Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 Ва Украіне пашыраецца петыцыя на імя Уладзіміра Зяленскага, у якой заклікаюць неадкладна даць украінскае грамадзянства ўсім беларусам-добраахвотнікам. Гэта абумоўлена тым, што ў Беларусі, пры сённяшнім палітычным рэжыме, ім пагражае крымінальны пераслед і як вынік – сур’ёзны тэрмін зняволення.

📌 Акрамя таго, пад ціскам, у якасці закладнікаў, знаходзяцца іх сваякі, - гаворыць грамадская дзяячка з Пінску Вераніка Іванова:

📌 - Калі паглядзець на розныя відэа з Украіны, то можна заўважыць, што многія беларусы хаваюць свае твары. І Такім чынам яны спрабуюць абезапасіць сваіх родных. Калі б не небяспека для сваіх родных, то колькасць беларусаў, якія абараняюць Украіну, была б у дзясяткі большая.

📌 Паводле апошняй інфармацыі ўкраінскага агенцтва “УНІАН”, супраць расейскай агрэсіі ваюе каля 1,5 грамадзян Беларусі, якія між іншага ўваходзяць не толькі ў полк Кастуся Каліноўскага. Ёсць і іншыя лічбы, як найменей ўдвая большыя.

#вайна_ва_Украіне #полк_Каліноўскага #беларусы_ваююць_за_Украіну
‼️Дзяржаўная прапаганда ўсё больш намагаецца дэманізаваць беларусаў-дабраахвотнікаў⚪️🔴⚪️, што ваююць ва Украіне🇺🇦.

Беларусаў спрабуюць пераканаць у тым, што “каліноўцы” масава гінуць ва Украіне ды трапляюць у палон.

❗️Тых, хто збіраецца паехаць дабраахвотнікам, аператыўна выяўляюць і прыцягваюць да крымінальнай адказнасці.

Больш на Радыё Рацыя

📷 facebook.com/belwarriors

#вайна #беларускія_дабраахвотнікі #полк_Каліноўскага #Украіна #Беларусь #незалежнасць
Беларускія добраахвотнікі ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага

"Мы ўжо дасяглі таго, пра што Кастусь Каліноўскі мог толькі марыць. І мы дасягнем таго, пра што марым цяпер. Мы дасягнем свабоднай, незалежнай, дэмакратычнай Беларусі!"

https://www.youtube.com/embed/TdKW5HrE4rw