Беларускае Радыё Рацыя
1.26K subscribers
32.5K photos
102 videos
10 files
25.6K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Ватыкан адмяніў сустрэчу Папы Францішка з патрыярхам Кірылам

Пантыфік адзначыў, што шкадуе пра тое, што сустрэчу, прызначаную на чэрвень у Ерусаліме, давялося адмяніць. Ён дадаў, што заўсёды выступаў за міжрэлігійны дыялог, але ватыканскія дыпламаты далі зразумець, што падобная сустрэча ў цяперашняй сітуацыі была б занадта супярэчлівай.
Дадамо, што патрыярх Кірыл звяртаўся да расейскіх вайскоўцаў з заклікам выконваць прысягу, а да вернікаў — маліцца, “памнажаючы моц нашых Узброеных сіл”.

#WARINUKRAINE #Ватыкан
✝️Папа Францішак заявіў, што гатовы прыбыць у Маскву на сустрэчу Пуціным, каб спыніць вайну.

🔻Францішак распавёў, што размаўляў з Патрыярхам Маскоўскім Кірылам праз Zoom. Пры гэтым Кірыл палову сустрэчы пераконваў Папу Рымскага ў абгрунтаванасці нападу на Украіну🇺🇦.

❗️Прапанова ў Маскву пра сустрэчу была накіравана яшчэ на дваццаты дзень вайны, але адказу з Крамля да гэтага часу няма.

Больш на Радыё Рацыя

📷 Vatican Media/LaPresse

#вайна #Украіна #Папа_Францішак #Ватыкан #Крэмль