Беларускае Радыё Рацыя
1.28K subscribers
33K photos
103 videos
11 files
25.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⁉️Ці спыняць краіны Балтыі і Польшча грузавыя перавозкі ў Расею і Беларусь?

25 сакавіка Міністэрства інфраструктуры Украіны🇺🇦 паведаміла, што звярнулася ў Еўракамісію з просьбай цалкам спыніць транспартныя зносіны з Расеяй🇷🇺 і Беларуссю.🇧🇾

Больш на сайце Радыё Рацыя

#перавозкі #Польшча #Расея #Беларусь #Літва #Латвія #Эстонія
‼️ Кіеў прымае чарговых ганаровых гасцей.

‼️ 🚈 Прэзідэнты Літвы, Латвіі, Польшчы і Эстоніі едуць цягніком у Кіеў. Яны ўжо знаходзяцца ва Украіне.

#вайна_ва_Украіне #Літва #Латвія #Эстонія #Польшча #Кіеў

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ Эстонія🇪🇪 і Латвія🇱🇻 прызналі ваенную агрэсію Расеі генацыдам украінскага народу

Адпаведныя заявы дзяржавы прынялі сёння, 21 красавіка.

На пазачарговым пасяджэнні парламенту Эстоніі выслухалі выступ кіраўніцы дэлегацыі ўкраінскага парламенту Алены Шуляк. Эстонскі парламент аднагалосна прыняў заяву аб ваенных злачынствах і генацыдзе Расеі ва Украіне. У заяве Эстоніі гаворыцца, што Расея здзейсніла акты генацыду, у тым ліку масавыя зверствы ў адносінах да мірнага насельніцтва на часова акупаваных тэрыторыях — у прыватнасці, у Бучы, Барадзянцы, Гастомелі, Ірпяні і Марыупалі, — гаворыцца ў заяве.

Заяву аб агрэсіі і ваенных злачынствах Расеі ва Украіне прыняў і Сойм Латвіі.

📷 Depositphotos

#генацыд #Эстонія #Латвія #заява #вайна #Украіна #Расея
🎼‼️ «Мы — разам!» Канцэрт Вольнага хору ў Рызе

🎼 8 чэрвеня ў канцэртнай зале Вялікай гільдыі ў Рызе ( Amatu iela, 6) Вольны хор дасць канцэрт «Мы — разам!». Час: 18.00 (час мясцовы).

🎼 Канцэрт мае пяць тэматычных частак: частка 1 «Вулічныя маршы», частка 2 «Затрыманне», частка 3 «Смерць», частка 4 «Разам з Украінай» і частка 5 «Эміграцыя».

📌 Уваход на канцэрт па запрашэннях, якія можна замовіць па спасылцы.

Канцэрт Свабоднага хору ў Латвіі праводзіцца пры падтрымцы Савета міністраў Паўночных краін у Латвіі, Дацкага інстытута культуры ў Эстоніі, Латвіі і Літве, а таксама амбасады Швецыі ў Латвіі.

#Вольны_хор #Рыга #харавыя_спевы #Эстонія #Латвія #салідарнасць
📌‼️ Сацыёлага Таццяну Вадалажскую прыгаварылі да 2,5 года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу («хімія»), паведамляюць праваабаронцы. 📌 Такі тэрмін і патрабавала дзяржабвінавачанне. 📌 Прыгавор быў вынесены ў судзе Заводскага раёна Менска. 📌 Справу разглядаў суддзя Алег Каляда.

📌 Таццяна Вадалажская – сацыёлаг, каардынатар Лятучага ўніверсітэта, член Каардынацыйнай рады. Яе затрымалі сёлета 23 сакавіка. Яе абвінавачвалі па частцы 1 артыкула 342 КК ("Арганізацыя або ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх").

#Вольны_хор #Рыга #харавыя_спевы #Эстонія
#Латвія #салідарнасць

reform.by
🏰 У Ішкалдзі (Баранавіцкі раён) 12 чэрвеня адбудзецца юбілейны фэст да 550-годдзя мясцовага касцёла Святой Троіцы.

📌 Фэст распачнецца а 12 гадзіне дня імшой. Пасля службы запланаваны канцэрт Крошынскага ансамбля «Крушына», а затым — салодкі пачастунак.

📌 Касцёл Святой Троіцы пабудаваны ў 1449 — 1472 гадах. Адзін з самых старажытных храмаў Беларусі. Гэты помнік архітэктуры ўнікальны тым, што амаль не перабудоўваўся, таму касцёл мае асаблівую каштоўнасць і дае ўяўленне, як выглядалі манументальныя сярэднявечныя храмы ў Беларусі.

#Ішкальд #ішкальдскі_касцёла_Святой_Троіцы #харавыя_спевы #Эстонія
#Латвія #салідарнасць

budzma.org
‼️ Візавыя цэнтры Эстоніі часова не будуць працаваць у Беларусі

Прыпынены прыём дакументаў на атрыманне віз у Эстонію🇪🇪, Фінляндыю,🇫🇮 Швецыю.🇸🇪

Паведамляецца, што гэта выклікана тэхнічнымі прычынамі.

Візавы цэнтр у Менску робіць перапынак з 10 па 17 жніўня ўключна, у Баранавічах, Берасці, Віцебску, Гомелі, Гародні, Лідзе, Магілёве і Пінску не будуць прымаць дакументы з 9 па 16 жніўня ўключна.

#візавы_цэнтр #Эстонія #Фінляндыя #Швецыя #віза
⚡️⚡️Візавыя цэнтры Эстоніі будуць працягваць прыём дакументаў у Беларусі

🔸 З 1 верасня візавыя цэнтры Эстоніі ў Беларусі часова не прымаюць дакументы.

🔸Пазней плануецца, што падаваць дакументы на візу Эстоніі, Фінляндыі і Швецыі можна будзе ў цэнтрах у Полацка і Бабруйска. Але дату адкрыцця пакуль не называюць.

🔸 Сэрвісны збор за кожную заяву будзе складаць 16.40 еўра (уключна з падаткам на даданую вартасць).

#віза #збор #Эстонія #Фінляндыя #Швецыя