскага "Sekrety Białegostoku". Сам аўтар пры дапамозе калегі з Беларусі зрабіў адкрыццё: на месцы ратушы ў Беластоку Саветы збіраліся ўсталяваць не помнік Сталіну, а помнік у гонар вызвалення Заходняй Беларусі. Распавядае Анджэй Ляхоўскі:

- Калі пісаў другую частку кнігі "Таямніцы Беластоку", то атрымаў матэрыялы датычныя помніку Сталіна, які нібыта павінен быў з'явіцца на Рынку Касцюшкі. Калі б не дапамога калег з Беларусі, то напэўна памыляўся б дагэтуль, як і мае знаёмыя гісторыкі. Мы не мелі доступу да гэтай інфармацыі. Там ёсць усё: рэпартажы, абвяшчэнне конкурсу, умовы конкурсу, узнагарода. Супраца паміж польскімі і беларускімі гісторыкамі бясцэнная.

Прэзентацыя другой часткі кнігі Анджэя Ляхоўскага "Sekrety Białegostoku" адбылася пры падтрымцы Асацыяцыі сяброў вуліцы Варшаўскай.

Беларускае Радыё Рацыя
⛔️ Абрынуўся чарговы мост. Гэтым разам у Берасцейскай вобласці

У Камянецкім раёне Берасцейскай вобласці разбурылася частка аўтамабільнага маста.

Разбурэнне адбылося на 19-м кіламетры аўтадарогі Н-344 "Камянец-Трасцяніца-Лышчыцы-Воўчын", непадалёк ад вёскі Рудавец. Гэтая аўтадарога вядзе ад комплексу Астрамечава да вёскі Трасцяніца. У абласной ДАІ паведамляюць, што аб'езд пашкоджанага ўчастка магчымы па аўтамабільнай дарозе Р-85 "Слонім-Высокае-мяжа Рэспублікі Польшча".
🇩🇰 Данія працягне выдаць візы беларусам

Пра гэта кіраўнік МЗС Даніі Епэ Кофад заявіў на сустрэчы са Святланай Ціханоўскай.

Ціханоўская звярнула ўвагу, што пару тыдняў таму Данія спыніла выдачу віз для беларусаў, і папрасіла аднавіць яе.
Дацкі міністр адказаў, што цяпер шукаюць магчымасці выдаваць візы ў Менску. Пакуль жа беларусы могуць звяртацца па візы ў іншых краінах.

Таксама Кофад запэўніў Ціханоўскую, што Данія выступае супраць зняцця санкцый з рэжыму Лукашэнкі ўзамен на транзіт зерня з Украіны.

Ціханоўская прапанавала кіраўніку дацкай дыпламатыі ўключыць у сёмы пакет еўрасаюзаўскіх санкцый дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Беларусі, якія галасавалі за рэпрэсіўныя законы.
У ЗША распавялі, як спрабуюць вырашыць пытанне з экспартам збожжа з Украіны

ЗША імкнуцца дасягнуць дыпламатычнага рашэння ў пытанні экспарту харчавання з Украіны. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі ў Сінгапуры заявіў кіраўнік Пентагона Лойд Осцін, піша "РБК-Украіна".

Пры гэтым ён адзначыў, што амерыканскія вайскоўцы могуць унесці свой уклад у выпадку неабходнасці. Акрамя таго, ён дадаў, што сітуацыя з заблакаваным Расіяй збожжам застаецца складанай, а наступствы ўжо адчуваюцца ва ўсім свеце. «заўсёды імкнемся найперш дасягнуць дыпламатычнага рашэння, і бачу шмат энергіі ў гэтым кірунку», — заявіў Осцін.

Нагадаем, з 24 лютага суднаходства ў Чорным моры спынена з-за вайны, якую Расея развязала ва Украіне. У марскіх партах апынуліся заблакаваны тоны аграрнай прадукцыі, што стварыла пагрозу глабальнага голаду.
🇺🇦 З пачатку вайны ва Украіне загінула 287 дзяцей

Ад пачатку вайны ва Украіне загінулі 287 дзяцей, распавялі ў Офісе Генеральнага пракурора Украіны. Яшчэ больше за 490 дзяцей — параненыя.

“Гэтыя лічбы не канчатковыя, паколькі працягваецца праца па іх усталяванні ў месцах вядзення актыўных баявых дзеянняў, на часова акупаваных і вызваленых тэрыторыях”, — дадалі ў офісе.

Больш за ўсё дзяцей пацярпела ў Данецкай, Харкаўскай, Кіеўскай, Чарнігаўскай, Луганскай, Херсонскай, Мікалаеўскай, Запарожскай, Сумскай і Жытомірскай вабласцях, а таксама ў самім Кіеве.
🇵🇱 У Варшаве сёння адкрываецца інклюзіўная выстава "Я прыеду".

Экспазіцыя ўключае працы 4 аўтараў і прысвечаная тэме інваліднасці і сацыялізацыі маладых людзей у Беларусі.

“Для мастакоў гэта важная падзея ў жыцці”, – зазначае вядучая праектаў для маладых людзей з інваліднасцю Эльвіра Каралёва.

Адкрыццё выставы "Я прыеду" адбудзеца сёння, 10 чэрвеня, у 19.00 у Беларускім Моладзевым Хабе (plac Konstytucji 6).

Убачыць жа творы мастакоў можна будзе да 20 чэрвеня.

Беларускае Радыё Рацыя
🇵🇱 На гэтыя выходныя Кракаў стаў цэнтрам фестываляў "Культура ў выгнанні" і "Прадмова".

Культура ў выгнанні – гэта тры дні мастацкіх і грамадскіх мерапрыемстваў, інтэграцыйных семінараў, арганізаваных на знак салідарнасці з прадстаўнікамі культур Беларусі і Украіны, якія пакінулі радзіму ў выніку палітычнага ціску або вайны. Вечарам 10 чэрвеня адбылося ўрачыстае адкрыццё фестывалю, кажа ўдзельніца мерапрыемства, прадстаўнік праваабарончага цэнтра "Вясна" Алена Лапцёнак:

- Напачатку выступілі запрошаныя госці, пасля была такая сімвалічная пасадка дрэва ў парку. Пазней было адкрыццё выставы "Сэрца за кратамі". Яе падрыхтавала беларуская студэнтка, яекая цяпер навучаецца тут у Кракаве. Асноўнае мерапрыемства наперадзе. 11-га чэрвеня будзе Дзень Украіны, а 12-га чэрвеня Дзень Беларусі.

Дзень Беларусі пачнецца з чытання дзіцячых вершаў зняволенага рэдактара "Нашай Нівы" Андрэя Скурко. Былі таксама напісаны лісты палітвязням.

У адкрыцці фестывалю прыняў удзел амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі.
Сцяпана Латыпава перавялі ў памяшканне камернага тыпу на пяць месяцаў

Фармальная прычына невядомая, але ПКТ – распаўсюджаны метад ціску на палітвязняў.

Памяшканне камернага тыпу – гэта турэмная камера, у якой утрымліваецца вязень і выходзіць толькі на працу і паўгадзінны шпацыр, асобна ад іншых зняволеных, якія знаходзяцца ў жылой зоне калоніі. Ім забараняецца камунікаваць з тымі, хто знаходзіцца ў ПКТ. Датэрміновы выхад магчымы толькі па стане здароўя. Таксама ёсць абмежаванні па пасылках і забарона на спатканні і тэлефанаванні.

Сцяпана Латыпава летась жніўні 2021 года асудзілі на 8,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму.
За 28 гадоў праўлення дыктатара Лукашэнкі з-за рэпрэсій пасля выбараў 2020 года вымушаны былі пакінуць Беларусь дзясяткі тысяч самых актыўных грамадзян і самых лепшых спецыялістаў

У кожнага свая гісторыя, але ўсе яны хацелі жыць па закону, у цывілізаванай дэмакратычнай краіне, гаворыць былая барабаншчыца з Менску, каардынатар ініцыятывы «Напішы пісьмо палітвязню» Алёна Панамарова:

"Мы ў Менску ладзілі перфоманс з барабанамі. Майго сябра судзілі на 6 гадоў."

Актыўнасць беларусаў у Польшчы не згасла. Акцыі, пісьмы палітвязням, дапамога беларускім і ўкраінскім бежанцам. Людзі мараць пра новую вольную Беларусь.
Паляку, які папрасіў прытулку ў Беларусі, у Польшчы выстаўленыя абвінавачванні

Паляк, які папрасіў прытулку ў Беларусі, абвінавачваецца ў Польшчы ў падтрымцы вайны. Прадстаўнік міністра-каардынатара спецыяльных службаў Станіслаў Жарын пракаментаваў інцыдэнт з пра-расейскім актывістам Марцінам Мікалаекам, які папрасіў прытулку ў Беларусі. Паводле Жарына, мужчына на працягу многіх гадоў праводзіў мерапрыемствы, узгодненыя з крамлёўскай прапагандай і займаўся, у прыватнасці, публікацыяй анты-украінскіх матэрыялаў.

Агенцтва ўнутранай бяспекі ў сувязі з гэтым накіравала ў акружную пракуратуру ў Свідніцы паведамленне пра магчымасць здзяйснення злачынства, звязанага з “усхваленнем распачынання і вядзення агрэсіўнай вайны”. Пракуратура пачала расследаванне і прад’явіла мужчыну абвінавачанні ва ўхваленні агрэсіўнай вайны і злачынстваў, здзейсненых супраць украінскага насельніцтва па нацыянальнай прыкмеце. Абвінавачанні грамадзяніну Польшчы агучылі яшчэ 31 траўня.
Піьсеннік Уладзімір Някляеў у размове з нашым вядоўцам эфіру Міхасём Андрасюком распавёў пра Грузію:

«Сустрэчы з людзьмі, якіх не бачыў, рады быў сустрэцца, вельмі цікава было. Ездзілі ў горы, там былі адкрытыя, шчырыя размовы. Ну яны адчуваюць сябе не вельмі ўтульна. Праз сітуацыю 20 адсоткаў пад акупацыяй, як яны кажуць. І яны кажуць: калі мы пачнем змагацца ўзброенна, каб вярнуць Грузію ў яе межы, то ад Грузіі можа нічога не застацца».