Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Каля 30-ці артапедаў-траўматолагаў затрымалі па ўсёй краіне.

Яснасці наконт таго, што стала прычынай, пакуль няма. 😒

Чытай больш:

#затрыманні #артапед_траўматолаг #лякарня #кіраўнікі #пратэзы #хворыя
⚡️⚡️Стала вядома яшчэ пра 15 затрыманых медыкаў.

Па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні траўматолагаў.😒

Чытай больш:

#затрыманні #траўматолагі #Беларусь #лекары #медыкі #лякарня
У Менску затрыманы Сяргей Стрыбульскі, былы фігурант справы „Белага Легіёна”

Затрыманне адбылося яшчэ перад Днём Волі. Пакуль невядома, у якім статусе знаходзіцца Стрыбульскі і ў межах якой справы яго затрымалі.

Чытай больш:


#Затрыманні #БелыЛегіён
📌‼️⚡️ Тэлеграм-канал @naftanFREE паведамляе, што Вераніку Бахмутаву затрымалі на мінулым тыдні наўпрост на працоўным месцы — надзелі кайданкі і павезлі на допыт.

#Вераніка_Бахмутава #Нафтан #naftanFREE #затрыманні

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Юлія Сівец: Пра забарону на ўсё

📌 Як паведамляюць СМІ, у Мазыры затрымалі трох жанчын і трох мужчын. І ведаеце за што? А ні за што. Яны проста стаялі на плошчы ў цэнтры горада і нічога не рабілі.

#рэпрэсіі #Мазыр #затрыманні #вайна #пратэсты

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️Беларусаў кідаюць за краты за запуск балонікаў, адзенне і сімволіку ў блакітна-жоўтых колерах, за кветкі каля ўкраінскай амбасады🇺🇦 і за гукавы сігнал падчас мітынгу.

‼️‼️З пачатку вайны супраць Украіны за антываенныя акцыі ў Беларусі затрымалі як найменей 1,5 тысячы чалавек.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#вайна #Украіна #Вясна #затрыманні #пратэсты #беларусы
‼️‼️ Яшчэ шэсць урачоў-траматолагаў затрымалі ў Беларусі, іх даставілі ў СІЗА КДБ.

‼️‼️ Сярод іх два загадчыкі аддзяленняў шостай Гарадской клінічнай бальніцы Менска, двое супрацоўнікаў РНПЦ артапедыі і траўматалогіі, загадчык кафедры БелМАПА і адзін урач 11-ай гарадской клінічнай бальніцы.

#траўматолагі #затрыманні_урачоў #СІЗА_КДБ #рэпрэсіі #РНПЦ_артапедыі_і_траўматалогіі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ Адвакат Дзмітрый Лаеўскі ў сваім тэлеграме пракаментаваў з юрыдычнага гледзішча затрыманне 35 артапедаў-траўматолагаў і заяву міністра Піневіча, пры якіх умовах дактары могуць выйсці на волю.

❗️„У Беларусі арыштаваныя медыкі — 35 артапедаў. ім інкрымінуецца атрыманне хабараў за ўстаноўку імпартных пратэзаў. Учора міністрам аховы здароўя Піневічам было абвешчана, што ёсць нейкія ўмовы, пры якіх змешчаным у ізалятар дактарам могуць змяніць меру стрымання,.. Няма такога закона, у якім бы прымяненне або змяненне меры стрымання ставілася ў залежнасць ад таго, ці прызнае чалавек віну ці не. Абумовіць змяненне меры стрымання тым, каб чалавек прызнаў віну па абвінавачванні, з якім ён можа быць не згодны, — гэта значыць, пазбавіць чалавека права на абарону” - адзначыў адвакат.

#справа_артапедаў #затрыманні #лекары #Мінздароўя
📌 У Расеі 1 траўня людзі выходзілі на адзіночныя пікеты з плакатамі з першамайскімі і антываеннымі лозунгамі.

📌 У выніку затрымалі не менш за 212 чалавек у 18 гарадах краіны

#вайна #Украіна #антываенныя_пратэсты_у_Расеі #затрыманні #Санкт_Пецярбург #Масква

Больш на сайце Радыё Рацыя.
Барысаўскі актывіст Ігар Леднік не выйшаў на волю пасля 15-ці сутак арышту

На Ігара распачата крымінальная справа па ч.2 арт. 367 КК “Паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”. Таксама з’явілася інфармацыя, што яго хутка могуць перавесці ў Жодзіна і суд над ім можа адбыцца праз два месяцы. Ледніку пагражае да пяці год пазбаўлення волі.

Напярэдадні адміністрацыйнага арышту ў сацыял-дэмакрата адбыўся вобшук. Была канфіскавана зарэгістраваная партыйная сімволіка, некалькі асобнікаў аналітычнага часопіса БСДП “Пазіцыя”, а таксама некалькі кніг.

Ігару Ледніку 60 год. Ёсць праблемы з сэрцам. Мае другую групу інваліднасці.

📷Радыё Свабода

#Затрыманні
⚡️⚡️ У Драгічыне затрымалі больш за 20 чалавек

“Людзі, якіх затрымалі, займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю. Таксама адна з асаблівасцяў - у большасці з затрыманых дзеці знаходзяцца за мяжой. Ці мела гэта нейкае значэнне - не ведаю», - распавядае сваяк аднаго з затрыманых.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Драгічын #затрыманні #прадпрымальнікі #сілавікі
‼️ Затрыманы лідар АГП Мікалай Казлоў, ідуць масавыя ператрусы ў іншых партыйцаў

‼️Сярод тых, да каго прыйшлі а 7-й раніцы, старшыня Менскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аксана Аляксеева, паведамляе «Вясна».

‼️«Апрычнікі абралі Дзень прыняцця Дэкларацыі аб незалежнасці для чарговых зачыстак. Затрыманы Мікола Казлоў — лідар АГП. Пагрукаліся і да іншых чальцоў партыі. Наступ на апошнюю арганізаваную выспу супраціву пачаты. Гэта вайна», — напісаў у Фэйсбуку былы кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

📷 Радыё Рацыя

#Казлоў #Лябедзька #АГП #затрыманні #ператрусы
⁉️ Зачыстка прыйшла ў Пінск?

📌Берасцейскай „Вясне” стала вядома пра затрыманні, якія ўчора адбыліся ў Пінску.

📌Затрымана не менш за 5 чалавек, сярод якіх тыя, каго раней ужо неаднаразова затрымлівалі: Алесь Рамановіч і Дзяніс Сядых.

📌У людзей зладзілі вобшукі. Аднаму, меркавана, пагражае крымінальны артыкул „за распальванне варожасці”.

📌 Нагадаем, 2 тыдні таму „зачысткі” праходзілі ў Іванаве і Драгічыне.

📷 media-polesye.by

#зачыстка #Пінск #Рамановіч #Сядых #затрыманні