Беларускае Радыё Рацыя
1.26K subscribers
32.6K photos
102 videos
11 files
25.6K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⚡️⚡️Прыпынена права прадстаўніцтва Беларусі і Расеі ў Балонскім працэсе

Прычына прыпынення права прадстаўніцтва Беларусі🇧🇾 і Расеі🇷🇺 ў Балонскім працэсе — агрэсія супраць Украіны.🇺🇦

Пра гэта паведаміў украінскі міністр адукацыі і навукі Сяргей Шкарлет.

Паводле яго слоў, прыпынена і права прадстаўніцтва у працоўных групах, ва ўсіх структурах і працоўнай праграме Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі.

Падставай для рашэння стала заява, падтрыманая дзясяткамі членаў Балонскага працэсу. Балонскі працэс — гэта структурная рэформа вышэйшай адукацыі на еўрапейскім кантыненце.

📷 iStock/Global Images Ukraine

#Балонскі_працэс #Беларусь #Расея #Украіна #вайна #адукацыя
📌‼️ Беларускія і расейскія ВНУ выключаны з Балонскага працэсу.

📌 Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Міністэрства адукацыі і навукі РФ Дзмітрый Афанасьеў на пашыраным пасяджэнні Камітэта Савета Федэрацыі па навуцы, адукацыі і культуры.

📌 Балонскі працэспрацэс збліжэння і гарманізацыі сістэм вышэйшай адукацыі краін Еўропы. Балонская дэкларацыя была падпісаная 19 чэрвеня 1999 года з мэтай стварэння адзінай еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Беларусь далучылася да працэсу ў 2015 годзе.

#Балонскі_працэс #беларускія_ВНУ #вышэйшая_адукацыя #выключылі_з_Балонскага_працэсу

Крыніца: reform.by