📌 Паўтара года "хатняй хіміі" — за каментар у 2020 годзе, паведамляе Вясна.
📌 21 чэрвеня 2022 года ў судзе Ленінскага раёна Гародні вынесены прысуд 58-гадовай Юліі Каваленка.
📌 Пацярпелыя па справе — былая супрацоўніца гарадзенскага АМАПа Марыя Мазуркевіч і цяперашняя супрацоўніца гродзенскага АМАП Дар'я Бандарчук. Яны вядомыя тым, што 9 жніўня ў Гародні жорстка збілі фармацэўтку Марыну Палікарпаву. 17 снежня жанчыне прысудзілі два года "хатняй хіміі": абараняючыся ад прыёму здушэння, жанчына інстынктыўна ўкусіла адну з супрацоўніц міліцыі.
📌 Згодна з тэкстам абвінавачання, маючы намер публічна абразіць прадстаўнікоў улады, 4 верасня 2020 года Юлія Каваленка у суполцы "Hrodna.life" на Facebook пакінула абразлівы каментар у бок Мазуркевіч і Бандарчук.
📌 Пракурор Аляксандр Седач папрасіў пакараць Юлію Каваленку 1,5 гадамі абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хімііі". Суддзя Руслан Гурын пагадзіўся з тэрмінам.
#Юлія_Каваленка #Гародня #суды #хімія #Марыя_Мазуркевіч