Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️ Агляд прэсы: калідоры добрасуседства

🔻У Беларусі ёсць важкія падставы для занепакоенасці ядзерным запалохваннем Пуціна.

🔻Фінляндыя збіраецца ў НАТА: што скажа Масква?

🔻Венгрыя блакуе ўвядзенне нафтавага эмбарга. Спрэчкі аб рэфармаванні Еўразвязу.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя

#Расея #Венгрыя #Фінляндыя #Еўразвяз #Пуцін #Лукшэнка
📌 Ці сыйдзе «пуцінскае НАТО» услед за Варшаўскай дамовай у невядомасць?
📌 Фінляндыя: на ўсіх парах у НАТО.
📌 Украіна: ці можа ЕЗ дабіцца аднаўлення перамоваў?
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна #Украіна #NATO #Фінляндыя #Турцыя #АДКБ

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Парламент Фінляндыі прагаласаваў за ўступленне ў НАТА

📌 За прагаласавалі 188 дэпутатаў, супраць - восем, паведамляе yle.fi.

📌 Рашэнне аб падачы заяўкі на членства ў НАТА павінна адобрыць урад і вынесці на разгляд прэзідэнта Фінляндыі.

📌Пасля адабрэння прэзідэнтам заяўка будзе падпісана міністрам замежных спраў.

reform.by

#НАТА #Фінляндыя #уступленне_ў_НАТА #Швецыя
⚡️Фінляндыя плануе пабудаваць агароджу на мяжы з Расеяй

📌Фінляндыя хоча ўзмацніць гатовасць да абароны ад гібрыдных пагроз, паведамляе Reuters. Для гэтага ўлады краіны плануюць унесці папраўкі ў памежнае заканадаўства. Працягласць мяжы - каля 1 300 кіламетраў, значная яе частка пакрыта лесам і пазначана толькі знакамі. Урад Фінляндыі асцерагаецца, што Расея можа накіраваць да неабароненай мяжы асоб, якія шукаюць прытулку - па прыкладзе Беларусі, якая дазволіла сотням мігрантаў паспрабаваць перасекчы мяжу з Польшчай.

📷 aussiedlerbote.de

#Фінляндыя #мяжа #РФ #вайна #акупацыя
📌‼️ Фінляндыя афіцыйна заявіла пра павелічэнне паставак ваеннай тэхнікі Украіне. Паведамленне аб гэтым апублікавала Міністэрства абароны краіны.

📌 "Фінляндыя не забудзе Украіну і ўкраінцаў. Мы працягнем дапамагаць - рыхтуем новы пакет абароннай дапамогі", - цытуе дакумент міністра абароны Анці Кайканен.

📌 У паведамленні сказана, што 10 чэрвеня 2022 г. прэзідэнт Фінляндыі па прапанове ўрада прыняў рашэнне, што Украіна атрымае дадатковую дапамогу ваеннай тэхнікай.
Ніякай дадатковай інфармацыі аб змесце, спосабах і тэрмінах дастаўкі дапамогі пакуль няма.

#вайна_ва_Украіне #Фінляндыя #дапамога_Украіне #Анці_Кайканен

news.liga.net
📌 Польшча скасуе надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю пасля завяршэння будаўніцтва сцяны.
📌 Макрон, Шольц і Драгі едуць у Кіеў.
📌 Уцекачы з Украіны: якія іх перспектывы ў Еўропе?
📌 Вялікабрытанія: прыпыненая дэпартацыя ў Руанду.
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна_ва_Украіне #нелегальная_міграцыя #Макрон #Шольц #Фінляндыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ Візавыя цэнтры Эстоніі часова не будуць працаваць у Беларусі

Прыпынены прыём дакументаў на атрыманне віз у Эстонію🇪🇪, Фінляндыю,🇫🇮 Швецыю.🇸🇪

Паведамляецца, што гэта выклікана тэхнічнымі прычынамі.

Візавы цэнтр у Менску робіць перапынак з 10 па 17 жніўня ўключна, у Баранавічах, Берасці, Віцебску, Гомелі, Гародні, Лідзе, Магілёве і Пінску не будуць прымаць дакументы з 9 па 16 жніўня ўключна.

#візавы_цэнтр #Эстонія #Фінляндыя #Швецыя #віза
🇫🇮 Фінляндыя абмяжуе колькасць віз для расейцаў🇷🇺

🔹 Заявіў кіраўнік МЗС краіны Пека Хаавіста ў інтэрв’ю тэлеканалу Yle.
Ён расказаў, што ўлады ўжо распрацавалі „механізм абмежавання выдачы віз расейцам”. Колькасць звычайных турыстычных віз будзе скарочаная, „прыярытэт будзе аддавацца тым, хто падарожнічае па сямейных абставінах, вучобе або працы”.

🔹 Хаавіста таксама сказаў, што асноўную масу шэнгенскіх віз грамадзянам Расеі цяпер выдаюць Грэцыя, Італія і Іспанія. З гэтымі візамі расейцы могуць падарожнічаць праз Фінляндыю ў астатнія краіны Еўропы.

🔹 На думку кіраўніка фінскага МЗС, краіны ЕЗ усё-такі павінныя выпрацаваць адзіную пазіцыю па гэтым пытанні.

#Фінляндыя #візы #расейцы #МЗС #Хаавіста
⚡️⚡️Візавыя цэнтры Эстоніі будуць працягваць прыём дакументаў у Беларусі

🔸 З 1 верасня візавыя цэнтры Эстоніі ў Беларусі часова не прымаюць дакументы.

🔸Пазней плануецца, што падаваць дакументы на візу Эстоніі, Фінляндыі і Швецыі можна будзе ў цэнтрах у Полацка і Бабруйска. Але дату адкрыцця пакуль не называюць.

🔸 Сэрвісны збор за кожную заяву будзе складаць 16.40 еўра (уключна з падаткам на даданую вартасць).

#віза #збор #Эстонія #Фінляндыя #Швецыя