Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 55% шпіталізаваных з COVID-19 не акрыялі і за два гады.

📌 Больш чым у паловы людзей, шпіталізаваных з COVID-19, тыя ці іншыя сімптомы хваробы застаюцца нават праз два гады. Вярнуць працаздольнасць не можа кожны дзясяты. Такія вынікі самага доўгага назіральнага даследавання, якое правялі ў Ухані. Пра яго распавядае The Guardian.

📌 31% пацыентаў скардзіліся на стамляльнасць і слабасць у мышцах альбо парушэнні сну. У кантрольнай групе гэтыя сімптомы былі адпаведна ў 5% і 14%. Таксама тыя, хто перахварэў, часцей скардзіліся на іншыя праблемы, уключаючы боль у суставах, пачашчанае сэрцабіцце, галавакружэнне, галаўныя і іншыя болі, дыскамфорт, трывогу, дэпрэсію.

#кавід #пандэмія #каронавірус #COVID_19
#The_Guardian #наступствы_каронавіруса