Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
31.1K photos
100 videos
10 files
24.6K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⚡️⚡️Прыпынена права прадстаўніцтва Беларусі і Расеі ў Балонскім працэсе

Прычына прыпынення права прадстаўніцтва Беларусі🇧🇾 і Расеі🇷🇺 ў Балонскім працэсе — агрэсія супраць Украіны.🇺🇦

Пра гэта паведаміў украінскі міністр адукацыі і навукі Сяргей Шкарлет.

Паводле яго слоў, прыпынена і права прадстаўніцтва у працоўных групах, ва ўсіх структурах і працоўнай праграме Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі.

Падставай для рашэння стала заява, падтрыманая дзясяткамі членаў Балонскага працэсу. Балонскі працэс — гэта структурная рэформа вышэйшай адукацыі на еўрапейскім кантыненце.

📷 iStock/Global Images Ukraine

#Балонскі_працэс #Беларусь #Расея #Украіна #вайна #адукацыя

📌 Ці магчыма паспыяць рэформе адукацыі ў Беларусі з-за мяжы?

📌 Офіс Святланы Ціханоўскай на базе Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту ў Вільні правёў першы дзень канферэнцыі «На шляху да рэформы сістэмы адукацыі ў Новай Беларусі».

#Офіс_Святланы_Ціханоўскай #адукацыя_у_Беларусі #рэформа_адукацыі #Еўрапейскі_гуманітарны_ўніверсітэт #Вільня #Сяргей_Ігнатаў

Больш на сайце Радыё Рацыя.
⁉️ Ці згодныя вы з гэтым выказваннем?

Мы ўсе ідзем да таго, што Беларусь проста знікне. То-бок ніякай новай Беларусі без беларускай мовы я не бачу. Я не бачу ніводнага праекта, які б падтрымліваў беларускую навуку.

Кажа ўдзельніца канферэнцыі «На шляху да рэформы сістэмы адукацыі ў Новай Беларусі» з украінскага Інстытута інфарматыкі і кібернетыкі Таццяна Тоўсцік

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#канферэнцыя #ЕГУ #адукацыя #Беларусь #Тоўсцік
⁉️ Як зменіцца ЦТ?

Пра гэта распавёў міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#ЦТ #адукацыя #Івянец #абітурыенты