Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 У грузінскім Батумі адбылася акцыя памяці, на якой ўзгадалі тбіліскія падзеі 9 красавіка 1989 году. 📌 У 1989 годзе ў Грузіі адбылася так званая спецаперацыя па разгоне апазіцыйнага мітынгу каля Дому ўраду Грузінскай ССР, калі унутраныя войскі СССР уночы 9 красавіка сапёрнымі рыдлёўкамі разганялі мітынг, у выніку загінулі людзі.

#Грузія #Тбілісі #Батумі #памяць #салідарнасць

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📖 ‼️ Пабачыла свет унікальнае выданне, прысвечанае музычнаму крытыку Вітаўту Мартыненку „Прадмовы й пасьляслоўі”.

📖⚡️ Гэта выдатна ілюстраваная кніга альбомнага фармату пра рок і класічную беларускую музыку. Выдавец кнігі Наталля Баярын.

#беларуская_музыка #Вітаўт_Мартыненка #Наталля_Баярын #памяць

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Не стала старэйшага прадстаўніка беларускай дыяспары ў Францыі.

📌 14 красавіка на 85-ым годзе жыцця памёр Лявон Шыманец, брат старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы.

Радыё Рацыя выказвае спачуванні сям'і.

#беларускі_рух #Францыя #Лявон_Шыманец #Івонка_Сурвілла #памяць

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️⚡️ 21 траўня ў Дзень палітвязня ў Беластоку беларускія праваабаронцы зладзяць сустрэчу салідарнасці.

📌 Яна пройдзе ў сядзібе Беларускага Радыё Рацыя па адрасе Цепла,1 і пачнецца а 15.30. Сустрэча прымеркавана да ўгодкаў гібелі ў калоніі Вітольда Ашурка.

Плануецца мастацкая частка, выступы праваабаронцаў, былых вязняў, падпісанне паштовак тым, хто знаходзіцца ў турмах.

#Вітольд_Ашурка #Дзень_палітвязня #памяць #салідарнасць
#Беласток
📌 У Беластоку адзначылі 78-ю гадавіну бітвы пры Монтэ-Касіна, у якой на баку антыгітлераўскай кааліцыі прынялі ўдзел у тым ліку і жыхары Падляшша.

📌 Вядома, што каля 30% 2-га польскага корпусу генерала Андэрса складалі беларусы. З 924 забітых жаўнераў каля падножжа Монтэ-Касіна пахаваны 180 беларусаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Монтэ_Касіна #памяць #Другая_сусветная_вайна #Беласток #антыгітлераўская_кааліцыя
📌‼️ 16 чэрвеня 1942 года гітлераўцы расстралялі 149 мірных жыхароў Райска. 📌 Трагічныя падзеі чэрвеня 1942 году назаўсёды памянялі жыццё ацалелых, якія былі сведкамі смерці сваіх родных і суседзяў, а пасля назаўсёды мусілі пакінуць родную вёску, якую гітлераўцы загадалі спаліць і заараць.

#Другая_сусветная_вайна #вёска_Райск #Беласточчына #памяць #трагедыі_Падляшша

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️Сапраўдны бацька беларускага адраджэння, беларус, які пражыў вельмі цяжкае жыццё, але ніколі не здраджваў Беларусі, рабіў усё, каб наш народ вырваўся з пякельных путаў, у якія яго загнала гісторыя.

Кажа пра Васіля Быкава прадстаўнік Руху Салідарнасці „Разам” Вячаслаў Сіўчык.

📌У Варшаве ўшанавалі памяць слыннага беларуса.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Быкаў #беларусы #Сіўчык #Варшава #памяць
📌 18 чэрвеня споўнілася 216 гадоў з дня нараджэння філарэта, філамата, удзельніка паўстання 1830—1831 гадоў і ваеннай экспедыцыі Юзафа Заліўскага, кіраўніка сялянскага паўстання на Слонімшчыне ў 1833 годзе Міхала Валовіча (1806-1833).

📌 Слонімцы наведалі вёску Парэчча, упарадкавалі тэрыторыю вакол мемарыяльнага знака, прысвечанага Міхалу Валовічу і яго паплечнікам, якія загінулі ў барацьбе супраць Расейскай імперыі. А таксама ўсклалі кветкі на мемарыяльную пліту беларускіх змагароў.

#Міхал_Валовіч #Слонімшчына #памяць #вёска_Парэчча #паўстанне_1833

Больш на сайце Радыё Рацыя.
🇵🇱 У Кракаве беларусы ўшанавалі памяць Алеся Гаруна

📌 Кракаўскія беларусы наведалі Ракавіцкія могілкі, дзе пахаваны дзяяч беларускага Адраджэння паэт Алесь Гарун. Яго магілу ў 1980-ых гадах адшукаў гісторык Алег Латышонак.

📌 Прысутныя запалілі лампадкі, пачыталі вершы, паслухалі песні на словы Гаруна аўтарства Андрэя Мельнікава і Вальжыны Цярэшчанкі.

📷 Радыё Рацыя

#Гарун #Кракаў #памяць #Мельнікаў #Цярэшчанка