Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.5K photos
100 videos
10 files
24.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️⚡️ Украіна прапануе ўвесці санкцыі супраць 100 000 расейцаў

📌 Міжнародная працоўная група Ермака-Макфола адносна санкцый супраць Расеі прадставіла Дарожную карту індывідуальных санкцый.

📌 Прапанаваны такія катэгорыі падсанкцыйных асоб (у парадку прыярытэтнасці): алігархі, вышэйшыя чыноўнікі, ключавы менеджмент кампаній, у тым ліку замежнікаў, расейскія прапагандысты, кіраўніцтва палітычных партый, блізкія сваякі і давераныя асобы ўсіх гэтых людзей.

📌 Таксама прапануецца разгледзець увядзенне індывідуальных санкцый у адносінах да ўсіх расейскіх спартсменаў. Група прапануе адхіліць іх ад любых міжнародных спаборніцтваў.

#вайна_ва_Украіне #санкцыі #група_Ермака_Макфола #расейскі_алігархі #расейскія_чыноўнікі

Крыніца: news.liga.net