Беларускае Радыё Рацыя
1.28K subscribers
33K photos
103 videos
11 files
25.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️ Чарга дайшла да рэдакцыі газеты "Новы час".

‼️ Рэдактарку газеты Аксану Колб затрымалі на 10 сутак.

‼️ 20 красавіка да Аксаны Колб прыйшлі сілавікі і звезлі яе на допыт.

#Аксана_Колб #газета_Новы_час #пераслед_журналістаў #рэпрэсіі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Журналіст, блогер і футбаліст «Крумкачоў» Аляксандр Івулін этапаваны ў папраўчую калонію №22 у пасёлку Даманава ў Івацэвіцкім раёне ("Войчыя норы").

#Аляксандр_Івулін #палітвязні #рэпрэсіі #ФК_Крумкачы #пераслед_журналістаў

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 З СІЗА выпусцілі былога галоўнага інжынера TUT.BY Алу Лапатку.

📌 Яна знаходзілася за кратамі амаль год. Ёй змянілі меру стрымання, абвінавачванні не знятыя.

📌 Раней былі вызваленыя яшчэ некалькі чалавек з былога калектыву «ТУТ БАЙ медыя».

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#рэпрэсіі #пераслед_журналістаў #тутбай #журналісты_тутбая #Ала_Лапатка
‼️⚡️ Затрыманы дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанціна Залатых і бухгалтарка Юлія Кахно.

📌 Як паведаміла жонка Канстанціна Залатых, яму інкрымінуюць арт. 130 КК Беларусі ("Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці"). Канфіскаваны ноўтбук і сродкі сувязі.

📌 Таксама няма сувязі з галоўным рэдактарам Андрэем Александровічам.

📌 «Беларусы і рынак» - найстарэйшае незалежнае эканамічнае выданне ў краіне.

euroradio.fm

#пераслед_журналістаў #газеты_Беларусы_і_рынак #Канстанцін_Залатых #Андрэй_Александровіч #арышты_журналістаў
📌‼️ У Менскім абласным судзе пачаўся суд у «справе БелаПАН». Ён адбываецца ў закрытым рэжыме.

📌 Андрэю Аляксандраву і Ірыне Злобінай інкрымінуюць падрыхтоўку не менш як 260 чалавек для «ўдзелу ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак». Яны аплочвалі адміністрацыйныя штрафы, рахункі за паслугі адвакатаў.

Андрэю Аляксандраву, Дзмітрыю Наважылаву і Ірыне Леўшынай інкрымінуюць стварэнне з ліку работнікаў ЗАТ «БелаПАН» групы грамадзян, якая «ажыццяўляла экстрэмісцкую дзейнасць у выглядзе стварэння і размяшчэння на інтэрнэт-рэсурсах гэтага ЗАТ матэрыялаў з прыкметамі экстрэмізму, а таксама кіраўніцтва такім фармаваннем».

#пераслед_журналістаў #суды_над_журналістамі #Андрэй_Аляксандраў #Ірына_Леўшына

svaboda.org
📌 Нашаніўцаў Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко накіравалі ў калоніі

📌 20 траўня Менгарсуд пакінуў прысуды палітвязням Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко без зменаў.

📌 6 чэрвеня стала вядома, што Марціновіча накіравалі ў бабруйскую калонію № 2, а Скурко — у магілёўскую калонію № 15, паведамляюць праваабаронцы.

📌 Нагадаем, 15 сакавіка суд Заводскага раёна Менска прысудзіў галоўнаму рэдактару «Нашай нівы» і кіраўніку аддзелу маркетынгу і рэкламы па два з паловай гады калоніі.

За кратамі іх утрымліваюць ужо амаль 10 месяцаў.

#Ягор_Марціновіч #Андрэй_Скурко #палітвязні #пераслед_журналістаў #газета_Наша_Ніва
📌‼️ Палітзняволенаму рэдактару «Ежедневника» Сяргею Сацуку выставілі абвінавачанні па новых артыкулах, паведамляюць праваабаронцы.

📌‼️ Раней Сяргея вінавацілі ў атрыманні хабару. Нядаўна сканчаўся максімальна магчымы гранічны тэрмін утрымання рэдактара пад вартай па гэтым артыкуле. І літаральна некалькі дзён таму Сацук паведаміў у лісце з СІЗА пра новыя абвінавачанні.

📌 @bajby удалося высветліць праз былога сукамерніка Сяргея, што цяпер рэдактара вінавацяць яшчэ і ў распальванні варажнечы (арт.130 КК) і перавышэнні ўлады альбо службовых паўнамоцтваў (арт.426 КК). Якіх канкрэтна дзеянняў рэдактара тычацца абвінавачанні, невядома.

#Сяргей_Сацук #пераслед_журналістаў #рэпрэсіі #газета_Ежедневник #суды