Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.5K photos
100 videos
10 files
24.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Разумею, што рашэнне па мне ўжо прынятае на роўні Лукашэнкі. Увесь гэты сцэнар быў спрадзюсаваны КДБ”.

❗️Сёння ў Гародні праходзіць допыт Мікалая Аўтуховіча.

📌У будынку гарадзенскай турмы працягваецца судовы працэс над “групай Аўтуховіча”. На лаве падсудных – 12 чалавек.

Аўтуховіч заявіў у судзе, што астатнія фігуранты справы — невінаватыя. Таксама Аўтуховіч дадаў: “Цалкам віну не прызнаю. Так, згодны, што нейкая частка праўды ёсць, аднак яна не тычыцца тых людзей, якія сядзяць разам са мной у гэтай зале суда. Яны вінаватыя толькі ў тым, што былі са мной знаёмыя. Разумею, што рашэнне па мне ўжо прынятае на роўні Лукашэнкі".

❗️Акрамя гэтага, ён заявіў пра жудасныя ўмовы ўтрамання ў гродзенскай турме № 1, у якой яго ўтрымлівалі сем месяцаў:

«Пасялілі ў камеру, якая называлася "маразільнікам". Нас там было два чалавекі, а на кратах быў лёд. Там я пражыў сем месяцаў, і толькі дзякуючы ўмяшанню адваката мяне перавялі ў лепшыя ўмовы. Я ўжо "плююся лёгкімі"».

Крыніца: sb.by

📷 sb.by
📌‼️ Кіеўская гарадская рада пазбавіла Менск статусу горада-пабраціма.

📌 «Менск ужо наўрад ці можна назваць горадам-пабрацімам Кіева. Таму нам нічога не перашкаджала прыняць рашэнне аб пазбаўленні такога статусу сталіцы Беларусі. Краіны, з тэрыторыі якой ляцелі ракеты ва ўкраінскія гарады і пасёлкі і адбывалася ўварванне расейскіх войскаў у нашу дзяржаву», — напісаў у сваім тэлеграме кіраўнік Кіева Віталь Клічко.

Фота
: Getty Images/Global Images Ukraine

#Кіеў #вайна_ва_Украіне #Мінск #гарада_пабрацімы #Віталь_Клічко
📌‼️ Starlink атрымала ліцэнзію аператара ва Украіне

📌 Кампанія Starlink Ukraine ("Старлінк Юкрэйн") атрымала ліцэнзію аператара ва Украіне, паведаміў міністр лічбавай трансфармацыі Міхаіл Фёдараў.

📌 Кампанію ўнеслі ў Рэестр пастаўшчыкоў электронных камунікацыйных сетак і паслуг пад нумарам 1, адзначыў Фёдараў.

📌 Ужо хутка прадстаўніцтва кампаніі SpaceX прыступіць да актыўнай працы ва Украіне.

#Starlink #вайна_ва_Украіне #Кампанія_Starlink_Ukraine #Міхаіл_Фёдараў #кампаніі_SpaceX
«Пакласці канец атмасферы рэпрэсій і страху».

❗️Спецдакладчыца ААН падрыхтавала новы даклад па правах чалавека ў Беларусі. На сайце ААН апублікаваны даклад Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы у галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, паведамляе "Вясна".

У ім апісаны тэндэнцыі, заклапочанасці і прагрэс у дачыненні да сітуацыі з грамадзянскімі, палітычнымі, эканамічнымі, сацыяльнымі і культурнымі правамі ў Беларусі. Даклад будзе прадстаўлены 28 чэрвеня ў Жэневе.

"Агульная сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі працягвала пагаршацца з-за далейшага ўзмацнення жорсткасці заканадаўства, які адрозніваецца і без таго празмерным рэгуляваннем правоў чалавека, разбурэння грамадзянскага прасторы краіны і павелічэння колькасці людзей, асуджаных па палітычна матываваных абвінавачаннях. Гэтая атмасфера беспакаранасці і страху прывяла да масавага зыходу з краіны палітычнай апазіцыі, грамадзянскіх актывістаў, інтэлігенцыі і многіх простых людзей", - гаворыцца ў дакладзе.

📷 spring96.org
📌 Польскія самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі Krab гатовы да баявых дзеянняў на фронце. Пра гэта паведаміў у Facebook міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў.

📌 Паводле яго слоў, Krab - гэта пяты від артылерыі 155-мм калібра ў Сіл абароны Украіны пасля M777, FH70, Caesar і M109A3.

📌 Ён адзначыў, што снарады артылерыі "натаўскага" калібру 155-мм - больш эфектыўныя за савецкія ўзоры, іх расход меншы. Да таго ж украінскія запасы такіх заходніх снарадаў ужо на 10% перавышаюць запасы вялікіх калібраў савецкага тыпу, якія былі да поўнамаштабнага ўварвання Расеі.

Фота: zn.ua

# #вайна_ва_Украіне #самаходныя_артылерыйскія_ўстаноўкі_Krab #Аляксей_Рэзнікаў #дапамога_Польшчы
📌‼️ Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу паводле абвінавачвання Юрася Зянковіча, Аляксандра Фядуты, Рыгора Кастусёва ў змове, учыненай з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь); Вольгі Галубовіч і Дзяніса Краўчука — за актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале Генпракуратуры.

📌 Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці следчага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

📌 Таксама адзначаецца, што пры накіраванні крымінальнай справы ў суд намеснік генеральнага пракурора пакінуў без змены раней абраную ў дачыненні да абвінавачаных меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

#Юрась_Зянковіч #Аляксандр_Фядута #Рыгор_Кастусёў #рэпрэсіі #КДБ
⚡️Фінляндыя плануе пабудаваць агароджу на мяжы з Расеяй

📌Фінляндыя хоча ўзмацніць гатовасць да абароны ад гібрыдных пагроз, паведамляе Reuters. Для гэтага ўлады краіны плануюць унесці папраўкі ў памежнае заканадаўства. Працягласць мяжы - каля 1 300 кіламетраў, значная яе частка пакрыта лесам і пазначана толькі знакамі. Урад Фінляндыі асцерагаецца, што Расея можа накіраваць да неабароненай мяжы асоб, якія шукаюць прытулку - па прыкладзе Беларусі, якая дазволіла сотням мігрантаў паспрабаваць перасекчы мяжу з Польшчай.

📷 aussiedlerbote.de

#Фінляндыя #мяжа #РФ #вайна #акупацыя
📌 «Вярхоўны суд» самаабвешчанай ДНР прысудзіў грамадзян Вялікабрытаніі Шона Пінера і Эйдэна Асліна і грамадзяніна Марока Саадуна Брагіма да смяротнага пакарання, паведамляе «Данецкае агенцтва навін».

Усе трое служылі ў 36-й асобнай брыгадзе марской пяхоты ВСУ і былі ўзяты ў палон у Марыупалі.

Іншаземцаў абвінавачвалі па чатырох артыкулах крымінальнага кодэкса ДНР: «Здзяйсненне злачынства групай асоб», «Гвалтоўны захоп улады або гвалтоўнае ўтрыманне ўлады», «Наёмніцтва» і «Праходжанне навучання ў мэтах ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці».

#ДНР #вайна_ва_Украіне #замежныя_байцы_ВСУ #Шон_Пінер #Эйдэн_Аслін #Саадун_Брагім

Фота: «Донецкое агентство новостей»
📌 У Беларускім Маладзёвым Хабе ў Варшаве кожную сераду праходзіць ініцыятыва па напісанню пісьмаў палітвязням. Серада 8 чэрвеня выключэннем не стала. У Хабе сабралася 15 чалавек, каб напісаць пісьмы палітвязням Гарадзенскай турмы №1, гаворыць мадэратар ініцыятавы «Напішы ліст палітвязню» Алёна Панамарова:

📌- Нашай ініцыятыва праходзіць ужо прыкладна паўгода, нават больш. Дзесьці 15 чалавак кожны тыдзень прыходзяць да нас напісаць лісты. Звычайна я падпісваю капэрты ўсім палітвязням, якія там знаходзяцца. І людзі прыходзяць, бяруць капэрту і пішуць гэтаму чалавеку.

📌 Некаторыя з прыйшоўшых не першы раз бяруць удзел у ініцыятыве. Многія з іх самі паспыталі лёс зняволення, таму ведаюць на сабе важнасць атрымання пісьмаў за кратамі.

📌 Ініцыятыва «Напішы ліст палітвязню» таксама дае людзям магчымасць пазнаёміцца, пагаварыць і стаць сябрамі.

#палітвязні #лісты_да_палітвязняў #Варшава #беларуская_дыяспара_у_Варшаве #Алёна_Панамарова

Беларукае Радыё Рацыя
⚪️🔴⚪️Уршуля Іванюк: Заклікаем бацькоў дзяцей з Беларусі дамагчыся навучання на беларускай мове ў Беластоку

📌Аб’яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову, АБ-БА падвяло вынікі працы навучальнага году.

Сярод важных пытанняў – спрыяць навучанню дзяцей з Беларусі беларускай мове на базе гарадскіх школ, у тым ліку школы №4 імя Сібіракаў, пры якім і працуе аб’яднанне АБ-БА.

📌«Гэта не толькі дзеці, што вывучаюць беларускую мову – як мову нацыянальнай меншасці. Сярод нашых дзяцей заўсёды маем дзяцей, якія пазбаўленыя магчымасці вучыцца ў гэтым навучальным годзе, і якія прыехалі з Беларусі. Мы заахвочваем беларускую дыяспару cкладаць адмысловыя лісты. Мы лічым, што першы крок мусяць зрабіць бацькі дзяцей з Беларусі", - расказала старшныя арганізацыі Уршуля Іванюк.

📌Паводле Уршулі Іванюк, пры наяўнасці дастатковай колькасці ахвотных, ужо напачатку новага школьнага году цалкам мажліва пачаць навучанне дзяцей дзяцей з Беларусі ў школе №4 г. Беластоку. Унесці дзяцей у спіс можна па спасылцы.
📌‼️ Палітзняволенаму рэдактару «Ежедневника» Сяргею Сацуку выставілі абвінавачанні па новых артыкулах, паведамляюць праваабаронцы.

📌‼️ Раней Сяргея вінавацілі ў атрыманні хабару. Нядаўна сканчаўся максімальна магчымы гранічны тэрмін утрымання рэдактара пад вартай па гэтым артыкуле. І літаральна некалькі дзён таму Сацук паведаміў у лісце з СІЗА пра новыя абвінавачанні.

📌 @bajby удалося высветліць праз былога сукамерніка Сяргея, што цяпер рэдактара вінавацяць яшчэ і ў распальванні варажнечы (арт.130 КК) і перавышэнні ўлады альбо службовых паўнамоцтваў (арт.426 КК). Якіх канкрэтна дзеянняў рэдактара тычацца абвінавачанні, невядома.

#Сяргей_Сацук #пераслед_журналістаў #рэпрэсіі #газета_Ежедневник #суды
🙏«Каралева супакою, маліся за нас» Абвешчана Праграма Будслаўскага фэсту-2022

✝️Сёлетнія ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пройдуць 1–2 ліпеня.

Праграма Будслаўскага фэсту 2022 была зацверджана Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 84-м пленарным Пасяджэнні.

Пазнаёміцца з праграмай можна тут. У праграме магчымыя змены, пра якія будзе дадаткова паведамлена на партале Catholic.by.

📌У 2018 годзе Будслаўскі фэст быў уключаны ЮНЕСКА ў Рэпрэзентацыйны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Крыніца: Catholic.by

📷 Catholic.by

#Будслаўскі_фэст #вернікі #католікі #Будслаў
📌📚 10 чэрвеня ў Кракаве пачынаецца фестываль «Культура ў выгнанні. Дні Салідарнасці на Віле Дэцыюса».

📌 Гэта тры дні імпрэз ад беларускіх, украінскіх ды польскіх дзеячоў культуры: творчыя сустрэчы, спектаклі, майстар-класы ды канцэрты. Таксама ў трэці фестывальны дзень пройдзе фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Так, 10 чэрвеня ў 18.30 адбудуцца акцыі салідарнасці і адкрыццё выставы мастацтва і лістоў палітычных вязняў «Сэрца за кратамі». Вы зможаце напісаць лісты палітзняволеным. А ў 19.30 будзе канцэрт беларускіх музыкаў.

📌 Праграма на 11 чэрвеня: 12.00 дзіцячы спектакль тэатра «Дзеці суседзяў»; 14.00 адкрыццё фотавыставы беларускай фотамастачкі Марыі Элен Банэ «Мая рака»; 21.00 канцэрт беларускіх ды ўкраінскіх музыкаў: граюць беларускі гурт Znak Stop, украінскі музыка Сват і наш улюбёны Андрусь Такінданг.

📌Уваход на ўсе імпрэзы вольны. Але ж зарэгіструйцеся па спасылцы, каб дакладна замовіць месца.

#Кракаў #Дні_беларускай_культуры #Андрусь_Такінданг #Віла_Дэцыюса #салідарнасць
‼️Роберт Тышкевіч: Гэта вельмі добрая і доўгачаканая навіна для жыхароў Падляшша

🇵🇱З 1 ліпеня перастае дзейнічаць пастанова Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі аб часовай забароне знаходжання ў 183 населеных пунктах прыгранічнай з Беларуссю зоны Падляшскага і Люблінскага ваяводстваў. Да гэтага часу - паводле графіка - на польска-беларускай мяжы павінна быць пабудаваная сцяна.

"Гэта вельмі добрая і доўгачаканая навіна для жыхароў гэтага рэгіёну, для турыстычнай індустрыі, для самаўрадаў, для простых людзей. Варта прыгадаць, што цягам 10 месяцаў жылі ў стане лакдаўну. З верасня мінулага году, амаль год такія мясцовасці, як Белавежа, Крушыняны, Крынкі, Янаў-Падляшскі, і вельмі шмат іншых населеных пунктаў не маглі нармальна функцыянаваць", – сказаў ў нашым эфіры дэпутат польскага Сойму ад Грамадзянскай Платформы Роберт Тышкевіч.

📌Часовая забарона на знаходжанне ў памежнай з Беларуссю зоне дзейнічае да 30 чэрвеня.

#Роберт_Тышкевіч #міграцыйны_крызіс #Падляшша #мігранты #мяжа