Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
22 сакавіка беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 10 чалавек, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў. #Вясна #палітвязні #Wiasna #wiazni #рэпрэсіі

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/hramadstva/u-belarusi-10-novykh-palitvyaznyau/
‼️Беларусаў кідаюць за краты за запуск балонікаў, адзенне і сімволіку ў блакітна-жоўтых колерах, за кветкі каля ўкраінскай амбасады🇺🇦 і за гукавы сігнал падчас мітынгу.

‼️‼️З пачатку вайны супраць Украіны за антываенныя акцыі ў Беларусі затрымалі як найменей 1,5 тысячы чалавек.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#вайна #Украіна #Вясна #затрыманні #пратэсты #беларусы
Бярозаўскія праваабаронцы павіншавалі калегаў-палітвязняў з 26-годдзем „Вясны

Бярозаўскія праваабаронцы павіншавалі сваіх калегаў, якія зараз знаходзяцца за кратамі, з 26-годдзем Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Праваабаронцы-вязні атрымаюць бандэролькі са слодычамі і галоўкамі часныку і асобна лісты.

Бандэролькі, дасланыя да свята Нараджэння Хрыстова, яны атрымалі. А вось на дасланыя ў розныя часы лісты адказаў не было. Тым не менш, зноў зрабілі чарговую спробу ў спадзяванні, што з сямі вязняў хоць нехта атрымае вестачку і адкажа. Заахвочваем усіх, хто можа, зрабіць тое самае, улічваючы, што церпяць праваабаронцы за тую дапамогу, якую аказвалі пацярпелым ад рэпрэсій і беззаконня ўладаў.

#Вясна
❗️Актывістку руху "Маці-328" Марыну Кісялевіч асудзілі на 4 гады "хіміі".

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Вясна #Менск #рэпрэсіі #суд
📌 Праваабаронцы “Вясны” правялі акцыю салідарнасці з калегамі

📌Падчас акцыі яны апранулі маскі з тварамі сямі палітзняволеных калегаў: акрамя Алеся Бяляцкага, гэта Валянцін Стэфановіч, Уладзь Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк, Таццяна Ласіца і Леанід Судаленка.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#праваабаронцы #Вясна #Бяляцкі #салідарнасць #Вільня
📌 Колькасна лідзіруюць тыя, хто асуджаецца за ўдзел у мірных сходах па частцы 1 артыкула 342 (удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Так яно фармулюецца. Наступная даволі шырокая група, гэта тыя, хто пазбаўляюцца свабоды за выказванне свайго меркавання і за паклёп на Лукашэнку.

Кажа юрыст праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Сапелка #юрыст #справы #палітвязні #Вясна