Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон правялі тэлефонную размову 17 траўня.

📌 Яны абмеркавалі санкцыі, пастаўкі паліва і экспарт збожжа.

📌 Як паведамляе прэс-служба французскага прэзідэнта, Макрон пацвердзіў рашучасць Францыі рэагаваць на ўсе запыты ўкраінскага боку ў частцы вайсковай тэхнікі, паліва, гуманітарнай дапамогі, эканамічнай і фінансавай падтрымкі. Макрон пацвердзіў, што Францыя працягне і павялічыць пастаўкі зброі і гуманітарнага абсталявання ў найбліжэйшыя дні і тыдні. Таксама абмяркоўваліся шляхі экспарту ўкраінскага збожжа.

📌 Макрон і Зяленскі таксама абмеркавалі гарантыі бяспекі, якія можа даць Украіне Францыя.

#Украіна #вайна #Макрон #Зяленскі
#салідарнасць #украінскае_збожжа
❗️ЕЗ разглядае варыянт транзіту ўкраінскага зерня праз Беларусь

🔻На пазачарговым саміце Еўрапейскага звяза, які пройдзе 30-31 мая, будуць разглядацца варыянты альтэрнатыўных маршрутаў экспарту ўкраінскага збожжа па сушы, у тым ліку праз Беларусь у парты краін Балтыі.

🔻22 млн тон збожжа зараз заблакаваныя ў элеватарах ва Украіне.

Больш на Радыё Рацыя

📷 corriere.it

#вайна #Украіна #ЕЗ #украінскае_збожжа #экспарт
‼️⚡️ Турцыя і Расія дамовіліся пра вываз украінскага збожжа морам

📌 Расійская газета «Известия» паведаміла пра нібыта ўзгодненую Расіяй і Турцыяй схему вывазу ўкраінскага збожжа.

📌 Паводле інфармацыі выдання, турэцкія вайскоўцы нібыта зоймуцца размінаваннем прыбярэжнай зоны ў раёне Адэсы.

📌 Турэцкі ж флот будзе канваіраваць судны са збожжам да нейтральных вод. Далей да Басфора іх будуць суправаджаць расійскія караблі.

📌 План збіраюцца зацвердзіць 8-9 чэрвеня падчас візіту міністраў замежных спраў і абароны РФ у Турцыю.

#вайна_ва_Укране #украінскае_збожжа #Турцыя #экспарт_украінскага_збожжа #Чорнае_мора

Наша Ніва 📷 novayaepoxa.com
‼️⚡️💣 Расея знішчыла ў Мікалаеве другі па велічыні збожжавы тэрмінал ва Украіне

📌 Пра гэта заявіў кіраўнік дыпламатыі ЕЗ Жазэп Барэль.

📌«Чарговы расейскі ракетны ўдар, які спрыяе глабальнаму харчоваму крызісу. У святле такіх паведамленняў дэзінфармацыя, якая распаўсюджваецца Пуціным, каб адвесці віну, становіцца яшчэ больш цынічнай», — напісаў ён у твітары.

📌 Барэль сказаў, што гэты ўдар супярэчыць нядаўнім абяцанням прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна па бяспечным праходзе праз Чорнае мора з украінскіх партоў для гандлёвага суднаходства.

#украінскае_збожжа #вайна_ва_Украіне #не_вайне #Жазэп_Барэль

Фота: elevatorist.com

delo.ua