Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.4K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌‼️ Starlink атрымала ліцэнзію аператара ва Украіне

📌 Кампанія Starlink Ukraine ("Старлінк Юкрэйн") атрымала ліцэнзію аператара ва Украіне, паведаміў міністр лічбавай трансфармацыі Міхаіл Фёдараў.

📌 Кампанію ўнеслі ў Рэестр пастаўшчыкоў электронных камунікацыйных сетак і паслуг пад нумарам 1, адзначыў Фёдараў.

📌 Ужо хутка прадстаўніцтва кампаніі SpaceX прыступіць да актыўнай працы ва Украіне.

#Starlink #вайна_ва_Украіне #Кампанія_Starlink_Ukraine #Міхаіл_Фёдараў #кампаніі_SpaceX
‼️ «Газпрам» цалкам спыніў «Паўночны паток»

🔻Як вынікае з заявы кампаніі, на апошняй турбіне выяўлены няспраўнасці, і Растэхнагляд нібыта выдаў «Газпраму» папярэджанне.

🔻 Прапампоўка газу па трубаправодзе была прыпынена на тэхабслугоўванне 31 жніўня. Яна мусіла аднавіцца 3 верасня. Але сёння, 2 верасня, кампанія паведаміла пра поўнае спыненне газаправода.

🔻Кампанія спасылаецца на выяўленне няспраўнасці на газаперапамповальным агрэгаце Trent 60 (ГПА №24) кампрэсарнай станцыі «Партавая». У апошні час на станцыі „Партавая” працавала толькі адна турбіна. Яе прапускная здольнасць знаходзілася на ўзроўні 20% ад намінальнай і складала 33 млн. кубаметраў. Астатнія турбіны былі спынены.

#Газпрам #турбіна #Паўночны_паток #газ #кампанія